Максiмава, А. Будущее строить молодым : [вечарына прысвечаная беларускаму пiсьменнiку М. Стральцову прайшла ў бiблiятэцы-фiлiяле №9] / Алена Максiмава // Веснiк Магiлёва. — 2017. — 31 мая. — С. 10.
«Вершы на асфальце» — Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стрельцова. Аўтара апавядання «Сена на асфальце» ведаюць ва ўсім свеце. Каб ведалі і на Магілёўшчыне, Таварыства беларускай мовы імя Скарыны да 80-годдзя пісьменніка са Слаўгарада наладзіла вечарыну ў бібліятэцы імя Янкі Купалы. Па вершах беларускага песняра Міхась Стральцоў і рэжысёр Валерый Раеўскі калісьці зрабілі фільм «Па шчасце, па сонца». Такім шчасцем і сонцам на вечарыне стала для прысутных сустрэча са спявачкай Таццянай Матафонавай і літаратуразнаўцам Міхасём Скоблай. Апошні падараваў фонду кнігу пра Міхася Стральцова «Выгнаны патрыцый», ініцыятарам выдання якой ён выступіў. Гэты мазаічны партрэт пісьменніка складзены з 34 каляровых шкельцаў-успамінаў. Але ўсе аўтары сыходзяцца ў адным: Стральцоў — гэта Багдановіч нашага часу.
«Б’ЕЦЦА. УЕЦЦА ШПАРКІ. ЛЁГКІ СІНЯКРЫЛЫ МАТЫЛЁК»
Гэту песню на верш Багдановіча заспявала замест прывітання ясначолая прыгажуня «цётка Таццяна».
Спрадвеку пра матылёў, узор прыгажосці, гавораць: чыясь душа прыляцела.
«Я сніў, што сам я адляцеў — душа ўзяла і засталася», — пісаў Страпьцоў у адным з вершаў.
Душа пісьменніка цягнулася да «Загадкі Багдановіча».
«У жыцці павінны быць загадкі. Дружба — загадка і таямніца. Яна і жывіцца загадкай. Трэба сябраваць», — такі аўтограф пакінуў Стральцоў сябру Міколе Гілю.
Сяброў-журналістаў уразілі эстэтычнасць, навуковая грунтоўнасць, культура думкі, чалавечнасць эсэ. Ніхто не змог так пранікнёна зазірнуць у душу паміраючага 26-гадовага Багдановіча, адчуць яго сум, як Стральцоў.
Міхась Скобла ўзнёсла прачытаў страпьцоўскі верш, радок з якога даў назву кнізе ўспамінаў пра пісьменніка:
Вось тут, далёка ад сталіцы,
Ад ісцін новых і старых,
Жыву, як выгнаны патрыцый,
Грыбы збіраючы ў бары.
Стральцоў, як і Багдановіч, быў «страцім-лебедзь», «горды, моцны птах». Але на радзіме не ведаюць пісьменніка №1 для Слаўгарадчыны, — з сумнай усмешкай заўважыў Скобла. Пасля вандроўкі ў колішні Прапойск і з’явілася задума кнігі пра пісьменніка. Гасцінныя гаспадары зладзілі экскурсію па мясцовым краязнаўчым музеі. Да апошняга мінскія госці спадзяваліся пабачыць экспазіцыю, прысвечаную Стрельцову. Але надзея тады так і не спраўдзілася…
САМАЯ ВЯЛІКАЯ ПАМЫЛКА — СТРАЦIЦЬ НАДЗЕЮ
Міхась Скобла доўгі час марыў знайсці архіў Міхася Стральцова. Удава Алена Дзмітрыеўна абнадзеіла, што папка такая ёсць. Разам яны адправіліся на пошукі. У падвале дома ў адной з падменскіх вёсак была «тара хломазду пад самую столь: старое адзенне, посуд, заплеснелыя ад сырасці кнігі, ёлачная мішура, гаршкі з-пад вазонаў, веласіпедныя колы, абутак на ўсе сезоны, пустыя пляшкі і напоўненыя нечым падазроным флаконы…»
Даследчык «раскопваў падвальную джамалунгму з імпэтам шахцёра, якогапаабяцапі прэміраваць за вагон прадукцыі звыш нормы». I калі надзея амаль растала, архіў знайшоўся — на самым дне! Там жа быў апошні верш паэта, пад ім стаяла дата: 07.07.87. Жыць заставалася паўтара месяца. У жніўні будзе 30 год, як паэт пайшоў з жыцця. I толькі зараз пачынае ўзыходзіць зорка Міхася Стральцова.
