Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Детская библиотека-филиал № 9 — УК «ЦСГПБ»
Детская библиотека-филиал № 9
29.09.2014
rodnaya_mova_main_smallАдкрываю, як свет, нанова
Беларускае роднае слова…
 
26 верасня ва ўсім свеце адзначаюць Еўрапейскі дзень моў. Бібліятэка ж са сваімі чытачамі адсвяткавала гэты дзень 24 верасня.
Малышы з дзіцячага садка № 108 паўдзельнічалі ў пазнавальнай забаўлянцы «Не проста ў словы я гуляю — на мове роднай размаўляю…». Яны пазнаёміліся з Бабуляй-Казачніцай, паслухалі, як прыгожа гучыць наша мова ў вершах беларускіх пісьменнікаў; адгадвалі загадкі-рыфмаванкі, гулялі ў вясёлыя гульні, а таксама паглядзелі цікавы мульцік па матывах беларускіх народных казак «Ліса, мядзведзь і мужык».

Хлопчыкі і дзяўчынкі з пачатковай школы паспрабавалі адказаць на пытанні віктарыны «У свеце беларускіх казак», праслухалі вершаваную казку «Коцік, Пеўнік і Ліска», пазнаёміліся з добрымі кнігамі і каляровымі часопісамі на беларускай мове.

rodnaya_mova_dalee_left_small rodnaya_mova_dalee_right_smallШчырыя словы пра беларускую мову, пра яе багацце i прыгажосць прагучалі ў песнях, вершах літаратурна-музычнай кампазіцыі «З любоўю да роднага слова». Навучэнцы 6-га класа чыталі вершы аб роднай мове, з захапленнем слухалі беларускія песні ў выкананні спявачак з дзіцячай школы мастацтваў №5; удзельнічалі ў конкурснай праграме «Пацей, грамацей», дзе хлапчукі спаборнічалі супраць дзяўчынак у розных конкурсах і гульнях. Найбольш за ўсё спадабаўся конкурс «Пазнай фразеалагізм», у якім кожнаму ўдзельніку з дапамогай мімікі і жэстаў трэба было растлумачыць беларускія фразеалагізмы. У канцы мерапрыемства Гаспадыня пачаставала ўсіх сапраўднай беларускай стравай – бульбяной дранкай.

На працягу ўсяго дня ў бібліятэцы гучала беларуская музыка і дзейнічала кніжная выстава «Чытаем па-беларуску. Далучайся і ты!», пры якой можна было паўдзельнічаць у чыт-экспрэсе і атрымаць салодкі падарунак.

Вверх