Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса — УК «ЦСГПБ»
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса
30.03.2016

1 (1)Не стала Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча – сапраўднага сына роднай зямлі… У памяць аб ім у фае бібліятэкі арганізавана выстава, на якой прадстаўлены лепшыя творы аўтара, крытычныя матэрыялы з перыядычных выданняў. Кожны чытач бібліятэкі можа выбраць тут зацікавіўшую яго кнігу любімага паэта.

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Кандыдат філалагічных навук, прафэсар. Кніга Гілевіча «У добрай згодзе» (1979) разам з перакладчыцкай дзейнасцю паэта адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986). Народны паэт Беларусі (1991). Памёр 29 сакавіка 2016 года.

“Як сумна-тужлiва зязюля кукуе ў бары,
На познiм змярканнi, насупраць мядункавай ночы!
Адкуль гэта жальба — у росквiт маёвай пары?
Адкуль гэты смутак — такi непрытворна сiрочы?

Вячэрайце ў хаце, а я пастаю на двары.
Па мне не турбуйцеся — пiце, гуляйце шчаслiва.
Павiнен жа нехта паслухаць, як сумна-тужлiва
Зязюля кукуе на познiм змярканнi ў бары…”

Ніл Гілевіч

Выстава будзе дэманстравацца да 7 красавіка.

Вверх