Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы — УК «ЦСГПБ»
Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы
27.02.2018

первая бел. моваДа Мiжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшло свята роднай мовы “Мая непаўторная родная мова”.

На працягу дня ў фае дэманстравалiся вiдэаролiкi пра нашу мову, музычныя клiпы, мультфiльмы, экспанавалася кніжная выстава “Жывое ў вяках беларускае слова”. Кожны жадаючы мог наведаць экспазiцыю мiнi-музея Янкi Купалы.

Да свята была прымеркавана iнтэлектуальная гульня “Дакрануцца да роднага слова”, якая  ўнесла асобы настрой, прабудзiла жывую цiкавасць да роднага слова. У мерапрыемстве прынялi ўдзел вучнi ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Магiлёва», ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Магiлёва», навучэнцы УА «Магiлёўскi дзяржаўны лiцэй №2».  Яны выконвалі прапанаваныя ім заданні: «Узгадайце прыказкі і прымаўкі», «Адшукайце літару, якая заблудзілася», «Складзіце словы» і інш. Мерапрыемства суправаджалася медыя-аглядам «Родная мова — крыніца празрыстая».

Для вучняў 2 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Магiлёва» было праведзена лiтаратурнае знаёмства «Беларускiя пiсьменнiкi – дзецям».

У чытальнай зале 20-22 лютага экспанавалася выстава-прагляд “Залатыя крупінкі фонду беларускай літаратуры”.

20180221_135122 20180221_141243 20180221_141349

IMG_7790 IMG_7796 IMG_7800

IMG_7810 первая бел. мова

Вверх