Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Центральная городская библиотека им. К. Маркса — УК «ЦСГПБ»
Центральная городская библиотека им. К. Маркса
27.02.2019

первая (1)Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.
Хто забыў сваю мову – усё згубіў.
Уладзімір Караткевіч

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

На працягу некалькіх дзён родная мова гучала не толькі ў сценах бібліятэкі, але і ў магілёўскім гарвыканкаме, у ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва”.

На працягу дня ў бібліятэцы дзейнічалі: выстава-знаёмства “Літаратура з правінцыяльнай прапіскай”, на якой былі прадстаўлены кнігі магілёўскіх аўтараў, выстава-экспазіцыя “Слова роднае, жывое, гаворкае”, выстава-парада “Чытай беларускае”, выстава “Каб мова родная гучала”, а ў фае бібліятэкі працавала БІБЛІЯ-ТВ “Любіце і шануйце роднае слова”.

Таксама, кожны жадаючы змог адказаць на бліц-апытанне “Слова дня” і паўдзельнічаць у міні-інтэрв`ю “Беларускае — самае маё”, дзе трэба было назваць любімага беларускага аўтара і кнігу на беларускай мове.

На сайце бібліятэкі быў размешчаны тэст на пісьменнасць “Пішы па-беларуску” і працавала сеткавая акцыя “Давайце разам пачытаем”, у ходзе якой рэкамендавалася прачытаць кнігі сучасных беларускіх аўтараў.

Завіталі супрацоўнікі і ў магілёўскі гарвыканкам, дзе таксама правялі акцыю “Які ж гэта цуд – слова, мова твая!”. Усім жадаючым прапанавалася паўдзельнічаць у апытанні “Для мяне малая радзіма – гэта…” і расказаць пра сваю малую радзіму, “прыгатавать” беларускія стравы, прыняўшы ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Смачна есці!”, прайсці міні-квэст пры дапамозе выставы-парады “Скарбніца роднай мовы”.

Для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №2” быў праведзены літаратурны вечар “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы: В.Дунін-Марцінкевіч”. У час мерапрыемства ўдзельнікі вечара пазнаёміліся з невядомымі звесткамі з жыцця пісьменніка, паглядзелі відэарэпартажы самых знакамітых спектакляў па творах Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” і “Ідылія”.

23 лютага ў чытальнай зале бібліятэкі адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Гучы, роднае слова!”. Госцем стала знакаміты майстар па саломапляценню, удзельнік і лаўрэат розных выстаў і конкурсаў — Хадановіч Таццяна Мікалаеўна. Для яе саломапляценне — не проста захапленне, але і натхненне, супакаенне душы і жыватворны выток беларускасці. Некаторыя работы Таццяны Мікалаеўны дэманстраваліся ў фае бібліятэкі на выставе “Таленты зямлі Магілёўскай”.

IMG_20190221_120252 IMG_20190221_120502 dav IMG_20190221_124751 IMG_20190221_124832 IMG_20190221_125216 IMG_20190221_125234 dav IMG_20190221_133148 IMG_20190221_133933 IMG_20190221_134002 IMG_20190221_134202 IMG_20190221_134743 IMG_20190221_155230 IMG_20190221_155257 IMG_20190221_155434 IMG_20190221_155511 IMG_20190221_155522 IMG_20190221_155635 IMG_20190221_155648 IMG_20190221_155656 IMG_20190221_155824 dig IMG_20190222_130746 IMG_20190222_131615 IMG_20190222_131656 IMG_20190223_124142 первая (1)

Вверх