Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Детская библиотека-филиал № 9 — УК «ЦСГПБ»
Детская библиотека-филиал № 9
27.02.2019

«З любоўю да людзей і роднай зямлі»

22 лютага навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №40 і №25 г.Магілёва» сустрэліся ў бібліятэцы са знакамітым магілёўскім пісьменнікам Аляксандрам Мікалаевічам Казекам, старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Сустрэча была прысвечана Дню роднай мовы.

Аляксандр Мікалаевіч распавёў пра свае адносіны да Радзімы: як бача, адчувае яе душой, праз паэзію. Прыемным падарункам для госця стала выкананне вучнямі яго вершаў. Трэба адзначыць, вершы прагучалі з пяшчотай і асаблівай выразнасцю. Настаўніцы ДУА «Сярэдняя школа №25 г.Магілёва» таксама вырашылі паўдзельнічаць у паэтычнай паўзе і прапанавалі паслухаць прысутным свае ўласныя вершы. Увогуле, сустрэча атрымалася прыемная і скончылася на пазітыўнай устаноўцы Аляксандра Мікалаевіча: «Усё будзе добра ў жыцці, у душы, і ў краіне», і «Трэба думаць станоўча, бо падобнае прыцягвае падобнае». Пазнаёміцца са зборнікамі А.М. Казекі, а таксама іншых пісьменнікаў-зямлякоў можна было на кніжнай выставе «Літаратурная спадчына зямлі Магілёўскай».

Дарэчы, Аляксандр Мікалаевіч падарыў бібліятэцы сваю кнігу «Марыйка».

Сустрэча праляцела незаўважна, але застанецца ў памяці, як прыемны напамін аб тым, што і мы маем сваю ўласную, незвычайную, вельмі прыгожую мову, якой трэба толькі ганарыцца!

        

Вверх