Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса — УК «ЦСГПБ»
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса
24.02.2017

первая цгб

Роднае слова — гэта першая крыніца,
праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.

Я. Колас

Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова.

21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская.

Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

21 лютага ў бібліятэцы прайшлі розныя мерапрыемствы. Так, напрыклад, літаратурная замалёўка “Чароўныя гукі роднай мовы” для нашых малодшых чытачоў, вучняў 3-га класа ДУА “Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі размаўлялі на роднай мове, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, папоўнілі свой слоўнікавы запас праз гульню, намалявалі кніжныя вокладкі, гулялі ў “карлікі і волаты” і глядзелі мультфільмы на беларускай мове. Усе набылі сабе добры настрой, якім пайшлі дзяліцца ў школу.

Таксама ў гэты дзень была праведзена літаратурна-забаўляльная праграма “Свята кветак”. Вучні 5 “Е” з ДУА “Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва” даведаліся пра дзіўныя факты з гісторыі кветак, іх паходжанне і класіфікацыю. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адказвалі на пытанні вядучай, адгадвалі загадкі, змагаліся за дыпломы ў розных намінаціях, глядзелі прыгожыя відэа і малявалі букеты для любімых настаўніц.

Увесь дзень для чытачоў бібліятэкі працавалі книжныя выставы: “Беларусь — край родны”, “Родная мова — крыніца празрыстая”, “Пісьменнікі-юбіляры 2017”, “Адкрый для сябы беларускую кнігу”, “Планета беларуских аўтараў”, “Роднае слова — жывое, гаворкае…”. Наведаўшы нашыя выставы чытачы змаглі адчуць сапраўдны смак роднай беларускай мовы.

DSCN5163 DSCN5157 DSCN5156 DSCN5154 DSCN5138 DSCN5103 DSCN5108 DSCN5180 DSCN5189 DSCN5208 DSCN5224 DSCN5232 первая цгб

Вверх