«БЛАКІТНАЕ ПАВЕТРА»
Гэта назва першага зборніка Стрельцова. Блакітнае паветра — гэта мары. Пісьменнік марыў пабываць у Парыжы, які дасканала ведаў па раманах Хэмінгуэя.
Калі Віктар Карамазаў ехаў у Парыж на канферэнцыю, на чыгуначным вакзале Стральцоў дастаў з кішэні і аддаў сябру кавалачак калійнай солі, «дробачак скамянела-салёнага поту беларускай зямелькі», каб не забыў «во французской стороне» зямельку родную… У Парыжы Карамазаў глядзеў на дробачак і пісаў эсэ пра магілёўскага паэта Аляксея Пысіна, якога яны з Міхасём любілі і як паэта, і як чапавека.
Міхась Скобла прадэкламаваў любімага Алеся Пісьмянкова:
Усход ружовы, гарыць зара…
Маліцца слову прыйшла пара!
Малюся слову, а ў горніх высях
Маўчаць сурова Стральцоў
і Пысін…
Вітаў у «блакітным паветры» у той вечар Алег Дзьячкоў. Марыў кіраўнік ТБМ аб памятнай шыльдзе і вуліцы ў гонар Стральцова. Змаглі ж магілёўцы ўшанаваць памяць Пысіна.
Мара Таццяны Грыневіч-Матафонавай — знайсці глухаваты, ціхі, хрыплаваты, з невыразнай дыкцыяй голас Стральцова для патомкаў. Спявачка падарыла бібліятэцы калекцыю 150 галасоў беларускіх класікаў, таксама зборнікі пасьпевак, вершаў у мастацкім выкананні. Кожны чытач можа цяпер наведацца ў «Янку Купалу» на Залуцкага — і гасцінныя супрацоўнікі скінуць усе запісы на флэшку.
«СВЕТ ІВАНАВІЧ. БЫЛЫ ДАНЖУАН»
Гэты і іншыя творы Стральцова станавіліся падзеяй літаратурнага жыцця.
Будучы «данжуан» нарадзіўся 14 лютага. Прыгожы, таленавіты, ён заставаўся юнаком і ў 30, і ў 40, і ў 50 гадоў… Жанчын вабілі «блакітны вецер» яго натуры, адметнасць постаці, гжэлчна апранутай, энцыклапедычныя веды, шляхецкая вытанчанасць, спакуслівасць тайны.
«Ён у цемры толькі дакрануўся да мае рукі. Мая рука памятае яго руку», — прызнаецца ва ўспамінах Данута Бічэль.
Усмешка сонечнага Стральцова асвятляла не толькі твар, ўсё навокал — дабром, цяплом, душэўнасцю. Усмешка Стральцова адразу брала ў палон жанчын, не мелі яны ад яго нiякай абароны, ніякага paтунку.
ДВОЕ НА ЛАВАЧЦЫ
Ен i Яна… Міхась і Алена…
Міхась, запрашаючы на спатканне, звычайна казаў: «Прыходзь туды, дзе верабейкі скачуць». Лавачка з верабейкамі знаходзіцца ў мінскім парку Янкі Купалы. Чым жа зацікавіла Алена Дзмітрыеўна будучага мужа, акрамя знешняй прывабнасці?
Неяк яна зайшла да знаёмага за дэфіцытнымі апельсінамі. Бабуля памірала ад хваробы страўніка — ціснулі для яе апельсінавы сок.
Дзверы адчыніў не спадар, а Міхась. Алена пабачыла прыгожага юнака ў німбе сонечнага света. Яна пачала размаўляць з ім па-беларуску, хаця нарадзілася ў расійскім Яраслаўлі. Гэта акалічнасць адразу зацікавіла Міхася, бо ўжо тады ён задумваў сваё эсэ пра Багдановіча, жыццё якога звязана з Яраслаўлем. Падчас адной з сустрэч на лавачцы Алена наўпрост сказала: «Хай бы знайшлася жанчына, якая б узяла цябе ў рукі. Ты адзін прападзеш». На гэта Міхась адрэагаваў нечакана: «Дыкты і вазьмі!»
Яшчэ адна цікавая лавачка знаходзіцца ва ўніверсітэцкім скверы з бетонным хлопчыкам у сухім фантане.
