Поле — Буйніцкім завуць!

Ножнікаў, М. Поле — Буйніцкім завуць! / М Ножнікаў // Магілёўская праўда. — 1988. — 13 кастрычніка.

Сённяшніх магіляўчан у пераважнай большасці і пытаць не трэба — што такое, скажам, Гваздоўка, Касцерня, Шчамілаўка, Паленка — ўсё роўна многія не ведаюць гістарычных назваў розных раенаў горада. А вось гістарычнае Буйніцкае поле вядома ўсім, настолькі яно цяпер папулярнае, нават далёка за межамі Магілёва.

Праўда, у апошні час некаторыя сталі называць гэта месца «полем Сіманава», «Сіманаўскім полем». У прыватнасці, такую назву прапанаваў у сваёй заметцы «Буйніцкае поле» («Магілёўская праўда», 18 жніўня) ветэран Вялікай Айчыннай вайны I. Паўлушкін. «Полем Сіманава» назваў яго ў заметцы «Бяспамятнасць» у маладзёжным рэспубліканскім часопі се «Крыніца» (№ 2, 1988 г.) магіляучанін В. Пракоф’еу.

На маю думку, з такімі поглядамі і меркаваннямі пагадзіцца нельга. Ствараецца ўражанне, што таварышы не ведаюць нават часткі гісторыі славутага поля. Бо можна сказаць без перабольшання — пра такую мясціну можна і асобную кнігу напісаць, такія тут гістарычныя пласты.

I хоць факты дастаткова вядомыя, не пашкодзіць яшчэ раз напомніць пра іх.

Асобны артыкул «Буйніцкая бітва» ў БелСЭ прысвечан боюў 1595 г. украінскіх казакаў атамана Севярына Налівайкі і магіляўчан з польска-літоўскім войскам. Тут быў манастыр, дзе працавала і адна з першых на Беларусі друкарань. Ураджэнец Магілёўшчыны друкар і асветнік Спірыдон Собаль у 1635 г. выдаў у ёй «Псалтыр». У 1708 г. на гэтым месцы пабывалі салдаты шведскага караля Карла XII, які іменна з Магілёва рушыў да сваёй гібелі пад Палтаву. У ліпені 1812 г., напярэдадні бітвы пад Салтанаўкай, атрад палкоўніка Сысоева правёў тут паспяховы бой з французамі.

Дастаткова шырока вядома пра падзеі 1941 г. Трэба толькі падкрэсліць, што ў жорсткіх баях пад Магілёвам загінулі тысячы людзей. Магілы большасці з іх невядомыя. Іх вельмі мала ў горадзе і на яго ўскраінах. Ад­на — каля будынка Буйніцкай СШ, дзе перапахаваны ў 1986 г. астанкі 18-ці (так лічаць) савецкіх воінаў, што былі знойдзены пры будаўніцтве новага дома на Буйніцкім полі.

У 1944 г. за мужнасць пры фарсіраванні Дняпра, авалоданне Буйнічамі лейтэнант І. М. Мяльноў (1924 — 1944). якому прысвечана мемарыялыіая дошка на будынку СПТВ-1. быў удастоен звания Героя Савецкага Саюза. Высокае званне за муж­насць, праяўленую ў гэтых месцах, прысвоена яшчэ некалькім воінам (падпалкоўнік Я. Ф. Касовічаў, падпалкоўнік М. П. Пятроў, капітан А. Г. Філонаў І іншыя), што змагаліся тут.

На Буйніцкім полі атрымлівалі рабочую загартоўку выпускнікі СПТВ-1, многія з якіх удастоены ўрадавых узнагарод, звання Героя Сацыялістычнай Працы. Адзін з іх 20-гадовы Андрэй Мельнікаў, што загінуў нядаўна ў Афганістане, стаў Героем Савец­кага Саюза пасмяротна.

Толькі гэтыя факты сведчаць, што «полем Сіманава» называць памянёнае поле па меншай меры недакладна. Бо звязана яно з лёсам ты­сяч людзей, з глыбокімі гістарычнымі пластамі, ад даўніх часоў да нашых дзён. ГІры ўсёй нашай павазе да К. М. Сіманава, які першым напісаў пра абаронцаў Магілёва, увекавечыў іх у трылогіі «Жывыя і мёртвыя» і сам у 1979 г. вярнуўся да іх, доб­рая памяць пра яго, выдатнага савецкага пісьменніка — толькі адзін з гэтых пластоў. Таму няхай поле і на­далей носіць сваё спрадвечпае імя.

Мяркую, што і пры праектаванні мемарыяла для Буйніцкага поля трэба ў нейкай ступені, побач з гераічнымі падзеямі 1941-га, улічыць і адлюстраваць слаўныя справы продкаў. Такое ўнікальнае па гістарычнай значнасці месца мала дзе знойдзеш у нашай рэспубліцы.

М. НОЖНІКАЎ.