Якуш, I. П. М. Лепяшынскі / I. Якуш // Зара над Сожам. — 1985. — 28 декабря.
(Старонкі біяграфіі)
У выдавецтве «Беларусь» пад такой назвай выйшла новая кніга кандыдата гістарычных навук А. С. Садоўскага.
Гэтая манаграфія — навуковае даследаванне рэвалюцыйнай, партыйнай і дзяржаўнай дзейнасці П. М. Лепяшынскага, аднаго з бліжэйшых саратнікаў і вучняў У. I. Леніна, рзвалюцыянера-прафесіянала, які стаяў каля вытокаў нашай партыі, прайшоў праз тры равалюцыі, унёс значны уклад у справу перамогі сацыялізму ў нашай краіне.
Асэнсаванне сутнасці самадзяржаўнага ладу і капіталістычінай эксплуатацыі ў Лепяшынскага — юнака, калі ён вучыўся ў старэйшых класах Магілёўскай гімназіі, супала з перыядам самай жорсткай рэакцыі, якая ўстанавілася пасля забойства цара Аляксандра II 1 сакавіка 1881 года. Аднак, юнацтва яго праходзіла «у перадранішні час, у абстаноўцы першых сімптомаў рэвалюцыйнай вясны». Гаротнае становішча працоўнага люду глыбока хвалявала гімназістаў. «Юныя крамольнікі» стваралі гурткі і вывучалі творы Пісарава, Герцана, Чарнышэўскага, Салтыкова-Шчадрына, Дабралюбава і Бялінскага. На сходах спрачаліся па сацыяльна-палітычных пытаннях. І вось у 1884 годзе Лепяшынскі паступае на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У тыя гады бушавалі хвалі студэнцкіх выступленняў, накіраваных супраць рэакцыйных універсітэцкіх статутаў, Лепяшынскі прымае ў іх самы актыўны ўдзел.
Тады ж ён цвёрда вырашыў стаць у рады крамольнікаў, чым быць ренегатам сваіх уласных перакананняў.
«Я павінен быў, — успамінае Лепяшынскі, — ажыццявіць велізарную ўнутраную ломку і здзейсніць бясконцае мноства разрываў,—з рэлігіяй, з сябрамі, а можа, і з сям’ёй, з рабствам акаляючага жыцця».
Студэнцкія хваляванні ў Пецярбургскіім універсітэце скончыліся тым, што паліцыя арыштавала 67 актыўных удзельнікаў, а Лепяшынскага выключылі з універсітэта. Аднак ён здолеў падрыхтавацца і здаў дзяржаўныя экзамены ў Кіеўекім універсітэце экстэрнам.
Наведваючыся дадому ў Літвінавічы, Панцеляймон Мікалаевіч трапляў у атмасферу глыбока ўздзейнічаючую на ўражлівую натуру. Беднасць, тужлівасць, голад. Сярод затуманеных абшараў — маленькія хаціны сялян, якія пахіліліся, закурыліся.
Станаўленне Лепяшынскага як прафесіянальнага рэвалюцыянера ішло ў працэсе вывучэння «Капітала» К. Маркса, кнігі У. I. Леніна «Што такое сябры народа і як яны ваююць супраць сацыял-дэмакратаў», прапаганды ў рабочых гуртках, выпуску пракламацый.
У ноч з 8 на 9 лістапада 1895 года Лепяшынскі быў арыштаваны і праз 14 месяцаў следства сасланы ў Сібір. «У турме самавызначыўся як марксіст, але толькі ў ссылцы я стаў па-сапраўднаму знаёміцца з творамі марксізма» — піша ён у кнізе «На павароце».
Перад намі праходзяць яркія эпізоды сустрэч і сумеснай работы Лепяшынскага з У. I. Леніным, H. К. Крупскай, Г. М. Кржыжаноўскім у Шушанскім, Ермакоўскім, Мінусінску, Краснаярску на працягу трохгадовага тэрміну ссылкі ў перыяд абмеркавання «Пратэсту расійскіх сацыял-дэмакратаў» на кватэры Лепяшынскага, яго рабоце на чале Пскоўскай іскраўскай групы, падрыхтоўцы II з’езда РСДРП, барацьбе з меньшавікамі пад кіраўніцтвам Ільіча ў гады эміграцыі ў Жэневе.
Дзейнасць Лепяшынскага бальшавіка-ленінца ў перыяд падрыхтоўкі і перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі раскрываецца ў раздзеле «Далоў самадзяржаўе!»
Не менш цікавымі для чытача з’яўляюцца сугучныя нашаму часу раздзелы аб барацьбе Лепяшынскага-педагога і дзяржаўнага дзеяча за стварэнне новай савецкай школы.
Вялікая цікавасць савецкіх людзей да гісторыі бальшавіцкай партыі, да У. I. Леніна, яго саратнікаў, на якіх ён абапіраўся ў сваёй тытанічнай рабоце і высока цаніў іх.
«Тав. Лепяшынскі належыць да старых членаў арганізацыі «Іскры» і выдатных дзеячаў партыі.., адданейшы рэвалюцыянер», — гэтыя ленінскія словы, узятыя ў якасці эпіграфа да кнігі, як нельга лепш, вызначаюць яе ідэю.
І. ЯКУШ,
грамадскі дырэктар музея П. М. Лепяшынскага.
Веска Літвінавічы.