У гонар першага Савета

Ножнікаў, М. У гонар першага Савета / М. Ножнікаў // Магілёўская праўда. — 1989. — 4 мая.

За многімі маштабнымі падзеямі апошняга часу неяк забыліся магіляўчане на адну не вельмі прыкметную, алё па-свойму цікавую дату. Роўна 70 год назад жыхары горада на Дняпры ўпершыню адзначалі Першамай пры Савецкай уладзе.

Яна была абвешчана ў Магілёве 19 лістапада 1917 го­да, значна пазней, чым у многіх месцах Расіі. Лёс не песціў горад. Контррэвалюцыйная стаўка імкнулася зрабіць яго другім Версалем. Але дзякуючы рашучым ме­рам бальшавіцкай партыі, актыўнасці магілёўскіх камуністаў, гарадскога Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў Версаль не адбыўся.

Амаль адначасова з прыбыццём у горад эшалонаў рэвалюцыйных салдат і матросаў на чале з першым савецкім Галоўкаверхам М. В. Крыленкам магілёўскі Савет рашуча заявіў аб прызнанні Савецкай улады. Гэта было зроблена ў будынку былога губернскага дваранскага схо­ду, што стаяў на тагачасным Дняпроўскім праспекце. Ён не захаваўся. Цяпер тут на Першамайскай вуліцы дом 9, дзе некалькі дзесяткаў кватэр, цэнтральны кніжны магазін і г. д.

Іменна тут напярэдадні сёлетняга першамайскага свята была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная першаму магілёўскаму Савету.

Адбыўся мітынг, на якім выступілі член бюро абкома КПВ, кавалер многіх баявых узнагарод, палкоўнік у адстаўцы, ветэран Камуністычнай партыі Д. А. Гапееў, перамотчыца завода штучнага валакна імя Куйбышава, дэпутат гарадскога Савета Р. У. Масалкова. Да манументальнай дошкі, створанай па праекту магілёўскага скульптара Мікалая Кавалёва, моладзь усклала чырвоныя ружы и гваздзікі.

З гэтай нагоды трэба асобна сказаць добрае слова пра старэйшага магілёўскага краязнаўца Эдуарда Паўлавіча Бальчэўскага, які ў свой час слушна ўзняў пытанне npa ўвекавечанне памяці першага Савета. I новая бронзаваяі дошка стала першай канкрэтнай памяткай падзей Вялікага Кастрычніка ў Магілёве. Яшчэ хацелася б спытаць і пра другое, але не другараднае: да якіх часоў будзем саромецца беларўскай мовы, ды ўсе надпісы ва ўсіх выпадках, пачынаючы з шыльдаў і лозунгаў у беларускім горадзе, рабіць на рускай?

1

М. НОЖНІКАЎ.
Фота В. Міронава.