Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Детская библиотека-филиал №4 — УК «ЦСГПБ»
Детская библиотека-филиал №4
27.02.2017

IMG_20170221_121945Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не забываць яе.

Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы і як мага болей размаўляць на ёй, ганарыцца ёю. З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў дзіцячай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы “Мова маёй зямлі”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва”.

У першую чаргу, у гэты дзень, і бібліятэкары, і навучэнцы, і наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем прынялі ўдзел у Акцыі “Родная мова”, што дало выдатную магчымасць чуць мілагучную родную мову на працягу дня.

Вядучы расказаў прысутным пра гісторыю стварэння Міжнароднага дня роднай мовы. Таксама дзеці прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання “Беларускія вершы”. Усе добра падрыхтаваліся і чыталі вершы на роднай мове Я. Коласа, Я. Купалы, П. Труса, М. Танка і інш. Лепшыя чытальнікі былі ўзнагароджаны. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, глядзелі відэяролікі з выканаўцамі беларускіх песен “Песняры”, “Сябры”.

Вверх