Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Библиотека-филиал №2 им. И. Шамякина — УК «ЦСГПБ»
Библиотека-филиал №2 им. И. Шамякина
26.02.2018

первая быков24 лютага ў бібліятэцы для навучэнцаў 9 класа ДУА «Гімназія №2 г. Магілёва» прайшоў літаратурны час «Чалавек, які выстаяў», прысвечаны жыццю і творчасці беларускага пісьменніка — Васіля Быкава.

Немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру без Васіля Быкава. Творчасць гэтага пісьменніка з’явілася болевым адлюстраваннем ўзрушаючага і гераічнага часу – Другой сусветнай вайны. Франтавік, пяхотнік, які праліў кроў, пот і слёзы, Васіль Быкаў сумленным і яркім талентам сваім быў прысуджаны несці цяжкую і слаўную долю байца і ў літаратуры.

Васіль Быкаў пісаў аб маральным выбары, сумленнасці і подласці. Ён казаў пра тое, што аддавалі перавагу замоўчваць: аб трагедыі людзей, якія апынуліся ў палоне. Ён быў адным з тых, хто бударажыць мінулае і не даваў яго забыцца. На прыкладзе яго твораў: «Трэцяя ракета», «Знак бяды», «Альпійская балада», «У тумане», «Ўзыходжанне» кожнаму з удзельнікаў мерапрыемства мы хацелі данесці вялікія здзяйсненні мільёнаў людзей, якія змагаліся з фашысцкімі акупантамі, аддаючы свае жыцці дзеля Перамогі.

«Я не лідэр і не «сумленне нацыі», я просты, выматаны жыццём беларус, які хоча аднаго — застацца сумленным», — напіша Быкаў незадоўга да смерці ў дакументальных нарысах «Доўгая дарога дадому».

Завяршылася наша сустрэча чытаннем верша Уладзіміра Караткевіча «Васілю Быкаву».

IMG_20180224_111746 первая быков

Вверх