Магілёўскія гербы

   Фiлiповiч, I. Магілёўскія гербы / I. Фiлiповiч // Магілёўскія праўда. — 1967. — 27 жнiўня.

Без названия

Да 700-годдзя Магiлёва

Вядома, што барацьба магілёўскіх гараджан за самакіраванне ў 1577 годзе ўвянчалася поспехам. Каралеўскім указам гораду было прадастаўлена «Вялікае Магдэбургскае права». Цяпер горад не падпарадкоўваўся замкавай адміністрацыі, ствараў свае органы самакіравання. Разам з гэтым Магілёву быў дадзены першы герб.

Што ён з сябе ўяўляў? На круглым шчыту былі адлюстраваны тры вежы. У расчыненых варотах цэнтральнай вежы стаіць воін з мячом, а ў верхняй частцы, над варотамі, скачучы на кані воін у латах i з мячом над галавой.

Кампазіцыя гэтага першага герба не выпадковая. У ёй адлюстраваны асобныя артыкулы атрыманага права на самакіраванне. Так, напрыклад, тры крэпасныя вежы сімвалізавалі ваеннае значэнне Магілёва як пагранічнага апорнага пункта дзяржавы. Воін, які стаіць у варотах, выражае абавязкі гараджан абараняць горад і замак. Скачучы воін быў з атрыбутаў герба літоўска-беларускага княства, што падкрэслівала адзiнства Магілёва з княствам літоўскім.

f13Калі ж Беларусь уз’ядналася з Расіяй, Магілёву 16 жніўня 1781 года быў дадзен новы герб. Гэта быў прамавугольны Шчыт, у верхняй частцы якога паказана частка герба Расіі, а ў ніжняй частцы захавалася частка старога магілёўскага герба, г. зн. скачучы накат воін. Гэта падкрэслівала, што Магілёўскае намесніцтва далучана да Расійскай дзяржавы.

У Магілёва за ўсю яго гісторыю было толькі два памянёных гербы. У сувязі з гэтым справядліва ўзнікае пытанне: а калі ж быў трэці? Тут, трэба сказаць, адбылося некаторае непаразуменне. У № 1 часопіса «Маладосць» за 1966 год быў сапраўды апублікаваны яшчэ адзін трэці герб: на залатым шчыце тры зялёныя магільныя курганы, на якіх тры пазалочаныя з зялёнымі лісцямі каласы.

be1a2a00e3146a248300083f57fb979bАднак гэты герб з’яуляецца гербам не горада, а Магілёўскай губерні, які быў дадзен ёй 5 чэрвеня 1898 года. Тры магільныя курганы падкрэслівалі паходжанне яе назвы, а каласы — прыналежнасць яе да земляробчых частак Расійскай імперыі.