Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Центральная городская библиотека им. К. Маркса — УК «ЦСГПБ»
Центральная городская библиотека им. К. Маркса
28.02.2018

первая тальная21 лютага ў бібліятэцы ў межах Дня роднай мовы сумесна з Магілёўскай гарадской арганізацыяй «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» адбылася татальная дыктоўка “Прага да ведаў”. Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктант па беларускай мове прыйшлі ўсе жадаючыя. 

Перад тым як прыступіць да напісання дыктоўкі, мы прапанавалі ўдзельнікам невялікую імпрэзу. Вучаніцы дзіцячай школы мастацтваў №6 Восіпава Сафія і Пратасава Кацярына прапанавалі музычны нумар “Месяц дагарае”, а вучні 2 “Г” класа сярэдняй школы № 34 разам з настаўніцай Лідзіяй Ціханоўскай прачыталі вершы ўласнага сачынення на беларускай мове.

У гэтым годзе спаўняеццца 180 год з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і менавіта гэтай падзее была прысвечана наша дыктоўка. “Дыктарам” дыктоўкі стаў выкладчык беларускай мовы сярэдняй школы № 23 Аляксандр Уладзіміравіч Цітоў, які прачытаў урывак з твора К.Каліноўскага “Мужыцкая праўда”.

Усе пісьмовыя работы праверыць прафесійны філолаг. Дзесятка лепшых будзе размешчана на сайте бібліятэкі.

DSCN0002 DSCN0011 (1) DSCN0011 (2)

DSCN9975 DSCN9978 DSCN9983

DSCN9989 DSCN9995 первая тальная

Вверх