Фiлiповiч, I. З кнiгi горада / I. Фiлiповiч // Магілёўскія праўда. — 1967. — 1 верасня. — С. 4.
Месца першапачатковай забудовы цэнтральнай часткі нашага горада ў XV стагоддзі было абмежавана з поўначы глыбокім ровам, які праходзіў на месцы цяперашняга тэатра, тэатральнага сквера i плошчы Арджанікідзе, паміж вуліцамі Камсамольскай і Болдзіна. 3 поўдня гэта частка горада падыходзіла да замка (парк імя Горкага). 3 у сходу і захаду яе. абмяжоўвалі натуральныя крутыя схілы, ля падножжа якіх цяпер знаходзіцца Грамадзянская вуліца і працякае рака Дубравенка. Яшчэ ў пачатку XV стагоддзя значная частка гэтай тэрыторыі i, у прыватнасці, Савецкай плошчы належала магілёўскім баярам Ільінічам, якія атрымалі яе ад літоўскага князя Вітоўта з абавязкамі за гэта несці пры Магілёўскім замку «путную службу». Менш заможная частка насельніцтва жыла ля падножжа Замкавай тары, над Дубровенкай і каля Дняпра.
Размяшчэнне горада пры вялiкiм водным шляху па Дняпры садзейнічала яго хуткаму эканамічнаму росту, павелічэнню насельніцтва. Таму горад к канцу XVI стагоддзя далёка пакрочыў за свае першапачатковыя межы. Пасля атрымання ў 1577 годзе Вялікага Магдэбурскага права на самакіраванне і вываду яго з падначалення Магілёўскаму замку тэрыторыя горада была падзелена на 15 раёнаў, так званых соцень. На чале кожнай сотні стаялі выбраныя гараджанамі сотнiкі, падначаленыя магістрату. На іх абавязку ляжалі збор падаткаў, забеспячэнне выхаду сваёй сотні на работы па будаўніцтву абарончых збудаванняў, а таксама на абарону горада ў час ваеннай небяспекі.
Тагачаснае размяшчэнне соцень было прыблізна наступным. Сотня Астрожская ўключала ў сябе цяперашнюю Савецкую плошчу, пачатак Першамайскай і Ленінскай вуліц да Камсамольскай, а таксама цяперашні спуск да Дняпроўскага маста. Да яе ж адносілася насельніцтва, якое жыло пад Замкавай гарой на левабярэжжы Дубровенкі ад вусця да маста па вуліцы Лазарэнкі. У гэтай сотні знаходзіліся гарадскі рынак, будынак магістрата з ратушай, гарадская турма, гасцінны купецкі дом, Спаская царква, пабудаваная першапачаткова ў 1478 годзе з манастыром, Брацкая царква з манастыром, пабудаваная ў 1636 годзе, першы каталіцкі фарны касцёл, пабудаваны ў 1610 годзе на месцы цяперашняй АТС, iезуіцкі касцёл, пабудаваны ў І680—90 гадах, дзе цяпер абутковая фабрыка. У гэтай сотнi жыла найбольш заможная частка насельніцтва: купцы, члены магістрата, шляхта i духавенства. Тут жа пры церквах i касцёлах размяшчаліся прыходскія могілкі.
Сотня Нагорская. У яе ўваходзілі працяг Першамайскай і Ленінскай вуліц, а таксама Пiянерскай і Карла Маркса ад Камсамольскай да вуліцы Карла Лібкнехта (былая Пажарная).
Сотня Ледзькаўская займала працяг папярэдніх вулiц ад вуліцы Карла Лібккехта да Камсамольскага сквера. На 6й знаходзілася Далёка-Васкрасенская царква. У канцы XVIII стагоддзя на яе месцы быў пабудаван кафедральны сабор у памяць знаходжання ў Магілёве рускай імператрыцы Екацярыны II-й і аўстрыйскага Імператара Іосіфа. У час іх спаткання ў Магілёве было вырашана пытанне канчатковага раздзелу Польшчы. Цяпер на гэтым месцы стаіць гасцініца «Дняпроўская*.
Правабярэжжа Дняпра ад маста да Машэкаўскіх могілак па Грамадзянскай вуліцы (былыя Школішча i Падніколле) займалі сотні: Бярозская, Перахрэсцінская і Грыўлянская. У апошнюю ўваходзіла таксама тэрыторыя абласной бальніцы I ложкавага завода. На тэрыторыі гэтых соцень знаходзілася першая ў Магілёве драўляная яўрэйская сінагога, сцены якой знутры былі распісаны ў той час з дзіўнай прыгажосцю мясцовым мастаком Шагал. Гэта была адзіная ў свеце сінагога з распісанымі сценамі. Тут жа непадалёк была пабудавана Нікольская царква з разным іканастасам работы магілёўскіх рэзчыкаў і іканапісцаў, па ўзору якога гэтымi ж майстрамі быў зроблен галоўны іканастас Успенскага сабора ў Крамлі.
