На галоўнай плошчы

Бальчэўскі, Э. На галоўнай плошчы / Э. Бальчэўскі // Магілёўская праўда. — 1988. — 12 кастрычніка.

На пачатку бягучага года ў часопісе «Помнікі гісторыі і культуры Бела­русі № 1 быў надрукаван артыкул А. Кудрэйкі пра помнікі У. I. Леніну на тэрыторыі нашай рэспублікі. У ім, ледзь не ўпершыню ў рэспубліканскім друку, пералічаны ў храналагічным парадку манументы і бюсты правадыра рэвалюцыі, адкрытыя ў гарадах і вёсках БССР з 1924 па 1987 гг., як іс- нуючыя, так і тыя, што не захаваліся.

Трэба, аднак, заўважыць, што ў гэтым грунтоўным пераліку не наз­ваны помнікі, устаноўленыя да вайны ў Магілеве.

Праўда, перш за усе хочацца сказаць пра яшчэ адзін своеасаблівы помнік, які існуе і сёння.

У 1929 г. на вул. Першамайскай, на месцы былога кінематографа «Мадэрн», што згарэў у 1918 г., быў пабудаван першы у горадзе пасля рэвалюцыі мураваны жылы дом у 2—3 паверхі з 4-х павярховай вуглавой вежай. Узводзілі яго ўручную, дзедаўскімі метадамі. Цэглу наверх насілі па сходнях. На парапеце над чацвёртым паверхам быў зроблены цэглай і тынкоўкай надпіс на беларускай мове «Дом імя у. I. Леніна».

Дом гэты захавауся, яго нумар 22. Аднак надпісу ця­пер няма. Пры капітальным рамонце яго сцёрлі. Чаму? Наўрад ці хто адкажа цяпер на такое пытанне. Хаця магілёўскія старажылы добра ведаюць «дом Леніна».

Цяпер пра помнік. У 1924 г. Магілёў стау акруговым цзнтрам. Пасля скасавання акруг у 1930 г. ён быў ператворан у горад рэспубліканскага падпарадкавання. У гэты час было прынята рашэнне аб устаноуцы помніка У. І. Леніну.

Стварыць яго з дабротных даўгавечных матэрыялаў не было магчымасці. Статую вырабілі ўласнымі сіламі ў кустарнай майстэрні, якая была на тым месцы, дзе зараз абласная друкарня. Тур рабілі бетонныя надмагільныя помнікі. Майстрам-скульптарам працаваў П. Г. Яцына (бацька вядомага савецкага скульптара Пятра Пятровіча Яцыны (1906—1964). Ён, дарэчы, у 1914 г. ствараў архітэктурны дэкор-капліцы, пабудаванай на Бабруйскай шашы ў гонар бітвы 1812 г. пад Салтанаўкай. Пётр Герасімавіч і кіравау вырабам статуі Леніна.

Пытанне аб месцы ўстаноўкі вырашалася доўга. Цяперашняй плошчы Леніна тады не існавала. На яе месцы знаходзіўся вялікі і брудны Сянны базар. Савецкая плошча была невялікай. Боль­шую яе частку займаў так званы Беклемішаўскі сквер. Тут была ўжо і магіла байцоў 35-га бронеатрада. На Саборнай плошчы яшчэ ста­яў славуты Іосіфаўскі сабор, разбураны ў 1938 г. (цяпер на яго месцы гасцініца «Дняпроўская»). Перад культавым будынкам не месца такому помніку.

Заставалася Тэатральная плошча, на якой да рэвалюцыі праходзілі парады войск магілёўскага гарнізона, а ў савецкі час — парады Чырвонай Арміі. Штогод 1 Мая тут прымалі прысягу чырвонаармейцы. Тут праходзілі агульнагарадскія мітынгі. У 1917 г. з балкона тэатра да магіляўчан звяртаўся першы савецкі Вярхоўны Гаоўнакамандуючы М. В. Крыленка, у 1919 г. — Усесаюзны стараста М. I. Калінін. Лепшага месца ў тагачасным горадзе не было. Перад тэатрам і ўстанавілі помнік у 1930 годзе. Яго вырашана было лічыць часовым. А сярод магіляўчан ужо ішоў збор сродкаў на капітальны помнік. Вяліся перагаворы з бронзаліцейным заводам Акадэміі мастацтваў СССР у Ленінградзе.

У выніку ў 1937 г. у Магілёў была дастаўлена бронзавая скульптура Ільіча. У дарожнай упакоўцы яе прывезлі на Савецкую плошчу і паставілі ў двары Палаца піянераў і школьнікаў (былы губернатарскі дом, разбураны немцамі ў 1943 г.). А на Тэатральнай плошчы пачаліся падрыхтоўчыя работы. Часовы помнік быў знят. Але ўмовы змяніліся, работы прыпынілі.

Справа ў тым, што з-за складанай міжнароднай абстаноўкі ў 1938 г. было пры­нята рашэнне перанесці сталіцу БССР з Мінска (ад яго да дзяржаўнай граніцы было прыкладна 40 км) у Магілёў. На былым Сянным базары, згодна з распрацаваным лепшымі дойлідамі генеральным планам горада, пачалося стварэнне плошчы Леніна. Пабудавалі Дом Саветаў для ўрадавых устаноў. Перад ім прадугледжана было месца для помніка Ільічу.

У 1939 г. у сувязі з вызваленнем Заходняй Беларусі неабходнасць пераносу сталіцы адпала. Помнік жа своечасова ўстанавіць не ўдалося, бо пачалася Вялікая Айчынная вайна.

Статую Леніна эвакуіраваць не паспелі. Акупанты вывезлі яе ў невядомым напрамку. Напэўна, на пераплаўку. Першыя гады пасля Перамогі давялося з вялікімі намаганнямі адбудоўваць моцна разбураны горад. Да слова, святочныя дэманстрацыі тады (да 1956 г. уключна) праводзіліся на Тэатральнай плошчы. Толькі ў 1951 г. быў устаноўлен помнік Леніну на вул. Ленінскай каля СШ № 3. Потым з’явілася яшчэ некалькі скульптур правадыра мясцовага, так сказаць, значэння — перад будынкам абкома КПБ (цяпер рэдакцыя «Магілёўскай праўды» і карцінная галерэя), на тэрыторыі некаторых прадпрыемстваў.

Галоўны ж, агульнагарадскі манумент У. І. Леніна, быў адкрыт 5 лістапада 1957 г., як і было запланавана калісьці — перад До­мам Саветаў на адбудаванай і добраўпарадкаванай цэнтральнай плошчы. Яго аўтары — народны мастак СССР скульптар П. Сабсай і лаўрэат Ленінскай прэміі архітэктар В. Волчак. Помнік і трыбуна выкананы з чорнага лабрадарыту і шэрага граніту, дастаўленага з Украіны. Фігура Леніна адліта на Ленінградскім заводзе «Ma­нументскульптура».

Э. БАЛЬЧЭЎСКІ, краязнавец.