Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Бiблiятэка-фiлiял №9 iмя Я. Купалы — УК «ЦСГПБ»
Бiблiятэка-фiлiял №9 iмя Я. Купалы
27.07.2017

IMG_3146Да 500 — годдзя беларускага кнігадрукавання

“Любіце кнігу, бо яна- крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы”
Францыск Скарына

У 2017 годзе наша краіна адзначае вялікую дату – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Гэты юбілей, безумоўна, у першую чаргу звязаны з дзейнасцю Францыска Скарыны. Выдатны дзеяч беларускай культуры эпохі Адраджэння здолеў праявіць сябе як першадрукар, выдавец, рэдактар і перакладчык біблейскіх зводаў, аўтар арыгінальных прадмоў і каментарыяў да кніг Святога Пісання і іншых выданняў, які ўнёс значны ўклад у многія сферы мастацкай і навуковай творчасці.

Менавіта з нагоды гэтай даты ў чытальнай зале нашай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава «500–годдзе беларускага книгадрукавання», на якой прадстаўлена літаратура аб жыцці і дзейнасці славутага дзеяча, фотаальбомы, энцыклапедыі, якія ўжо сталі рарытэтнымі выданнямі, а таксама лепшыя ўзоры паліграфічных шэдэўраў сучаснага кнігадрукавання, якія зацікавяць нашых чытачоў.

Выстава будзе дэмастравацца да канца года.

Вверх