Вінтоўка і плуг

Камінскі, В. Вінтоўка і плуг / В. Камінскі // Магілёўская праўда. — 1989. — 17 лютага.

Ён стаў бальшавіком на другі год рэвалюцыі. У той час яго лятучы партызанскі атрад наводзіў жах на нямецкіх і белапольскіх акупантаў. Вайсковы талент Арлоўскага накіраваў усё яго жыццё на рызыкоўныя сцежкі падпольшчыка, партызана і чэкіста, дзе ні днём ні ноччу — ні сну, ні адпачынку.

Наогул чэкісцкая служба займае асаблівае месца ў жыцці К. П. Арлоўскага. У 1918 годзе ён паступіў на службу ў органы ЧК, спачатку працаваў у Аршанскай надзвычайнай камісіі. У чэрвені па заданню Бабруйскага падпольнага камітэта пар­тыі арганізаваў і ўзначаліў у тыле нямецкіх войск партызанскі атрад. Са снежня працаваў у Бабруйскай ЧК. У 1919-20 гадах на Заходнім, Петраградскім франтах, вучыўся на курсах камсаставу. Са студзеня 1922 го­да камандаваў партызанскім атрадам у Заходняй Беларусі (псеўданім Аршынаў, Муха-Міхальскі). Скончыўшы Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Ю. Ю. Мархлеўскага (1930), працаваў у ГПУ—НКУС Белару­сі. 3 1936 па 1939 год удзельнічаў у наныянальна-рэвалюцыйнай вайне ў Іспаніі. У 1937-38 гг. група Ар­лоўскага (псеўданім Стары) прайшла каля 800 кіламетраў па тылах франкістаў. Яго сустракалі ў Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі, Аліканце.

Поўнай трывог і небяспекі была яго работа як развед­чыка ў гамінданаўскім Кітаі. Там Кірыла Пракопавіч дзякуючы рашучасці, здзейсніў, мабыць, свой самы важны чэкісцкі подзвіг — ён пераправіў у цюку бавоўны праз граніцу ў СССР былога царскага палкоўніка, які служыў Чан Кайшы. Што цікава: потым зноў сустракаўся з ім у тым жа Кітаі, ужо як са сваім падначаленым пры выкананні заданняў савецкай разведкі. 3 1939 года Кірыла Пракопавіч — памочнік дырэктара Чкалаўскага сельскагаспадарчага інстытута. 3 1940 года ён зноў працуе ў органах дзяржбяспекі.

Калі гітлераўскія войскі парушылі нашу граніцу, чэкіст Арлоўскі знаходзіўся далёка ад Радзімы. Ён прасіў камандаванне накіраваць яго ў тыл гітлераўскіх захопнікаў, на родную беларускую зямлю. Аднак прось­ба была задаволена толькі праз год, яго назначылі камандзірам спецатрада НКДБ СССР «Сокалы».

Зноў пачалося партызанскае жыццё ў тых жа лясах, што і дваццань гадоў назад. Іншы вораг, іншая тэхніка, новыя ўмовы. Але добрыя баявыя традыцыі святыя і нязменныя. Спіс подзвігаў папаўняўся ледзь не кожны дзень. Арлоўскі базу для свайго атрада да снежня 1942 года аблюбаваў у глухіх Машукоўскіх лясах пад Баранавічамі. Актыўнасць мясцовых патрыётаў у той час некалькі знізілася з-за подлай дзейнасці групы здраднікаў. Асабліва заўзятым даносчыкам быў нехта Татарыновіч, які выдаваў ворагам лепшых байцоў народнага супраціўлення, чырвонаармейцаў, што выбіраліся з акружэння, савецкіх патрыётаў. Ён стаў нахабным да таго, што звярнуўся да гебітскамісара Фрыдрыха Фенса з просьбай даць у яго распараджэнне дзве тры сотні ўзброеных людзей, каб поўнасцю ліквідаваць партызанскі рух у сваёй акрузе.

Два тыдні абдумваў Арлоўскі план, як у навуку іншым здраднікам расправіцца з Татарыновічам. Такі выпадак прадаставіўся. Татарыновіч і яшчэ адзін паліцай былі знішчаны, а паліцэйскі начальнік, які гасціў на хутары ў здрадніка, быў пакінуты ў жывых — і для расказаў аб бясслаўнай канчыне гітлераўскіх прыслужнікаў, і для выканання, лічачыся ў паліцыі, заданняў Арлоўскага.

