Сiнькевiч, Г. З асаблiвым падыходам да асаблiвых дзяцей : [конкурс прафесiйнага майстэрства «Лепшы выхавальнiк ЦКРНiР»] / Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2017. — 8 чэрвеня. — С. 13.
Да дзяцей з асаблівасцямі развіцця патрэбен асаблівы падыход. Таму на выхавальнікаў цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі ўскладаецца вялікая адказнасць. Спецыялісты гэтага профілю павінны ўмець знайсці огульную мову з кожным дзіцем, умець дапамагчы такім дзецям дасягнуць максімальных поспехаў у навучанні, сацыялізацыі ў грамадстве. Магілёўскія выхавальнікі такіх навучальных устаноў усімі гэтымі навыкамі валодаюць. У гэтым пераканаў абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы выхавальнік ЦКРНіР».
Я к паведаміла галоўны спецыяліст адцзела сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Дзіна Лазуркіна, падобнае спаборніцтва праводзілася ўпершыню. Арганізаваць яго было вырашана з мэтай прыцягнення педагогаў спецыяльнай адукацыі ў метадычную дзейнасць, развіцця іх творчых ініцыятыў, матывацыі на самаўдасканаленне, трансляцыі найбольш перадавога вопыту работы.
— Выхавальнікі актыўна прынялі ўдзел у конкурсе. Адборачныя этапы аб’ядналі звыш сарака спецыялістаў. Прэтэндэнты на званне лепшага ў прафесіі пераадолелі цэлы шэраг няпростых заданняў. Яны праводзілі адкрытыя заняткі з дзецьмі, апісвалі свой вопыт работы, дэманстравалі ўменні ў выкарыстанні сучасных сродкаў навучання, праводзілі майстар-класы па пэўных напрамках дзейнасці. Дзесяць вахавальнікаў сталі ўдзельнікамі фіналу, — расказала Дзіна Міхайлаўна.
Падчас выніковага туру канкурсанты экспромтам вырашалі неадназначныя педагагічныя задачы, а пасля прадстаўлялі сябе ў творчым конкурсе самапрэзентацый. У ходзе выканання заданняў усе фіналісты паказалі, што яны сапраўдныя майстры сваёй справы, якія валодаюць не толькі неабходнымі прафесійнымі навыкамі, але і важнымі ў рабоце асобаснымі якасцямі.
Пры падвядзенні вынікаў кампетэнтнае журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі і выключны прафесіяналізм усіх канкурсантаў. Лепшай была прызнана выхавальнік Асіповіцкага ЦКРНіР Марына Доўгаль. Астатнія канкурсанты таксама не засталіся без узнагарод. Яны былі адзначаны дыпломамі лаўрэатаў і ўдзельнікаў конкурсу.