Вялiкi паэт у Магiлёве

   Талкач, П. Вялiкi паэт у Магiлёве / П. Талкач // Магілёўскія праўда. — 1974. — 18 верасня.

Здаецца ўсё вывучана, вядома ў пушкінскай літаратурнай спадчыне. Але i ў нашы дні нярэдка ўдаецца па-новаму прачытаць радон у біяграфіі паэта, зразумець з сучасных пазіцый тую або іншую старонку яго рукапісаў.

«Магілёўская праўда» аднойчы пісала’, што ў жніўні 1824 года Аляксандр Сяргеевіч праязджаў праз Магілёў па маршруту Адэса — сяло Міхайлаўскае. Але ён спыняўся ў Магілёве і тады, калі ехаў у паўднёвую ссылку. Адправіўся Пушкін з Пецярбурга 6 мая 1820 года. 7-га ён праехаў Лугу, 8-га — Похаў, 9-га — Вялікія Лукі, 10-га — Віцебск, 11-га — Оршу, 12-га —- Магілёў. 17 — 18 мая ён быў ужо ў Екацярынаслаўлі. За трынаццаць дзён язды паштовай тройкай праехаў 1.540 вёрст.

Прабыў Аляксандр Сяргеевіч на поўдні чатыры гады. I 31 ліпеня 1824 года ён выязджае з Адэсы ў Міхайлаўскае. У Магілёў ён прыбыў вечарам 6 жніўня, дзе на паштовай станцыі яго сустрэлi афіцэры. Сярод іх князь Абаленскі, капітан Дамашнёў, прапаршчык Іваноў і іншыя. Былі тут і пляменнік Ё. А. Энгельгарта афіцэр Лубенскага гусарскага палка А. Распопаў, і карнет А. Куцінскі. 3 іх успамінаў стала вядома, што на паштовай станцыі Магілёва была наладжана сардэчная сустрэча. У гонар паэта на кватэры Распопава і Куцінскага адбылася вечарынка. Дом, дзе жыў Распопаў, захаваўся і зараз. Ён на плошчы імя Арджанікідзе на другiм паверсе была кватэра Распопава. Тут Аляксандр Сяргеевіч прачытаў свой верш «Я люблю вячэрні пір», а таксама ўрывак з паэмы «Бахчысарайскі фантан». З Куцінскім паэт гаварыў аб ваеннай службе, крытыкаваў Варанцова, пад узначаленнем якога служыў у Адэсе. А пятай гадзіне раніцы Аляксандр Сяргеевіч 7 жніўня выязджае з Магілёва ў Оршу, 8 жніўня Пушкін праехаў Полацк i спыніўся ў сяле Колпіна Себежскага павета, 9-га ён прыбыў у Міхайлаўскае.

Гэтыя даныя прывёў навуковы супрацоўнік музея Ленінградскага інстытута рускай літаратуры Акадэміі навук СССР (Пушкінскага дома) тав. Еўдакімаў. Ён спасылаецца на першы том «Летапісу жыцця і творчасці А. С. Пушкіна», які падрыхтаваў М. А. Цяўлоўскі. Гэты том ахоплівае перыяд з 1799 па верасень 1826 года.

Другi том прысвечан перыяду з верасня 1826 года да лютага 1831 года. Яго рыхтуе жонка М. А. Цяўлоўскага Таццяна Рыгораўна — вядомы пушкіназнавец.

Значыць, А. С. Пушкін, быў у Магілёве двойчы. 12 мая 1820 года Аляксандр Сяргеевіч зрабіў у Магілёве прыпынак на пастаялым двары, які быў дзесьці праз вуліцу супраць цяперашняга рэстарана «Дняпро». У ліпені 1917 года пасля арышту карнілаўцаў у Магілёве я знаходзіўся тут у атрадзе сувязістаў. Прысутнічаў у тэатры на мнагалюдным мітынгу. У фае тэатра была мемарыяльная дошка, на якой быў надпіс аб тым, што тут знаходзіўся пастаялы двор і ў ім адпачываў А. С. Пушкін на шляху ў паўднёвую ссылку 12 мая 1820 года.