Услед за Стаханавым // Магілёўская праўда. — 1985. — 31 жніўня.
Хроніка патрыятычнага пачыну
1935—1937. Першымі на Магілёўшчыне стаханаўцамі сталі рабочыя шаўковай фабрыкі Лабовіч, Калтавы, Лагуноў, Лыскоўская, стругальшчык завода імя Дзімітрава (зараз «Строммашына) Самусёнак, які за змену выконваў да 5 норм. Па 3—4 нормы давалі стаханаўцы аўтарамонтнага завода Траццякоў, Сцепанчук, Валюжынец, Устлякоў.
На транспарце Беларусі першым уключыўся ў крываносаўскі рух — стаў вадзіць паязды з павышанай хуткасцю машыніст Магілёўскага паравознага дэпо Альберт Грушніцкі. Яго дасягненні былі адзначаны ордзнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
1937—1940. За два гады трэцяй пяцігодкі выпуск прадукцыі на Бабруйскай мэблевай фабрыцы ўзрос у 10 разоў.
Машыну для апрацоўкі скур вынайшаў рабочы Магілёўскага гарбарнага завода Д. Калеснікаў. Яна замяніла 30 рабочых. Наватар узнагароджаны ордзнам Леніна. За высокія дасягненні ў працы такой жа ўзнагароды ўдастоены рабочы Быхаўскага ацэтонавага завода В. Барысевіч, звеннявая калгаса «Юны камунар» Чавускага раёна Г. Кондарава, а таксама калгас імя Валадарскага Магілёўскага раёна.
1941—1944. Па-франтавому працавалі ў савецкім тыле тысячы нашых землякоў, эвакуіраваных ва ўсходнія раёны краіны — на абаронных прадпрыемстаах, у сельскай гаспадарцы, на транспарце. Многія з іх адзначаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыкнай вайне 1944— 1945 г.г.». Ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга ўзнагароджаны машыніст з Магілёва X. Качмароў, які вадзіў саставы ў Чувашыі.
1945—1950. Перадваенны ўзровень вытворчасці быў пераўзыдзены да канца 1950 г. Першымі ў вобласці Героямі Сацыялістычнай Працы сталі ў 1949 г. знатныя льнаводкі з калгаса імя Валадарскага Магілёўскага раёна Пелагея Максімаўна і Лідзія Васільеўна Аўсеенкі. Званне лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі СССР прысуджана інжынерам завода штучнага валакна імя Куйбышава А. М. Карасёвай, С. I. Гападку, А. В. Ястржэмскаму за распрацоўку новых тэхналагічных працэсаў вытворчасці.
1950—1955. Выпуск сродкаў вытворчасці павялічыўся у вобласці на 73,6 працэнта, тавараў спажывання — на 67,1 працэнта. Толькі на прадпрыемствах Бабруйска працавала ў 1953 г. звыш 1 тысячы ўдарнікаў. Распрацоўкі наватараў горада дазволілі ў той год з’эканоміць амаль 2 мільёны рублёў.
1955—1960. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 г. машыністу вярчальных печаў Крычаўскага цэментна-шыфернага камбіната. І. Магілёўцаву, Герою Савецкага Саюза старшыні калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна К. Арлоўскаму, іншым выдатным працаўнікам народнай гаспадаркі.
1959—1965. Першымі у краіне металургі Магілёўсквга завода імя Мяснікова асвоілі прагрэсіўны спосаб адліўкі чыгунных водаправодных труб без прымянення фармовачных матэрыялаў. Высокіх урадавых узнагарод удастоены сотні лепшых работнікаў усіх галін вытворчасці.
1965—1975. За выдатныя дасягненні ў будаўніцтве сацыялізму Магілёўская вобласць у 1967 г. удастоена вышэйшай узнагароды Радзімы — ордэна Леніна.
Аднымі з першых у краіне пачалі ўкараняць шчокінскі метад арганізацыі працы хімікі завода імя Куйбышава.
Уведзены ў строй дзеючых гіганты айчыннай хіміі — шынны камбінат у Бабруйску і камбінат сінтэтычнага валакна ў Магілёве.
1975—1980. Дзяржаўны Знак якасці прысвоены самаходнаму скрэперу і аўтацягачу Магілёўскага аўтазавода, ліфтам, што выпускае аб’яднанне «Магілёўліфтмаш», маторам завода «Электрарухавік», многім відам тавараў шырокага ўжытку.
Магілёву ўручаны ордэн Айчыннай вайны I ступені за мужнасць і стойкасць у час вайны, а таксама за поспехі ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве.
1981—1985. Новыя творчыя здабыткі прынесла працоўным вобласці 11-я пяцігодка. Неаднаразова выходзілі пераможцамі Усесаюзнага і рэспубпіканскага спаборніцтваў гарады Магілёў і Бабруйск, многія калектывы прадпрыемстваў прамысловзсці, транспарту, калгасаў і саўгасаў.
Высокае званне Герояў Сацыялістычнай Працы ў нашай вобласці носяць дзесяткі стаханаўцаў нашых дзён — лепшых работнікаў усіх галін народнай гаспадаркі. Ордэнам Леніна адзначаны працоўныя заслугі амаль 600 чалавек.