Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
УК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва” — УК «ЦСГПБ»
УК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва”
24.01.2017

кПаважаныя магіляўчане! Маленькія і дарослыя!

Публічныя бібліятэкі горада запрашаюць вас на штотыднёвую акцыю «Сёння ў нас БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР».

Кожны чацвер вы зможаце прыняць удзел у цікавых літаратурных акцыях, гульнях і жартоўных віктарынах на роднай мове, напісаць разам з намі беларускі тэкст пад дыктоўку, праглядзець відэаролікі і беларускамоўныя мультфільмы, пазнаёміцца з вядомымі і невядомымі беларускімі аўтарамі і, вядома, размаўляць на роднай мове.

Для ўсіх чытачоў будуць дэманстравацца выставы-парады, выставы-прэзентацыі, хіт-парады лепшых беларускіх часопісаў і кніжных навінак: «Любіць і чытаць сваё», «Чытай беларускае, каб жыць цікава і карысна!» ,«Беларускае дзіва» і іншыя.

Родная Мова нашай краіны — самая яскравая і мілагучная, любімая і самая дарагая.

Давайце КОЖНЫ ЧАЦВЕР вывучаць беларускую мову разам!

Даведкі па тэл.: 45 33 53

Вверх