Насельніцтва гэтай сотні састаяла з яўрэйскай беднаты 1 мяшчан-рамеснікаў. Былі тут дамы і вялікія зямельныя ўчасткі асобных багачоў, купцоў, цэхавых старастаў і духавенства.
Усю правабярэжную частку Дубравенкі займалі сотні Каськоўская, Трыснінская, Добрасолаўская. Іх мяжа праходзіла па цяперашніх вуліцах Глінкі, Мянжынскага, перасякала раку Струшня і вуліцу Лазарэнкі і па Садоваму завулку падыходзіла да Дубравенкі супраць Камсамольскага сквера. Састаў і заняткі насельніцтва гэтых соцень былі такія ж, як i ў папярэдніх. Сотня Папенская займала правабярэжжа Дняпра, ад вусця Дубравенкі па пяперашяяй Заводскай вуліцы і прылягаючых да яе завулкаў. За Дняпром-— сотні Траецкая і Лупалаўская у першую ўваходзілі дамы, размешчаныя па леваму берагу Дняпра паблізу цяперашняга маста. У ёй жа знаходзіўся перавоз цераз Дняпро. Маста ў той час не было. Лупалаўская сотня першапачаткова размяшчалася да цяперашчяй вуліцы Гагарына, а пазней — да цяперашняй вуліцы Астроўскага (дзе зараз піўзавод). Насельніцтва гэтых соцень састаяла з мяшчан, якія займаліся гарбарным рамяством.
Да пачатку XVI стагоддзя ў Магілёве налічваліся 23 вуліцы, якія мелі свае назвы, не лічачы многіх вуліц і завулкаў з выпадковымі часовымі назвамі. Вуліца Першамайская (у мінулым Вялікая або Шклоўская), Ленінская (Бародчыцкая або Ветраная), вуліца Лазарэнкі (Княжыцкая або Віленская), Карла Лібкнехта (у XVI стагоддзі — Курдзянеўская, пазней, аж да рэвалюцыі, — Пажарная), вуліца Чырвонай Зоркі 1 спуск да Дняпра (Спаская), вуліца Свярдлова (Ільінская). Заводская (Папенка), Мігая (Новаўчыненая).
Месца размяшчэння іншых старажытных вуліц пакуль яшчэ ўстанавіць цяжка.
За сваю шматвяковую гісторыю горад вельмі часта цярпеў ад пажараў, выкліканых то ваенным нашэсцем, то неасцярожным абыходжаннем з агнём. Так, у 1595 годзе ў час прабывання НалівайкІ частка горада і прадмесця былі выпалены польскай шляхтай. У 1626 годзе пажарам была знішчана ўся цэнтральная частка горада. У 1633 годзе згарэў Магілёўскі мак. У 1655 годзе войскi польскага гетмана Радзiвiла спалілі ўсе прадмесці. 1664 годзе ў лютым і сакавіку пажарамі знішчаны крамы на рынках і многа жылых дамоў. У 1665, 1668 гадах таксама былi вялiкiя пажары. Частыя пажары служылі прычынай ганення яўрэяў, якіх абвінавачвалi ў неакуратным абыходжаннi з агнём. Следавалі неаднаразавыя каралеўскія ўказы аб высяленні яўрэяў з цэнтральнай часткі горада. У 1708 годзе па загаду Пятрв I горад быў поўнасцю спалены з прычыны пагрозы яго паўторнага захопу шведамi корпуса Левенгаунта, які ішоў на выручку Карлу XII.
У 1577 годзе ў Магілёве налічваліся: 1.261 дом і 6,5 тысячы чалавек насельніцтва. У 1904 годзе дамоў было 4.574 і насельніцтва 47.234 чалавекі. Горад асвятляўся 592 газавымі ліхтарамі. Было 6 сярэдніх навучальных устаноў 1.808 навучэнцамі i 47 нiжэйшых навучальных устаноў з 1.044 навучэнцамi. Настаўнікаў было толькі 33. Меліся 2 бальніцы на 213 месц, 23 урачы, 19 акушэрак. 6 аптэк, 5 ветэрынараў. Цэркваў, манастыроў, касцёлаў, сінагог і малітоўных дамоў было 98, карчмоў i піцейных дамоў — 91, пажарных бочак — 24, ручных пажарных помпаў — 12, камутатар тэлефоннай сеткі на 98 нумароў.