Библиотека-филиал № 6
У рамках святкавання Міжнароднага Дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшоў конкурс эрудытаў “Аб беларускай мове замовім мы слова” з вучнямі 5-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 18” і ДУА “Сярэдняя школа №5”.
Конкурс праходзіў у вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды працавалі дружна і рашуча. Нягледзячы на тое, што ў конкурсе былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены вынікамі моўнага спаборніцтва, а напрыканцы дзеці з задавальненнем згулялі ў настольную гульню “Мова”.