…Усяго не пералічыш, пра ўсё не раскажаш. Але здаралася і такое, пра што не змаўчыш… 16 лютага 1943 года гітлераўскі генерал Фрыдрых Фенс з пяццюдзесяццю афіцэрамі і салдатамі войск СС ехаў на паляванне дзікоў. Данясенне партыза­нам аб гэтым прыйшло тады, калі асноўныя сілы атрада былі заняты на другой аперацыі. Аднак упусціць выпадак Арлоўскі не хацеў і, сабраўшы дзесятка паўтара байцоў, выйшаў на ворага. Дванаццаць гадзін давялося ў белых маскхалатах праляжаць пад лютаўскай сцюжай, каб дачакацца вяртання эсэсаўцаў з палявання. «Ад холаду рукі і твары ў маіх таварышаў прыкметна пачырванелі, але гарачае жаданне помсціць ворагу рабіла іх вытрымку жалезнай», — не без гордасці за сваіх байцоў пісаў пазней К. П. Арлоўскі.

Калі скупая вячэрняя зара пачала гаснуць, пачуўся шум абозу, які набліжаўся. Вось і санкі, дзе ў мядзведжай запоне сядзеў Фрыд­рых Фене. Арлоўскі ўскочыў на калені, кінуў першую толавую шашку. Выбух! Завязалася перастрэлка. Кірыла сачыў за Фенсам, узняўся, каб кінуць другую шаш­ку. Узмахнуў рукой. Але шалёная куля трапіла ў дэтанатар. Шашка ўзарвалася ў руцэ.

Сцякаючага крывёю камандзіра вынес яго баявы таварыш Хуста Лопес, друж­ба з якім нарадзілася яшчэ ў Іспаніі ў дні жорсткіх баёў з фашыстамі пад Мадрыдам. Партызаны зніішчылі генеральнага камісара Баранавіч, гебітскамісара Баранавіцкай вобласці, обергрупенфюрэра СС, двух камендантаў паліцыі і амаль усіх эсэсаўцаў-ахоўнікаў, захапілі важныя дакументы, зброю і паспяшаліся на бліжэйшую партызанскую стаянку. Урач аказаўся на месцы, але ў яго не было хірургічных інструментаў. Не знайшлося і наркозу. Аднак марудзіць з аперацыяй было нельга. Страта крыві ў Арлоўскага аказалася крытычнай. I тут рашучасць выратавала жыццё К. П. Арлоўскага. Ён згадзіўся, каб хірургічную пілу замяніла правараная слясарная нажоўка, скальпе­лем служыла звычайная брытва. Каб хоць як небудзь аблегчыць пакуты камандзіра, далі яму выпіць спірту. Скрыгатала піла аб косць рукі, халодным потам пакрыліся твары партызан Лопеса і Якубоўскага, якія трымалі Арлоўскага, а ён ні разу не застагнаў… Аперацыя пачалася, але закончьшь яе ўдалося не хутка. Буйны карны атрад фашыстаў наляцеў на стаянку. Арлоўскага накрылі прасцінамі, коўдрамі і кажухом, паклалі ў санкі і памчалі па звілістых лясных сцежках у глухія месцы. Там і былі завершаны ампутацыя правай рукі і аперацыя на левай.

Ужо тыдні праз два пасля ранення ў цэнтр паляцела радыёграма: «Адчуваю сябе добра. Пачынаю хадзіць. Ра­ны зажываюць выдатна».

Згубіўшы рукі, Арлоўскі думаў, ці зможа ён не для формы, а для карысці спра­ве заставацца на чале атра­да, быць у органах дзяржбяспекі. Ці зможа працягваць партызанскую работу, у час якой ён 72 разы перапраўляўся праз лініі граніц і франтоў, пабываў ў тылах праціўніка ў агульнай складанасці восем з паловай год і асабіста знішчыў сотні ворагаў Савецкай дзяржавы? Неспакойная натура Арлоў­скага не магла змірыцца са становішчам хворага.

