Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Бібліятэка-філіял № 2 iмя I. Шамякiна — УК «ЦСГПБ»
Бібліятэка-філіял № 2 iмя I. Шамякiна
26.01.2017

первая бел. чацвер26 студзеня бібліятэка ў рамках беларускага чацвярга запрасіла дзяцей з ДУА «Яслі-сад № 71 г. Магілёва» і вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 27 г.Магілёва” на гучнае чытанне і паказ спектакля беларускай народнай казкі «Пшанічны каласок» (тэатр ілюстраванага аповяду).

Дзеці расказвалі, якія беларускія народныя казкі яны ведаюць, хто ў першыню пазнаёміў іх з казкамі. З вялікай увагай і цікавасцю прысутныя паглядзелі беларускую народную казку «Пшанічны каласок», адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Адгадвалі па малюнках казачных герояў.

Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у віктарыне «Знайдзі слова». Дзецям быў прапанаваны фразеалагізм з адсутным словам. Ім неабходна было знайсці слова і даць тлумачэнне, што дадзены фразеалагізм азначае. А калі яны не маглі растлумачыць, то звярталіся да кніжнай выставы «Вывучаем беларускі, даведваемся пра Беларусь».

На працягу дня гучала беларуская музыка і шмат паэзіі, якую цудоўна чыталі як дарослыя, так і юныя чытачы бібліятэкі. За гэта яны атрымлівалі салодкія кампліменты ў выглядзе цукерак.

Кожны жадаючы меў магчымасць азнаёміцца з інфармацыйнай паліцай «Самы сучасны пісьменнік», прысвечанай беларускаму пісьменніку І.Шамякіну.

Дзень прайшоў вельмі цікава і насычана.

Изображение 002 Изображение 012 Изображение 007 Изображение 014

Вверх