Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Детская библиотека-филиал № 8 — УК «ЦСГПБ»
Детская библиотека-филиал № 8
26.02.2018

первая дд“Веру ў моц тваю, бацькоў святое слова”

Дзень 21 лютага ў бібліятэцы быў напоўнены мерапрыемствамі, прысвечанымі Міжнароднаму дню роднай мовы, якія былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў наведвальнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Акцыя “Чытаем беларускую кнігу” закранула ўсіх, ад мала да вяліка. Маленькія чытачы прянялі ўдзел у літаратурна-пазнавальным часе “Праз казку мову родную пазнай”. Юныя карыстальнікі з задавальненнем пазнаёміліся з беларускімі казкамі, адгадвалі казачных герояў, слухалі і глядзелі беларускія казкі.

Хлопчыкам і дзяўчынкам, вучням старэйшых класаў, было прапанавана пыняць удзел у часе роднай мовы “Люблю цябе, зямлі бацькоускай слова”. На працягу мерапрыемства ішла размова пра неабходнасць захавання беларускай мовы, а конкурснае спаборніцтва — інтэлектуальнае лато было складзена з пяці тэм-заданняў: гэтыя цікавыя загадкі, прыказкі і прымаўкі – моўны скарб нацыі, сустрэча з казкай, шануй роднае слова, перакладчыкі, скарбы роднай мовы. Усе заданні былі  з рознай ступенню цяжкасці, а суадносныя балы да іх таксама былі рознымі – 5, 10, 15, 20, 25, 30.

Дарослыя наведвальнікі бібліятэкі таксама мелі магчымасць пряняць удзел у мерапрыествах. Яны адгадвалі беларускія загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую,  спаборнічалі ў конкурсе  “Назаві прадмет”.

А кніжная выстава “Дзень добры, беларуская кніжка” прапанавала кнігі беларускіх аўтараў на любы густ.

Вверх