Віктарына: Падводзім вынікі / Магілёўская праўда. — 1989. — 11 красавіка.
У другім туры віктарыны «Што, дзе, калі?» рэдакцыя прапанавала ўдзельнікам шэсць пытанняў (у 1-м было 10), звязаных з устанаўленнем Савецкай улады на Магілёўшчыне, стварэннем і ўмацаваннем Беларускай ССР, славутымі землякамі і іншымі вядомымі людзьмі, што бывалі на нашай зямлі.
Сёння мы паведамляем правільныя адказы на іх.
- Днём устанаўлення Савецкай улады ў Магілёве прынята лічыць 18 лістапада 1917 г., калі мясцовы Ваенна-рэвалюцыйны камітэт узяў пад строгі кантроль дзейнасць Стаўкі. У губерні Савецкая ўлада абвешчана 15 снежня таго ж года Другім губернскім з’ездам Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
- Першым з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі абвясціла сябе VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая адбылася ў Смаленску 30—31 снежня 1918 года. Магілёўскую губерню прадстаўлялі на ім 34 дзлегаты.
- Першы ўсебеларускі з’езд Сазетаў адбыўся 2—3 лютага 1919 года ў Мінску. На ім была прынята першая Канстытуцыя Беларускай ССР.
- Першым старшынёй Часовага Рабоча-Сялянскага ўрада БССР быў вядомы грамадскі дзеяч і пісьменнік Зміцер Фёдаравіч Жылуновіч (літаратурны псеўданім Цішка Гартны), які памёр у Магілёве 11 красавіка 1937 г.
- Мемарыяльная вежа, устаноўленая ў 1926 г. у Бабруйску, прысвечана пахаваным тут мясцовым падпольшчыкам, што загінулі ў барацьбе з белапольскімі акупантамі. Сярод іх — Ф. Л. Каменскі, М. А. Баброва-Броніна, П. П. Фёдараў, Г. П. Адзярыха, А. Ц. Непагодзін.
- Першымі газетамі, што выдаваліся ў Магілёве пасля Вялікага Кастрычніка, былі «Революционная Ставка» (лістапад 1917 — сакавік 1918), потым «Известия Могилевского Совета рабочих и солдатских депутатов» (са студзеня 1918) і яшчэ з трыма варыянтзмі назваў, кожная з якіх уключала слова «Известия». Потым былі «Соха и молот» (1919—1925) «Магілёўскі селянін» (1925— 1929), «Камунар Магілёўшчыны» (1929—1941) і іншыя. Усе яны — папярэдніцы сённяшняй абласной газеты.