Прыйшло лета. Атрад Арлоўскага яшчэ больш актывізаваў сваю баявую работу. Узрываліся масты, ляцелі пад адхон эшалоны, знішчаліся фашысцкія склады. Аднойчы партызанскі важак паспрабаваў асабіста ўзначаліць хітра задуманы налёт на варожую базу. Пайшоў, але вярнуўся. Не мог ён, як раней, яшчаркай поўзаць па зямлі, пагоршыўся слых з-за кантузіі: не чуў побач асцярожных крокаў…

Нягледзячы на гэта, Кірыла Арлоўскі ўсё ж даказаў, што можа заставацца душой, розумам і аператыўным цент­рам свайго атрада. Задуманыя ім і ажыццёўленыя па яго планах дыверсіі, налёты і вылазкі сваёй арыгінальнасцю, смеласцю, рашучасню, своеасаблівым партызанскім почыркам заваявалі яму славу, падобную той, што зацвердзілася за ім у дваццатыя гады.

…Нечакана са сталіцы прыйшоў загад прыбыць у Маскву з дакладам. Кірыла Пракопавіч у тэлеграме ў адказ папрасіў пакінуць яго ў тыле да вызвалення гэтых месц ад фашыстаў. I толькі пасля другой тэлеграмы з Цэнтра ён расстаўся з роднымі «Сокаламі».

За паспяховае выкананне спецыяльнага задання ўрада і праяўленыя пры гэтым гераізм і мужнасць падпалкоўніку К. П. Арлоўскаму было прысвоена званне Ге­роя Савецкага Саюза. Па стану здароўя яго звольнілі на пенсію.

«Мае фізічныя недахопы больш не дазваляюць мне быць ваенным, — пісаў Кірыла Пракопавіч у сваю пярвічную партарганізаныю. — Але мяне выхавала Камуністычная партыя, і няма ў мя­не ў жыцці большей радасці, іншай мэты, чым работа на карысць любімай Радзімы. Цяпер перада мной паўстае пытанне: ці ўсё я аддаў для Радзімы, для партыі?».

У Маскве К. П. Арлоўскаму прадаставілі цудоўную трохпакаёвую кватэру ў цэнтры горада, ён атрымаў персанальную пенсію. Але ў бясконцай разнастайнасці жыцця Кірыла Пракопавіч шукаў сабе такое месца, дзе б яго вопыт, веды можна было прымяніць найбольш поўна. Ен не мог сядзець без пастаяннай справы. Калі ў Белаpycі яшчэ дыміліся «катлы», у якіх «варыліся» гітлераўскія войскі, Кірыла Пракопавіч прыехаў у спалены вайной родны край. Ад Мышкавіч, Цейкавіч і навакольных вёсак Кіраўскага раёна засталіся толькі шкілеты закапцелых печак…

У «Рассвеце» захоўваюць маленькі жоўты чамаданчык і чэкісцкую скуранку — усё, што прывёз ён з сабой з Масквы. Але было ў яго іншае багацце, сапраўднае: ду­ша і сэрца камуніста-чэкіста.

Захаваўся пратакол № 1 агульнага сходу калгаса «Рассвет» ад 27 чэрвеня 1944 года. «Прысутнічала 323 чалавекі. Аднадушна вітаем наш Савецкі ўрад, дзякуем за аказанне нам вялікай дапамогі — у пасылцы нам кіраўніка, выбранага аднагалосна агульным сходам калгаснікаў старшынёй калгаса «Рассвет» Героя Савецкага Саюза таварыша Арлоўскага». Стылістычныя недакладнасці гэтага дакумента, бадай. Толькі падкрэсліваюць  шчырасць яго аўтараў.

I Кірыла Пракопавіч апраўдаў давер’е народа, ён не толькі адрадзіў калгас, але і вывеў яго ў лік перадавых гаспадарак рэспублікі, за што і быў удастоены звання Ге­роя Сацыялістычнай Працы.

Такім яркім і было жыццё легендарнага чэкіста і чалавека. Жыццё, якое працягваецна ў яго ажыццёўленых марах. Ля падножжа помніка Арлоўскаму — адлітыя з металу сімвалы баявой і мірнай працы: вінтоўка і плуг. Ля школы, на будаўніцтва якой ён унёс некалькі тысяч рублёў асабістых зберажэнняў, — фруктовы сад. Ці ж гэта не лепшая памяць аб ча­лавеку.

 В. КАМІНСКІ, падпалкоўнік запасу.