Спірыдон Собаль — друкар з Магілёва

Скварцоў, I. Спірыдон Собаль — друкар з Магілёва / I. Скварцоў // Магілёўская праўда. — 1985. — 18 декабря.

Хутка споўніцца трыста пяцьдзесят год з часу выдання ў Магілёве (1636 год) першага «Букваря языка словеньска», аўтарам і выдаўцом якога быў Спірыдон Собаль. Гісторыя не захавала падрабязных звестак аб ім. Вядома, што нарадзіўся ў 80-я гады XVI стагоддзя. Атрымаў добрую па таму часу адукацыю. Валодаў грэчаскай, лацінскай, рускай, украінскай і польскай мовамі.

Шэраг гісторыкаў сцвярджае, што Собаль сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Магілёве ў 1616 годзе, выдаўшы кнігу «Служэбнік». Неабходна адзначьвдь, што ў пачатку XVII стагоддзя пачалося прымусовае распаўсюджванне каталіцызму ў Беларусі з мэтай адарваць беларускі народ ад адзінага брацкага рускага народа. На праваслаўе пачалося ганенне, цэрквы і школы перадаваліся уніятам.

На Магілёўшчыне шырылася супраціўленне каталіцызму. У ліку «начальнікаў абурэння» называлася і імя Багдана Собаля. (Варта ўказаць, што ў архівах Магілёускага магістрата таго часу ўпамінаюнца імёны: Собаль Ігнат, Собаль Піліп, Собаль Войтах, інок Сільверст Собаль. Гэта пацвярджае магілёўскае паходжанне і Спірыдона Собаля).

Відаць, С. Собаль меў дачыненне да гэтых падзей, таму быў вымушаны пераехаць у Кіеў у «дом мітрапаліта Кіеўскага Іова Барэцкага». У Кіеве ён выдаў кнігі: «Актаіх», «Ліманар», «Мінея агульная» (1628 г.), «Апостал» (1630 г.) Гэтымі працамі ён працягваў дзейнасць змагароў за праваслаўе і яднанне з рускім народам.

Стараннямі магілёўскага і аршанскага брацтваў, пры садзейнічанні буйнога беларускага феадала, прыхільніка праваслаўя Багдана Сцяткевіча быў куплены маёнтак у Куцейнеа, у якім былі арганізаваны манастыр і друкарня. Прыехаўшы туды ў 1630 годзе, С. Собаль выдае шэраг кніг багаслоўскага характару. Тут жа ён прыступае да работы над складаннем падручніка, які выходзіць у свет у 1631 годзе пад назвай «Букварь сиречь начало учения детям, начинаюшнм чтенню извыкати». У 1635 годзе С. Собаль працуе пад Магілёвам у Буйнічах і выдае «Псалтыр».

З МІНУЛАГА

Напэўна, да гэтага часу ў Магілёве некалькі змякчылася становішча, і Собаль вяртаецца ў родны горад. Тут ён у 1636 годзе выдае «Буквар». Экземпляр кнігі цяпер захоўваецца ў бібліятэцы Дзяржаўкага гістарычнага музея ў Маскве. У ім 31 ліст. На тытульным лісце ўказана: «Букварь языка словеньска. Писании чтения учитися хотящим в полезное руковожение».

«Буквар» складаецца з алфавіта стараславянскай мовы, які налічвае 44 літары. Спачатку даваліся прапісныя літары, затым малыя і ў адваротным парадку. Пры такой падачы алфавіта С. Собаль лічыў, што дзіця лепш зможа засвоіць літары і развіваць памяць,

У Магілёве С. Собаль выдаў некалькі кніг, у тым ліку «Цестамент цара Васіля грэчаскага да сына Льва». (1638 г.).

С. Собаль марыў аб шырокай асветніцкай дзейнасці. Ён лічыў, што Масква прадаставіць яму магчымасць ажыццявіць гэтыя планы. Захаваўся дакумент ад 17 красавіка 1639 года, у якім дарагабужскі ваявода просіць вяземскага ваяводу Ю. П. Буйносава-Растоўскага аб пропуску Собаля ў Маскву. «Спірыдон Міронавіч Собаль. — гаворыцца ў ім. — друкар кніжны, месца Магілёўскага едзе з кнігамі набожнымі ўсходніх, цэркваў…». Далей выкладалася просьба.

У сваёй чалабітнай цару С. Собаль указваў. што «ён рэктар і назіральніік школ магілёўскіх і кіеўскіх, цяпер жа друкар пісанняў набожных і слуга… Пятра Магілы». Ён прапаноўваў перакласці грэчаскія царкоўныя кнігі на рускую мову, а таксама выкладаць дзецям грэчаскую, лацінскую і польскую мовы.

Васіль Бурцаў, маскоўскі друкар, які меў раней справу з С. Собалем, быў запрошаны ў Пасольскі прыказ для дачы паказанняў. На пытанне: «Ці ведае ён яго і гандаль у яго з ім які быў?» Бурцаў паказаў, што С. Собаль у 1637 годзе прыязджаў у Маскву і што ён купіў у яго «тры формы, у чым льюць кніжныя друкаваныя словы». Ён назваў яго вядомым «друкаром» і перакладчыкам, які валодае класічнымі мовамі.

Паследавала распараджэнне маскоўскага ўрада: «Отпустить могилевца С. Соболя из Вязьмы в Литву, а к Москве не допускать, чтобы ево ученья и в книгах служебных не было, …от нево б Спиридона, какая ересь не об’явилась».

Галоўную прычыну адмовы трэба бачыць у тым, што С. Собаль лічыў сябе «слугою Пятра Магілы» мітрапаліта Кіеўскага, якога маскоўская царква лічыла прыхільнікам уніятаў.

Апошнія гады жыцця С. Собаль правёў у манастыры. Аб яго выдавецкай дзейнасці ў гэты перыяд звестак няма Вядома, што ў 1649 годзе магілёўскае брацтва выдала «Буквар», які поўнасцю супадае з «Букваром», выдадзеным С. Собалем у 1636 годзе, як па зместу, загалоўках, так і гравюрах.

Пасля сябе С. Собаль пакінуў каля 20 кніг. Яны адыгралі вялікае значэнне ў распаўсюджванні, асветы ў Беларусі, Літве, на Украіне. Значны ўплыў аказаў ён і на кнігадрукаванне.

І. СКВАРЦОЎ.