Для сiстэмнага росту прафмайстэртва

   Сiнькевiч, Г. Для сiстэмнага росту прафмайстэртва : [у Магiлёўскiм абласным iнстытуце развiцця адукацыi прайшла рэспублiканская канферэнцыя «Навукова-метадычнае суправаджэнне павышэння квалiфiкацыi педагогаў: вопыт, праблемы, перспектывы»] / Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2017. — 8 чэрвеня. — С. 13.

У Магілёўскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшла чарговая рэспубліканская канферэнцьм «Навукова-метадычнае суправаджэнне павышэння кваліфікацыі педагогаў: вопыт, проблемы, перспектывы».

Мэтай мерапрыемства з’яўлялася распрацоўка падыходаў да сістэмнага росту прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў і спецыялістаў адукацыі. У навуковым форуме прынялі ўдзел звыш двухсот педагогаў з розных рэгіёнаў краіны. Сумесна настаўніцтва абмяркоўвала самыя надзённыя пытанні. Удзельнікі канферэнцыі разважалі над шляхамі паляпшэння сістэмы адукацыі, традыцыйнымі і інавацыйнымі формамі павышэння кваліфікацыі, прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у навучанні, міжнародным і айчынным падыходамі да мадэрнізацыі сярэдняй школы.

Актуальный праблемы і станоўчыя распрацоўкі разглядаліся падчас секцыйных і пленарнага пасяджэнняў. Так, рэктар МДАІРА Міхаіл Жудро прадставіў калегам сваё бачанне перспектыўнага развіцця сферы адукацыі. Намеснік дырэктара гімназіі № 3 Магілёва Лілія Грамыка закранула неабходнасць інавацыйнага развіцця навучальных устаноў. Аб патрэбнасці пастаяннага прафесійнага ўдасканалення, фарміраванні метадалагічнай культуры педагогаў нагадала прысутным загадчык кафедры педагогікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Алена Снапкова. Наконт бесперапыннасці, пераемнасці і практыкаарыентаванасці адукацыі вялі гаворку і шматлікія іншыя выступоўцы. Лейтматыў кожнага даклада зводзіўся да таго, што настаўнік застаецца прафесіяналам да таго часу, пакуль не перастае вучыцца, займацца самаадукацыяй. У гэтым пераконвалі і выступленні на тэматычных секцыях.

Пры падвядзенні вынікаў работы ўдзельнікі канферэнцыі прызналі эфектыўнай сістэму бесперапыннай прафесійнай адукацыі і вядучую ролю інстытутаў развіцця адукацыі ў гэтым працэсе. Былі выказаны таксама пажаданні аб больш перыядычным правядзенні падобных навукова-практычных канферэнцый, форумаў, вучэбных семінараў.