Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Детская библиотека-филиал № 9 — УК «ЦСГПБ»
Детская библиотека-филиал № 9
27.02.2019

Родная мова, цудоўная мова!

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але родная мова ў кожнага чалавека толькі адна!

21 лютага, калі ў свеце адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы, у бібліятэцы таксама прайшло ўшанаванне Дня роднай беларускай мовы пад агульнай назвай «Родная мова, цудоўная мова!».

Увазе чытачоў паўсталі вершы, казкі, апавяданні, гумарэскі, часопісы, слоўнікі, энцыклапедыі і шмат яшчэ чаго на беларускай мове, прадстаўленыя на кніжных выставах «Кнігі пазнаёмяць…», «Літаратурныя прысмакі», «Мой родны кут», «Чытаем па-беларуску. Далучайся і ты!», «Ручай крыштальны мовы роднай», «Чытайце беларускае». Кожнаму, хто ў гэты добры дзень завітаў у бібліятэку, прапаноўвалі паўдзельнічаць у паэтычным марафоне «Роднай мове прысвячаю я радкі…», каб, прачытаўшы радкі-пашаны, тым самым падзякаваць роднай мове за яе існаванне. Па выніках марафона атрымаўся відэакліп «Родная мова, цудоўная мова!».

Моўны чэлендж «Грамацей» паказаў узровень ведаў роднай мовы праз розныя гульнявыя заданні.

У нефармальнай абстаноўцы прайшла святочная вечарына «“Паці” ў нашай хаце» з удзелам хлапчукоў і дзяўчат з 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Магілёва». Госці, адчуваючы сябе вольна і прыемна, размаўляючы на роднай беларускай мове, удзельнічалі ў разнастайных конкурсах і гульнях. Асабліва весела прайшла гульня «Кракадзіл» і чэлендж «Няма праблем». Напрыканцы «паці» адбылася салодкая паўза з частаваннем цукерак і печыва.