«Искра» на Магілёўшчыне

Камінская В. «Искра» на Магілёўшчыне / В. Камінская // Магілёўская праўда . — 1989. — 22 красавіка.

Нядаўна мы адзначылі юбілей БССР і Кампартыі Беларусі, аднаго з атрадаў Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. А пачатак партыі быў пакладзены ленінскай «Искрой»…

«Искра» шырока распаўсюджвалася ў Беларусі, у тым ліку і на Магілёўшчыне. Так, у Гомелі, які ўваходзіў тады ў Магілёўскую губерню, у нелегальнай бібліятэцы пры вобыску ў 1904 годзе паліцыя знайшла «Иск­ру» (1903 г., №№ 35 і 36) і лістоўкі, выдадзеныя рэдакцыяй «Искры» і Арганізацыйньш камітэтам РСДРП. У маі — чэрвені 1903 года ў Гомелі і губерні широка распаўсюджваўся перадавы артыкул «Искры» №39 гэтага ж года — «Апошняя карта царызму». Гэты арты­кул даваў марксісцкі аналіз рэакцыйнай урадавай палітыкі, накіраванай на падаўленне рабочага руху і наўмысную арганізацыю яўрэйскіх пагромаў. Адбітак ар­тыкула быў зроблены ў падпольнай друкарні Гомельскага камітэта РСДРП. Гэта насцярожыла паліцыю. 17 чэрвеня 1903 года на чальнік Магілёўскага жандарскага ўпраўлення даносіў у дэпартамент паліцыі: «Згодна з данясеннем памочніка майго ў Гомельскім, Рагачоўскім і Быхаўскім па­ветах ад 11, 12 і 13 чэрвеня за №№ 1005, 1098 па гораду Гомелю ў ноч на 10-е таго ж чэрвеня былі распаўсюджаны пракламацыі злачыннага зместу пад назвай «Апошняя карта царыз­му» (адбітак з № 39 «Иск­ры»), друкарня Гомельскага камітэта. Такіх пракламацый чынамі агульнай паліцыі. начнымі вартаўнікамі. воінскімі чынамі выцягнута з паштовых скрынь усяго 75 экземпляраў, адзін з якіх прадстаўляю…».

«Искра» перасылалася ў Беларусь з-за мяжы па 18 асобных адрасах, у тым ліку ў Мінск па трох, у Гомель па двух, у Магілёў па аднаму. У канвертах газета высылалася ў мястэчкі Парычы, Ляды і Чэрыкаў Mariлёўскай, Рэчыцу Мінскай губерняў.

Рэвалюцыйныя сацыял-дэмакраты, іскраўцы працавалі і ў Бабруйску. Пад іх уплывам фарміраваліся погляды Ф. В. Сімончыка, чле­на РСДРП з 1904 года, які прайшоў пасля скрозь агонь трох рэвалюцый, прымаў дзейсны ўдзел ва ўмацаванні Савецкай улады, у сацыялістычным будаўніцтве.

У 1901 годзе ўтварылася група іскраўцаў сярод ра­бочих чыгуначных майстэрань у Гомелі. Актыўна працавалі тут І. Мохаў. А. Шустаў, Л. Драгунскі. Яны мелі сувязі з Пецярбургам. Кіевам, Харкавам. Мінскам, Вільна і іншымі гарадамі. Распаўсюджвалі «Искру», перадрукоўвалі асобныя яе артыкулы, вы­пускалі лістоўкі. Жандармерыя, паведамляючы дэпартаменту паліцыі аб дзейнасці Гомельскага камітэта РСДРП, адзначала наяўнасць у ім некалькіх фракцый і асабліва групы «інтэлігентаў», якая загадвала друкам і рэдагаваннем усёй палітычнай літаратуры. Узначальваў гэту групу чалавек, які прыехаў з Пецярбурга. Асобу яго жандармерыі ўстанавіць не ўдалося.

У 1902 годзе група прыхільнікаў «Искры» ўтварылася ў Горках. Яна выдава­ла пракламацыі, распаўсюджвала газету.

На старонках «Искры» было надрукавана 17 матэрыялаў з Гомеля і 4 з Магілёва.

Аб чым жа пісалі з Беларусі ў «Искру»?

У жніўні 1901 года ў сёмым нумары была апублікавана карэспандэнцыя «У хроніку стачак у Заходнім краі», у якой паведамлялася, што 300 рабочых фанернай фабрыкі г. Пінска прадявілі свае прэтэнзіі фабрыканту, у Гомелі баставалі прыказчыкі, у Магілёве — рабочыя маслабойнага заво­да.

Маніфест Усесаюзнага сацыял-дэмакратычнага федэратыўнага саюза гарбароў Польшчы і Літвы, надрукаваны ў «Искре» 1 красавіка 1902 года, адзначаў, што гарбары Варшавы, Беластока, Сувалак, Крынак, Сакольцаў, Ашмян, Віцебска, Свіслачы, Вільна, Смаргоні, Гомеля, Магілёва і іншых гарадоў узняліся на барацьбу за сваю чалавечую годнасць, за свабоду і шчасце пад уплывам рэвалюцыйнага рабочага руху краіны.

У верасні 1902 года «Иск­ра» (№ 24) пад рубрыкай «3 губернатарскіх нораваў» змясціла артыкул «Клін едзе ў Магілёў», у якім расказвалася, што назначаны ў якасці губернатара ў Магілёўскую губерню Клінгенберг вызначыўся на ўсіх сваіх ранейшых пастах як пpaціўнік свабоды і патрэб на­рода. Ён, як пісала «Искра», «нягоднік, п’яніца і распуснік», і «мэта яго кіравання — вырваць з абывацеля нават мару аб свабодным уздыху». У заключэнне аўтар артыкула пісаў: «Дык вось, Клін едзе ў Магілёў! Беражыцеся. Магіляўчане!».

Шырока асвятляючы і аналізуючы рэвалюцыйны рух у Расіі, у тым ліку і ў Беларусі, выкрываючы царскае самадзяржаўе, увесь яго паліцэйска-чыноўны апарат у цэнтры і на месцах, паводзіны ліберальнай буржуазіі. якая баялася росту рэвалюцыйнага руху мас, ленінская «Искра» дапамагала рабочым вызначыць свае адносіны да ўсіх іншых класаў у краіне. На канкрэтных прыкладах жыцця яна паказала, што пралетарыят у саюзе з сялянствам з’яўляўся адзінай рухаючай сілай наспяваўшай у Расіі рэвалюцыі.

В. КАМІНСКАЯ, студэнтка педагагічнага інстытута імя А. Куляшова.
г. Магілёў.