Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Детская библитека-филиал № 8 — УК «ЦСГПБ»
Детская библитека-филиал № 8
26.06.2017

ДБ8_26.06.2017 (1)Янка Купала – пясняр зямлі беларускай

22 і 26 чэрвеня для дзяцей з аздараўленчых лагераў «Сонейка» ДУА «Сярэдняя школа № 13» і «Вясёлка» ДУА «Сярэдняя школа № 38» г. Магілёва» прайшла чарговая сустрэча ў бібліятэцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у літаратурным знаёмстве «Я. Купала – пясняр зямлі беларускай», прымеркаваным да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

У ходзе мерапрыемства, прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, паглядзелі відэафільм «Аб Янку Купалу», «Цікавыя факты з жыцця беларускага пісьменніка» і праслухалі вершы аўтара «Хлопчык і лётчык», «Алеся», «Сыны», здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка» і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску.

Удзельнікам для знаёмства была прапанавана літаратура аб жыцці пісьменніка і яго цудоўныя творы.

ДБ8_26.06.2017 (2) ДБ8_26.06.2017 (3)

Вверх