У гонар твайго 700-годдзя, родны Магілёў!

   У гонар твайго 700-годдзя, родны Магілёў! // Магілёўскія праўда. — 1967. — 15 верасня.

Радасна i ўрачыста сустракае сваё 700-годдзе старадаўні і ў той жа час малады наш родны горад Магілёў. Учора наш карэспандэнт пабываў на гарадской прамысловай выстаўцы, радзе прамысловых прадпрыемстваў і будоўляў горада. Вось што яму расказалі.

*

Старшыня арганізацыйнага камітэта гарадской прамысловай выстаўкі В. К. СНАДСКІ

— На гарадской прамысловай выстаўцы, прысвечанай 700-годдзю Магілёва i 50-годдзю Вялікага Кастрычніка, наглядна адлюстраваны велізарныя перамены, якія адбыліся ў развіцці прамысловасці горада за гады Савецкай улады. Калі да 1917 года гадавы выпуск прамысловай прадукцыі не перавышаў аднаго мільёна рублёў, то зараз ён складае 296 мільёнаў рублёў.

На выстаўцы прадстаўлены тысячы экспанатаў прадукцыі сарака прамысловых прадпрыемстваў. Наведвальнікі выстаўкі з цікавасцю аглядаюць магутныя машыны аўтазавода імя Кірава, вырабы заводаў штучнага валакна, «Строммашына», «Электрарухавік», металургічнага, швейнай фабрыкі імя Валадарскага i iншых прадпрыемстваў. Добра аформленыя стэнды расказваюць не толькі аб развіцці вытворчасці, але і аб дасягненнях наватарскай думкі.

Выстаўка працягнецца 20 дзён. На ёй пабываюць тысячы магіляўчан i гасцей нашага горада.

*

Дырэктар Магілёўскага аўтазавода М. К. БАЛЮТА

Нямецка-фашысцкія захопнікі ў перыяд сваёй часовай акупацыі поўнасцю разбурылі наш завод. Але ў першыя ж пасляваенныя гады ён быў адбудаван нанава і пачаў выпускаць пад’ёмна-транспартнае абсталяванне. Зараз завод дае краіне магутныя скрэперы, маставыя электрычныя краны 1 іншую прадукцыю.

700-годдзе Магілёва i 50-годдзе Савецкай улады калектыў прадпрыемства сустракае новымі працоўнымі поспехамі. Васьмімесячнае вытворчае заданне па рэалізацыі прадукцыя выканана на 104,5 працэнта Паўтара года работы ва ўмовах новай сістэмы планавання 1 эканамічнага стымулявання далі нам магчымасць павялічыць прадукцыйнасць працы на 10 працэнтаў, фонда-аддачу — на 11 працэнтаў, рэалізацыю прадукцыі — на 23 працэнты, адлічэнні ў фонды матэрыяльнага стымулявання — утрая.

Спецыялісты, наватары завода нястомна працуюць над удасканаленнем выпускаемых машын i механізмаў. На канвееры зараз скрэперы Д-357-Г грузападымальнасцю 11 тон і хуткасцю да 40 кіламетраў у гадзіну. Але калектыў рыхтуецца да таго, каб з новага года пачаць выпуск больш дасканалага скрэпера маркі Д-567-Г грузападымальнасцю 12 тон і хуткасцю да 50 кіламетраў у гадзіну. Гэтыя скрэперы прайшлі выпрабаванні, i выпушчана іх першая прамысловая партыя.

На заводзе створана цэлае сямейства машын на базе аднавоснага і двухвоснага цягачоў у камплекце з пагрузчыкамі, бульдозерамі, снегаачышчальнікамі, а таксама кар’ерны аўтасамазвал грузападымальнасцю 18 тон.

*

Дырэктар швейнай фабрыкі імя Валадарскага I. С. ЦIТОЎ.

— Трохтысячны калектыў нашай фабрыкі сустракае юбілей Магілёва паспяховым выкананнем заданняў па ўсіх тэхніка-эканамічных паказчыках. За восем месяцаў юбілейнага года асвоены 56 новых мадэлей пры гадавым абавязацельстве 79, атрымана 120 тысяч рублёў звышпланавых накапленняў.

Шмат увагi мы ўдзяляем павышэнню якасці прадукцыі. 51 працэнт усіх выпушчаных сёлета вырабаў адпавядаў узроўню лепшых айчынных 1 замежных узорам; У пярэдадзень свята цэх № 1 выпусціў двухтысячнае паліто юбілейнай мадэлі для дзяўчынак-школьніц. Высокай якасцю вызначаюцца таксама многія мадэлі жаночага адзення.

10 верасня на фабрыцы адбыўся вечар, прысвечаны 700-годдзю Магілёва. Адно з выступленняў на iм было прысвечана тэме «Ад арцелі да дзяржаўнай тэхнічна аснашчанай фабрыкі».

*

Брыгадзір комплекснай гаспадарчаразліковай брыгады БУ-59 трэста № 12, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР А. П. СТАРАВОТАЎ.

За гады Савецкай улады Магілёў з купецкага правінцыяльнага гарадка ператварыўся ў буйны прамысловы i культурны абласны цэнтр рэспублікі. I без перавелічэння можна сказаць, што значная заслуга ў гэтым належыць нашым будаўнікам.

Толькі за гады сямігодкі калектыў будаўнічага трэста № І2 асвоіў 142 мільёны рублёў капітальных укладанняў, у тым ліку па жыллёваму будаўніцтву — 37 мільёнаў рублёў.

Яшчэ большая будаўнічая праграма ажыццяўляецца ў гэтай пяцігодцы. Уноў створаны трэст «Лаўсанбуд» узводзіць буйнейшы ў Еўропе камбінат сінтэтычнага валакна, вырастаюць усё новыя жылыя кварталы, культурна-бытавыя і навучальныя ўстановы.

Нашай брыгадзе ў юбілейным годзе выпаў гонар узводзіць школу ў мікрараёне Мір.

Будаўнікі горада не пашкадуюць сваіх сіл, каб прабіць свой родны горад яшчэ больш прыгожым 1 добраўпарадкаваным.

*

Намеснік старшыні гарвыканкома Ц. АНДРЭЯЧЫКАЎ

— Савецкі перыяд у гісторыі Магілёва характэрны вялікімі клопатамі аб людзях, іх бытавым абслугоўванні. Возьмем хоць бы апошні год. За гэты час сетка прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання значка расшыралася. Уступіў у строй завод па рамонту складанай бытавой тэхнікі. На праспекце Міру адкрылася добраўпарадкавалі атэлье па рамонту тэлевiзараў. «Мара», «Чырвоная шапачка» — пад так назвамі паявіліся цырульня, майстэрня па рамонту галаўных убораў па вуліцы Першамайскай. Побач каса Аэрафлоту. Новыя майстэрні і пункты па рамонту абутку адкрыліся на мікрараёне Мір, на «Лаўсанбудзе», пачалося будаўніцтва камбіната бытавога абслугоўвання ў раёне чыгуначнага вакзала.

За восем месяцаў у горадзе перавыканан гадавы план капітальнага рамонту вуліц, тратуараў i іншых аб’ектаў.

У аўтобусным парку горада зараз налічваецца 252 аўтамашыны, з якіх 112 працуюць на дваццаці васьмi гарадскіх маршрутах. Сёлета у горадзе адкрыты чатыры новыя аўтобусныя маршруты. Гарадскім транспартам штодзённа перавозіцца ў сярэднім 106 тысяч чалавек. Будуецца тралейбуснае дэпо, распачала рэканструкцыя вуліц пад пракладку першай чаргi тралейбусных трас.