Скварцоў, І. У тыя далёкія дні / I. Скварцоў // Магілёўская праўда. — 1985. — 3 красавіка.
Мала каму вядома, што з 25 чэрвеня па 14 ліпеня 1812 года да Магілёва была прыкавана асаблівая ўвага рускай і французскай армій. Вырашалася надзвычай важнае пытанне — ці ўдасца арміі Баграціёна заняць Магілёў раней, чым гэта зробіць непрыяцель.
Абараняць горад было даручана гарнізоннаму батальёну ўнутранай варты і атраду палкоўніка Грэсера.
25 чэрвеня князь Баграціён прымае рашэнне адыходзіць на злучэнне з 1-й арміяй праз Несвіж — Слуцк — Бабруйск — Магілёў і далей на Віцебск. 3 гэтага моманту Магілёў аказаўся той кропкай, куды накіраваліся армія Баграціёна і арміі Даву.
Як развіваліся падзеі далей?
26 чэрвеня Французамі быў занят Мінск. Праз тры дні аб гэтым стала вядома ў Магілёве. Граф Талстой (грамадзянскі губернатар) увайшоў у хадайніцтва перад Баграціёнам аб вывазе з горада архіваў, каштоўніасцей, хворых, арыштантаў і аказанні ваеннай дапамогі.
3 ліпеня Баграціён паведамляе яму: «Напэўна атрымаеце ад мяне вельмі хутка корпус моцны пад камандаваннем генерала Раеўскага».
7 ліпеня ў горад паступіла паведамленне аб тым, што французы паявіліся ў Княжыцах. Неадкладна туды высылаецца каманда ніжэйшых чыноў-добраахвотнікаў у саставе 30 конных і пешых для правядзення разведкі. Звесткі пацвердзіліся. Больш таго, разведчыкам удалося ўзяць «языка». Той паказаў, што ён з коннага атрада, за якім ідуць галоўныя сілы маршала Даву.
Што ўяўляў сабой атрад Грэсера?
У лютым 1812 года ў Барысаў для будаўніцтва ўмацаванняў на рацэ Бярэзіна і прыкрыцця Смаленскага напрамку было накіравана некалькі рот з розных палкоў, у тым ліку мінёрная рота, якая ўдзельнічала ва ўзвядзенні Бабруйскай крэпасці. Камандаванне гэтымі падраздзяленнямі было даручана палкоўніку Грэсеру, вопытнаму і баявому афіцэру. У турэцкую кампанію ён быў дзяжурным маёрам у Суворава. Атрад налічваў 380 чалавек.
3 пачаткам баявых дзеянняў Грэсер атрымаў ад Баграціёна дагад — пры набліжэнні непрыяцеля да горада адыходзіць к Бабруйску. Калі праціўнік падышоў даБарысава, ён загадаў закляпаць 16 крапасных гармат і ўтапіць у рацэ разам са 100 пудамі пораху, спаліць склады і знішчыць мост цераз Бярэзіну. Выканаўшы гэта, атрад у 10 гадзін раніцы 30 чэрвеня пачаў адступаць да Магілёва.
Праз тыдзень салдаты ўступілі ў горад і размясціліся на Віленскім полі ўперадзе Віленскіх варот ля ручая Струшэнка. Вечарам да іх далучыўся Магілёўскі ўнутраны батальён. У агульнай складанасці пад камандаваннем Грэсера аказалася 600—700 чалавек. Раней батальён выставіў узмоцненыя каравулы ля Шклоўскіх варот, Лупалаўскага маста, прадуктовых магазінаў каля Быхаўскай заставы, дзе захоўваўся двухмесячны запас прадуктаў і фуражу на дзве пяхотныя і адну кавалерыйскую дывізіі. Для аховы і разведкі ў напрамку Княжыц выслалі драгун.
Магілёў не быў падрыхтаваны да абароны. Унутраны земляны вал вакол Каралеўскага замка ў 1808 годзе на большай частцы быў скапаны, а роў засыпаны. У крыху спраўным стане знаходзіўся так званы палявы вонкавы земляны вал, які акружаў гарадскія прадмесці: Задубравенскае, Шклоўскае, Віленскае, але ён не мёў ніякіх абарончых збудаванняў.
На світанні 8 ліпеня рускія салдаты размясціліся на Віленскім полі, за палявым валам, і падрыхтаваліся да бою. У чатыры гадзіны раніцы паявіліся адступаючыя драгуны. Хутка паказаўся французскі раз’езд, а за ім у замкнутым страі кавалерыйская часць. На рысях яна пачала хутка набліжацца. Салдаты спакойна чакалі, пакуль конніца не падыдзе на дакладны ружэйны выстрал. Калі да французаў заставалася крокаў дзвесце, раздаўся ружэйны залп, які спыніў атакуючых. Наступныя атакі непрыяцеля поспехаў не прынеслі.
Хутка над лесам паказаліся вялізныя клубы пылу. Ішлі французская пяхота і конная артылерыя. Завязаўся няроўны бой. У атакуючых была трохразовая перавага ў жывой сіле. Атрад нёс страты, але стойка абараняўся. Салдаты пад камандаваннем падпалкоўніка Сазонава, якія былі ўзброены толькі пісталетамі, станавіліся на месцы забітых і раненых, узяўшы іх ружжы. Подзвіг роты Сазонава быў адзначан асобым ваенным знакам.
Каб зламіць супраціўленне рускіх, праціўнік пачаў абход горада з правага флангу з боку Шклоўскіх варот. Адначасова з фронта пяхота перайшла ў штыкавую атаку. Атрад пачаў арганізавана адыходзіць найкарацейшым шляхам, цераз Струшню, да Быхаўскай заставы, затым на Буйнічы. У раёне Баркалабава ён сустрэўся з кавалерыяй Сысоева, якая па загаду генерала Раеўскага ішла да Магілёва. Казакі Сысоева спынілі непрыяцеля.
Пяхота праціўніка, уварваўшыся ў горад, акружыла каравул Магілёўскага батальёна ля Шклоўскіх варот. У рукапашным баі ён гераічна амаль увесь загінуў. Такі ж лёс напаткаў нешматлікую варту ля Быхаўскай заставы і Лупалаўскага маста.
Вечарам 8 ліпеня ў Магілёў уступіў Даву. Тут ён атрымаў пацвярджэнне, што Баграціён ідзе да Магілёва.
Атрад абароны атрымлівае загад «адкрыць непрыяцеля» ў Магілёве, атакаваць, каб лепш даведацца пра праціўніка. Казакі наладзілі засаду і нанеслі франіцузскім егерам вялікі ўрон. У ходзе бою быў захоплен у палон палкоўнік Сен Марс, 8 афіцэраў, 20 унтэр-афіцэраў і радавых. Затым атрад адышоў да Буйніч.
10—11 чэрвеня асабовы састаў батальёна ўдзельнічаў у адпраўцы на байдарках у Рэчыцу раненых, хворых, дастаўцы прадуктаў і фуражу для арміі і рабочых для пабудовы маста да Нова-Быхава. Дакладных даных аб стратах батальёна няма. У запісцы магілёўскага каменданта Г. С. Акунёва гаворыцца: «Гарнізонны батальён пацярпеў значныя страты».
Гераічная абарона Магілёва стала яркай старонкай мужнасці нашага народа ў Айчыннай вайне 1812 года.
І. СКВАРЦОЎ, краязнавец.