У жніўні 1957 года два вясковых хлопца Міхась Стральцоў і Мікола Гіль штурмавалі БДУ. Сумны Мікола прысеў на лавачку, дастаў падручнік геаграфіі СССР і пачаў паўтараць. Ён адчуваў сябе нявартым статусу студэнта факультэта журналістыкі. Побач прысеў абітурыент Міхась Стральцоў… Яго так уразіла адна акалічнасць, што ён падсунуўся бліжэй і запытаўся:
— Старичок, у вас и в школе география была по-белорусски?
— Дык а ў вас што, не па-беларуску вучылі?
— По-русски, старичок, все по-русски.
СМАК СЛОВА I ЛЫЖАЧКА ГАРЧЫ1ІЫ
Смак беларускага слова Міхась Стральцоў адчуў не адразу. Пачаў, як і Макеім Багдановіч, штудзіраваць слоўнік знакамітага земляка Івана Іванавіча Насовіча.
Падарожжа да мовы продкаў адпюстравалася ў вершы, які пачаў чытаць на вечарыне Міхась Скобла, але раптам спыніўся… На дапамогу тут жа прыйшлі настаўніца і вучні з 25-й школы. Так, разам, «Магілёўшчына і Міншчына», дачыталі гэты аўтабіяграфічны верш:
3 двара прыйду і сяду ля агню.
Палаюцьдровы. Ссечана
капуста
На градах — блаславенне дню.
Змрок у палях — там сіберна
і пуста.
О роднае маё! Якдоўга да цябе
Ішоўя, кволы падарожнік.
Стральцоў чуў, адчуваў беларускае слова лепш за тых, хто карыстаўся ім штодзённа.
Неяк Ніна Шклярова папрасіла адрэдагаваць яе верш. Міхась замяніў слова «павестка» на «позва» — і верш адразу ажыў, загучаў сапраўды па-беларуску. Гэта як дробка солі ці лыжачка гарчыцы. Быў у іх з жонкай Аленай такі сямейны сакрэт. Каб просты супчык стаў незвычайна смачным, трэба дабавіць лыжачку гарчыцы. Паспрабуйце — абавязкова спадабаецца!
«МОЙ СВЕЦЕ ЯСНЫ»
Так называецца апошні зборнік вершаў паэта, выдадзены ў 1986 годзе.
Спачатку Страпьцоў пісаў толькі прозу, яго зварот да паэзіі быў нечаканым для ўсіх. Вершы ён любіў заўсёды. Мог без перапынку на працягу двух гадзін чытаць на памяць. У Пушкіна асабліва любіў малавядомы верш «Папкаводзец» пра Барклая дэ Толі. Пра крыўдную несправядлівасць i людскую няўдзячyасць, якую славугаму палкаводцу выпала перацярпець.
Толькі пасля смерці Страпьцова чыноўнікі прысвоілі кпасіку Дзяржаўную прэмію імя Янкі Купапы. Так адбылося і з Караткевічам. Стральцоў і Караткевіч — творцы, якія сталі знакавымі постацямі ў літаратуры. Іх аб’ядноўвала адсутнасць прагматызму і абыякавасць да сябе. «Зрэшты, не прэміі і не пасады, а творчае летуценне — вось іхняе крэда!»
Фама Варанецкі ўспамінаў, як аднойчы Стральцоў пачаў разглядаць яго акварэль: сярод палёў высока ў небе — бусел, які адлятае ў вырай. Міхась доўга маўчаў, думаў. Нарэшце прамовіў: «Гэта пра мяне».
Увесь сакрэт мастацтва, гаварыў Леў Тапстой, у ДУШЫ мастака. Страпьцоў бачыў гэты свет без бруду, хамства. Гэта быў ён сам — «мой свеце ясны»…
28 красавка за вокнамі было звычайнае гэтай вясной надвор’е — дождж, вецер, холад. А тут, у чытальнай зале, вечарына была такой цёплай і ўтульнай, быццам мы ўсе разам «схапіліся за прамень».
Супрацоўніца бібліятэкі Ірына Іванаўна запісвае на мой абанемент зборнік «Сена на асфальце». Адкрываю і чытаю: «Трэба жыць, трэба смялей і весялей жыць: пазбыцца раўнадушша, чэрствасці, замкнутасці ў сабе. I тады ніколі не пакіне мяне блакітны вецер».