Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы — УК «ЦСГПБ»
Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы
30.09.2019

25 верасня ў бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнай гасцёўні «Спадчына», якое было прысвечана народнаму пісменніку Васілю Быкаву.

У гэтым годзе адзначаецца 95 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Менавіта яму была прысвечана літаратурная гадзіна «Я перад вамі з памяццю сваёй…». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Магілёва». Да іх увагі была прадстаўлена прэзентацыя «Народжаны быць сумленным», якая асвяціла цікавыя факты з жыцця і творчасці Васіля Быкава.

У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з буктрэйлерамі па кнігах пісьменніка «Жураўліны крык», «Альпійская балада» і «Знак бяды». Завяршылася літаратурная гадзіна аглядам кніжнай выставы «Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам».

Вверх