Гонар зямлі Мсціслаўскай

Бегуновіч, А. Гонар зямлі Мсціслаўскай / А Бегуновіч // Святло Кастрычніка. – 1988. – 4 кастрычніка.

У Цэнтральнай бібліятэцы ўстаноўлена ску­льптура І. І. Насовіча. Многія чытачы задаюць пытанне: «Хто ён?»>

Іван Іванавіч Насовіч — вядомы беларускі лексікограф і этнограф. Нарадзіўся ён у вёсцы Гразівец Быхаўскага паве­ту Магілёўскай губерніі. Бацькі I. I. Насовіча стаялі блізка да простага люду, паважалі народныя абрады і звычаі. У сям’і любілі ўжываць прыказкі, прымаўкі. Такія ж адносіны былі тут і да песень свайго народа.

Паступіўшы ў Магілёўскую духоўную семінарыю, І. I. Насовіч карыстаўся сярод таварышаў і выкладчыкаў павагай, як здольны паэт. Яго невыпадкова называлі беларускім Ламаносавым.

Праз год пасля заканчэння вучобы ў семінарыі, Івана Іванавіча Насовіча пераводзяць у Мсціслаўскае духоўнае вучылішча, дзе ён працуе рэктарам і выкладчыкам. Настаўнікі і вучні вельмі любілі яго. Ён доб­ра граў на скрыпцы, валодаў нотнай граматай, любіў народ­ную песню. Таму, дзе б не працаваў, абавязкова ствараў хор.

Побач з Іванам Іванавічам заўсёды знаходзіліся выкладчыкі, вучні, бо ён шмат чаго ведаў, быў добрым апавядальнікам. Чалавек шырокай эрудыцыі, I. I. Насовіч мог адказаць на любое пытанне дакладна і про­ста. Ён ведаў многія мовы. Сваіх дзяцей з пяцігадовага ўзросту навучыў чытадь па руску, па стараславянску, а пазнёй і па латыні, дапамог падрыхтавацца да паступления ў гімназію.

Усё здавалася ішло добра ў педагагічнай дзейнасці I. I. Насовіча, але зусім нечакана яму даюць адстаўку.

Заняўшыся гаспадарчымі справамі, Іван Іванавіч зарэкамендаваў сябе працавітым чалавекам. Ён быў добрым рыбаловам, садоўнікам, вырошчваў прыгожыя кветкі, якія ахвотна дарыў мясцовым жыхарам.

Аднак няўрымслівая натура I. I. Насовіча шукала прымянення сваіх ведаў, яму хацелася выказаць сябе. Такім полем дзейнасці сталі мова і вусная паэзія беларусаў. 3 вялікім энтузіязмам узяўся ён за збіранне фальклорна-моўных матэрыялаў. 3 гэтай мэтай I. I. Насовіч выязджае ў розныя губерніі і паветы Беларусі. За некалькі гадоў ён сабраў багаты фальклорны і моўны матэрыял, які спрабаваў навукова асэнсаваць.

Пераслаўшы затым рукапісную працу ў Акадэмію навук, вучоны атрымаў высокую ацэнку вядомага мовазнаўцы Сразнеўскага. Той адзначыў, што гэта вельмі выдатны зборнік па сваёй унутранай каштоўнасці.

Неўзабаве I. I. Насовіч пачынае работу над абласным слоўнікам, і ў 1853 годзе ён перасылае Акадэміі навук яго першапачатковы варыянт.

Археалагічная камісія Акадэміі і этнаграфічны аддзел Рускага геаграфічнага таварыства прапанавалі Насовічу падрыхтаваць гістарычны слоўнік беларускай мовы паводле пяцітомнага збору актаў і грамат Заходняй Русі XIV—XVIII стагоддзяў.

Пачалася карпатлівая праца. Каб яна не засталася незакончанай, Насовіч даражыў кожнай хвілінай, працаваў начамі, спаў па некалькі гадзін у суткі. Пяць гадоў аддаў вучоны гэтай працы. У 1857 годзе яна была завершана і прадстаўлена ў Акадэмію навук. Слоўнік называўся «Алфавітны паказальнік старых беларускіх слоў, выбраных з актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі». Слоўнік уключаў 12 тысяч слоў. Яму была прысуджана Увараўская прэмія, але лёс самаго слоўніка няўдалы, бо ён застаўся ў рукапісу. (Цяпер захоўваецца ў Ленінградзе ў бібліятэцы АН СССР). Тым не менш, гэта праца застаецца ў наш час буйнейшым дасягненнем бела­рускай лексікаграфіі.

Адначасова з работай над паказальнікам, Насовіч напружа­на працаваў над слоўнікам жы­вой беларускай мовы. У 1865 годзе за гэты слоўнік Акадэмія навук прысудзіла Насовічу Дзямідаўскую прэмію. Гэты слоўнік характарызуецца тым, што шматлікія прыклады ўзяты з жывой мовы або песень, казак, прымавак, прыказак. Гэта быў першы тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Ён змяшчае больш за 30000 слоў. Здзіўляе, што адзін чалавек мог зрабіць такую вялікую і патрэбную справу. Чалавек, якому ў час выдання слоўніка споўнілася 82 гады.

У беларускага лексікографа было шмат задумак, за якія ён бярэцца з новымі сіламі. Жаданне працаваць плённа выклікае вострую патрэбу ў кантакце з вучонымі, і ён пераязджае ў Пецярбург. Там ён уладкаваўся на работу ў Публічную бібліятэку і прадаўжае сваю працу, якая спынялася толькі на 3—4 гадзіны, якія адводзіў Насовіч для сну.

У 1867 годзе асобным выданнем выходзіць яго зборнік Беларускіх прыказак. За гэты зборнік, у якім вельмі добра паўстае наш просты беларускі народ, які любіць працу, народ гуманіст, Насовіч быў узнагароджаны залатым медалём Рускага графічнага таварыства.

У 1868 годзе выходзіць асоб­ным выданнем зборнік «Беларускія прыказкі і загадкі», у 1873 годзе — «Беларускія песні».

У 1870 годзе Насовіч вяртаецца ў Мсціслаў, дзе прадаўжае напружана працаваць. Яго ўзрост (яму ішоў 82 год) прымушаў працаваць яго не спыняючы часу. І гэта падкасіла вучонага. Пачаў слабець зрок і ўжо ў 1876 годзе Насовіч не мог працаваць без чыёй-небудзь дапамогі. На прапановы родных адпачыць, ён адказвае адмоўна. Ён працуе да апошніх дзён свайго жыцця. 25 ліпеня 1977 года вучоны памёр.

Значэнне гэтага чалавека для агульнаславянскай культуры, для беларускага народа цяжка перабольшваць. Ён служыў беларускаму народу пакуль у яго хапіла сіл.

А БЕГУНОВІЧ,
супрацоўніца краязнаўчага музея.