Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Детская библиотека-филиал № 9 — УК «ЦСГПБ»
Детская библиотека-филиал № 9
29.11.2016

pervaya-shevtsova«Ведай нашых!»

17 лістапада, у дзень, калі ва ўсіх бібліятэках Магілёва ў рамках еvent-акцыі адбываліся цікавыя сустрэчы з пісьменнікамі, ў актавай зале сярэдняй школы №40 г. Магілёва прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «На творчай хвалі Таццяны Шаўцовай», прысвечаная творчасці вядомай магілёўскай паэткі і спявачкі, выканаўцу аўтарскіх песень.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з натхнённа-узнёслымі вершамі Таццяны Мікалаеўны, паслухалі яе кранаючыя душу песні.

Таццяна Мікалаеўна — сапраўдны самародак. Праз сваю творчасць яна робіць жыццё людзей лепей і святлей. І гэта не засталося незаўважаным: паэтка — дыпламант Пушкінскіх і Сіманаўскі чытанняў, лаўрэат абласнога этапу XII Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны». Дзякуючы невычэрпнай жыццёвай энергіі, а таксама падтрымцы родных і блізкіх Таццяна Мікалаеўна паспявае ўсюды. Яна ўваходзіць у склад аматарскага аб’яднання пры дзіцячай бібліятэцы-філіяле №9 – літаратурнага салона «Сустрэчы на Каштанавай», літаратурнага аб’яднання «Ветэран», спявае ў хоры ветэранаў і народным ансамблі «Вераснёвіца», з’яўляецца салісткай студыі «Раманс» і калектыву культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення беларускай чыгункі. Таццяна Мікалаеўна піша вершы і пяе іх пад аранжыроўку музыкі Сяргея Цімрука. Яе творы можна знайсці ў літаратурных зборніках «Любезен нам …» (2014) і «Радуга над Днепром» (2015).

1-026На літаратурна-музычнай кампазіцыі паэтка выканала свае пранікнёныя вершы і душэўныя песні: «Мой родны кут», «Мая Магілёўшчына», «Не обижайте матерей», «Сон пра маці», «Буйніцкае поле», «Ветэран», «Школьны вальс» і іншыя творы ўласнага сачынення.

Сустрэча з аўтарам прайшла ў цёплай атмасферы і выклікала ў прысутных шмат станоўчых эмоцый.

Пасля сустрэчы з такімі цікавымі асобамі не стамляешся здзіўляцца — колькі таленавітых і захопленых літаратурнай творчасцю людзей жывуць побач з намі.

Шэраг твораў магілеўскіх паэтаў і пісьменнікаў былі размешчаны на кніжнай выставе «Літаратурная Магілёўшчына».

Вверх