Детская библиотека-филиал № 4
8 і 16 лютага ў бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Казка ў госці запрашае”, для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Святлячок”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, а таксама з казкамі, якія напісалі беларускія пісьменнікі, даведаліся, што казкі бываюць пра жывёл, сацыяльна-бытавыя і казкі пра чарадзеяў.
У ходзе мерапрыемства былі прачытаны народныя казкі: “Лёгкі хлеб”, “Сабака і воўк”, “Верабей і мыш”, “Курачка-рабка”, а таксама і казкі беларускіх пісьменнікаў: Васіля Віткі “Вавёрчана гора”, Уладзіміра Ліпскага “Разумны пеўнік” і інш.
Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі прагледзелі мультфільмы “Зайкава хатка”, “Сабака і воўк”, а таксама атрымалі малюнкі з героямі беларускіх народных казак.