Багайчук, У. Сыны пакарыцеля поўначы ў Магiлёве / У. Багайчук // Магілёўскія праўда. — 1975. — 11 кастрычнiка.
Нядаўна наш горад наведалi сыны Ота Юльевіча Шміта — прарэктар інстытута завода імя Ліхачова Уладзімір Отавіч і прафесар Сігурд Отавіч, а таксама старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі Зямлі імя Шміта вучаніца акадэміка Яўгенія Леанідаўна Рускол.
Яны сустракаліся з піянерамі і камсамольцамі школ горада, выступалі на прадпрыемствах і ў навучальных установах, прынялі ўдзел у адкрыцці музея і пакоя О. Ю. Шміта, наведалi абласны музей. З магілёўскімі следапытамі госці зрабілі экскурсію па гораду. Разам з сынамі Шміта і яго вучаніцай знаёмілася з горадам i ўдзельніца III фестывалю дружбы савецкай і балгарскай моладзі ткачыха з г. Сафіі, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы НРБ Найда Манчава.
Дамоў госці Магілёва павезлі самыя добрыя ўспаміны пра магіляўчан.