Яны былi першымi

   Скварцоў, I. Яны былi першымi / I. Скварцоў // Магiлёўская праўда. — 1976. — 4 красавiка. — С. 2.

…Восенню 1919 года на франтах грамадзянскай вайны склалася цяжкае становішча. Армія Дзянікіна захапіла Арол і пачала рухацца да Тулы. Юдзеніч пад Петраградам падышоў да Пулкаўскіх вышынь.

Асаблівую вастрыню набыў паліўны крызіс.

У гэтыя дні атрымліваюць распаўсюджванне паліўныя суботнікі. На Магілёўшчыне ствараюцца камітэты па іх правядзенню, праводзіцца растлумачальная работа аб іх ролі і значэнні.

23 лістапада ў 2 гадзіны дня ў Магілёве адбыўся першы камуністычны суботнiк. Праводзіўся ён на чыгунцы. Удзельнічала больш як 200 чалавек. Закончыўся мітынгам і спяваннем рэвалюцыйных песень.

Напярэдадні суботніка быў апублікаван зварот: «Наша доблесная Чырвоная Армія б’е ворага.

Пралетарыі МагілёваІ Камісія па арганізацыі суботнікаў звяртаецца да вас з заклікам і прапануе паследаваць прыкладу Чырвонай Арміі тут, у тыле. Словы «стомленасць» і «адпачынак» павінны быць часова зжыты з нашага лексікону і заменены словамі: працаваць і яшчэ працаваць. Дайце магчымасць перамагчы ўнутранага ворага. Ідзіце, таварышы, на суботнік! Адпачываць будзем тады, калі нашы таварышы вернуцца з Фронту, перамогуць нашых ворагаў».

17 снежня адбыўся суботнік на заводзе братоў Мазья (цяпер «Строммашына»). Вось як аб гэтым піша адзін з удзельнікаў: «У 2 гадзіны дня са зборнага пункта — Камуністычнага клуба выйшлі мы на работу з песнямі. Ішлі па Першамайскаму праспекту да завода Мазья. На заводзе нас ужо чакалі. Пачуўшы песні— расчынілі вароты. Адразу ж прыступілі да работы. Вялікая прасторная ліцейная даверху завалена драўлянымі рэйкамі. За дзве гадзіны памяшканне было ачышчана. Працавалі да цемры. Бадзёра, з песняй «Смело, товарищи, в ногу» вярнуліся мы з работы».

У снежнi ў Магілёве былі праведзены восем камуністычных суботнікаў, у час якіх было адгружана некалькі дзясяткаў вагонаў дроў для Петраграда і Масквы.

Пачатак 1920 года вызначаецца масавасцю суботнікаў, актыўнасцю працоўных і чырвонаармейцаў.

Так, 29 лютага на станцыі Магілёў працавалі 240 чырвонаармейцаў. Імі былі пагружаны і разгружаны 24 вагоны. 18 красавіка на чыгунцы працавалі 318 чалавек. Імі былі перанесены 5.280 пудоў грузу. 25 красавіка на суботнік сабраліся 392 чалавекі.

Трэба адзначыць, што партыйная арганізацыя павета была нешматлікая. На 1 сакавіка яна налічвала 313 членаў партыі і 66 кандыдатаў. Гарадская арганізацыя мела адпаведна 205 і 48 чалавек. На чыгунцы працавалi 42 камуністы і 8 кандыдатаў. У горадзе было толькі 18 партыйных ячэек.

16 красавіка была прынята пастанова ВЦВК: святкаванне 1 Мая ператварыць ва ўсенародны суботнік. Прапанавалася ўсім грамадзянам працаваць не менш чым 6 гадзін па ачыстцы гарадоў, расчыстцы пустэч, рамонту чыгункі, нарыхтоўцы дроў.

Газета «Соха и Молот» у тыя дні пісала: «1-га Мая Усерасійская армія працы рухаецца ў паход на ворага. У той дзень у нас не будзе і не можа быць дэзерціраў і баязліўцаў. У бой, пралетарыі!».

Першамайскі суботнік у Магілёве быў самы масавы.

Газета «Соха и Молот» пісала, падводзячы вынікі работы суботнікаў: «У маі мінулага года быў закладзен «вялікі пачын» работы па-рэвалюцыйнаму. Гэтыя парасткі камунізму разрасліся чырвонай кветкай па ўсёй рэспубліцы. Было знойдзена выйсце ў бескарыслівай i масавай працы на карысць савецкага грамадства».

Высокім патрыятызмам адзначаліся і суботнікі на сяле.

24 сакавіка ў «Сохе и Молоте» паведамлялася, што грамадзяне вёсак Бароўка і Вільчыцы Вяйнямскай воласці, Цяхцін і Мельнік Бялыніцкай вобласці ў час паліўнага двухтыднёвіка праявілі сябе героямі працы. Першымі выканалі ўскладзеныя на іх заданні 1 па вывазцы паліва і лесаматэрыялаў. За самаадданую работу райлес лічыць сваім абавязкам выдаць прэмію вёсцы Бароўка — 5 пралак, Вільчыцы — 5, Цяхцін — 10, Мельнік — 6.

4 лютага 1921 года Магілёўскі павятовы камітэт партыі пастанаўляе ў далейшым праводзіць суботнікі два разы ў месяц.

Суботнікі і ў наступныя гады з’явіліся адной з форм прыцягнення мае да бескарыслівай калектыўнай працы.