Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса — УК «ЦСГПБ»
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса
29.05.2019

на 1 стр.На спартыўна-забаўляльным свяце «Крылы Перамогі»

25 мая на базе Магілёўскага аэраклуба імя А.М. Кулагіна ДТСААФ прайшло спартыўна-забаўляльнае свята «Крылы Перамогі», прысвечанае 75-й гадавіне вызвалення горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой Радзімы.

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса далучылася да свята і прапанавала гасцям інтэрактыўную пляцоўку “Размаўляй па-беларуску”. Удзельнікі з цікавасцю перакладалі словы з рускай мовы на беларускую ў лінгвістычным даміно “Смак беларускай мовы”, выбіралі з прадметнага раду неабходныя “прадукты” каб “прыгатаваць” беларускія стравы ў інтэрактыўнай гульне “Смачна есці!”, называлі свайго любімага беларускага аўтара ў міні-інтэрв`ю “Беларускае — самае маё”, прымалі  ўдзел у міні-квэсце па творах беларускіх аўтараў “Пад небам беларускага пісьменства” і адгадвалі загадкі “Адгадай, хто такі”. Усё гэта рабілі на беларускай мове.

Таксама, на бібліятэчнай пляцоўцы, маленькіх магіляўчан цікавіла бяспройгрышная латарэя, а дарослых гасцей – “Сувенірная лаўка”, у якой можна было набыць магніцікі з краявідамі горада Магілёва, разнастайныя закладкі, адкрыткі і календары.

Цікава было ўсім: дзецям і дарослым! Кожны ўдзельнік інтэрактыўнай пляцоўкі “Размаўляй па-беларуску” атрымаў салодкі прыз і добры настрой.

2 фото dav dav IMG_20190525_120542 IMG_20190525_121143 IMG_20190525_122424 IMG_20190525_123851 IMG_20190525_124040 на 1 стр.

Вверх