Ярмак… пад Магілёвам

Пастухоў, І. Ярмак… пад Магілёвам / І. Пастухоў // Могилевская правда. – 1985. – 24 августа.

Пра Ермака напісана і сказана нямала. Але час пастаянна ставіць усё новыя і новыя гіпотэзы и падносіць новыя факты з яго жыцця. Нядаўна выдавецтва «Маладая гвардыя» выпусціла ў свет кнігу ленінградскага празаіка Мікалая Каняева «Аб сабе Ярмак паведамленне даў…», якая пралівае пэўнае святло на біяграфію і справы Ермака. асабліва на яго ваенны паход на стругах у Сібір.

Шырокай была слава непераможнага казацкага войска, страшнага для ворагаў, грымела імя Ермака не толькі пры яго жыцці, але и пасля сімерці. Многія важакі казацкіх дружын наўмысна называлі сябе імем праслаўленага атамана, каб усяліць у ворага жах; Вось што піша Каняеў у сваёй кнізё ў раздзеле «Радаслоўная Ермака». «…У цьмянай паўцемры мінулага ўзнікае двайнік — данскі атаман Ярмак Цімафеевіч, які летам 1581 года асадзиў Магілёў, а хутка пасля гібелі пакаральніка Сібіры ўпамянуты ў спісе данскім атаманам». Безумоўна, рэйд Казацкай Дружыны з Дона пад сцены Магілёва ў той самы год, калі Расія вяла вайну з арміяй Стэфана Баторыя, нанёс пэўны ўдар Рэчы ГІаспалітай. Але ніякага сумнення быць не можа, што ўзначаліўшы гэты паход атаман сапраўдным Ермаком ніколі не быў, а назваўся ім для таго, каб запалохаць польскія войскі і натхніць казакоў пры асадзе Магілёва. Гэты факт узбагаціць гістарычнае мінулае горада, у чым несумненна заслуга пісьменніка Мікалая Каняева. Ён знайшоў гэты факт у летапісах, напісаных на рубяжы XVI і XVII стагоддзяў.

І. ПАСТУХОЎ.