Паўвека творчасці

Ножнікаў, М. Паўвека творчасці : [Інстытуту «Магілёўграмадзянпраект» споўнілася 50 гадоў] / М. Ножнікаў // Магілёўская праўда. — 1988. — 3 лістапада.

Інстытуту «Магілёўграмадзянпраект» споўнілася 50 гадоў

Жартаўнікі гавораць, што ёсць некалькі галін чалавечай дзейнасці, у якіх разбіраюцца выключна ўсе. Сярод іх медыцына, сельская гаспадарка, спорт, будаўніцтва і архітэктура. Наконт апошніх, калі казаць ужо без жартаў, выэначэнне ў многім правільнае, бо з архітэктурай, будаўніцтвам цесна звязана і ў многім залежыць ад іх жыццё кожнага сучаснага чалавека.

Але як бы ты ні разбіраўся або лічьіў, што разбіраешся, асноўную справу ва ўзвядзенні гарадоў і вёсак, жылля, прамысловых і сельскіх абектаў, зразумела, робяць спецыялісты. I пачынаецца гэта важная спра­ва з праекта, без якога не магчыма пабудаваць ніводны аб’ект.

У нашай вобласці галоўным вытворцам такой дакументацыі зяўляецца інстытут «Магілёўграмадзянпраект», які сёлета адзначае сваё 50-годдзе. Тыя, хто цікавіцца гісторыяй род­ных месц, ведаюць, што ў 1938 годзе ўрад рэспублікі прыняў пастанову перанесці сталіцу БССР з Мінска ў Магілёў. Быў распрацаваны першы генеральны план забудовы горада на Дняпры. У сувязі з вялікімі маштабамі паркуемых пераўтварэнняў тады, паўвека назад, і была створана Магілёўская абласная праектная арганізацыя.

У даваенны час праекціроўшчыкі проста не паспелі як мае быць разгарнуць сваю дзейнасць. Яе перапыніла вялікая Айчынная вайна. Пасля задачы пракціроўшчыкаў некалькі змяніліся. Трэба было паскоранымі тэмпамі распрацоўваць дакументы аднаўлення і далейшага развіцця зруйнаванай ворагам Магілёўшчыіны.

Не параўнаць маштабы праектных работ колішніх абласных майстзрань — філіяла інстытута «Белдзяржпраект» з сённяшнімі, але не будзем забываць страшэнныя ўмовы тых далёкіх ужо пасляваенных гадоў. Практычна ўсё неабходна было рабіць адначасова: і прадпрыемствы адбудоўваць, і жыллё аднаўляць і ўзводзіць, і дзіцячыя ўстановы, і школы — многае. Работы ўсім хапала. І спраўляліся! Магчыма, не многія ведаюць такі факт: ужо ў 1950 годзе Магілёў і вобласць па аб’ёму прамысловай вытворчасці перавысілі ўзровень даваеннага 1940 года. У гэтым дасягненні ёсць і сціплая часцінка працы праекціроўшчыкаў.

Дзе-нідзе яшчэ можна ўбачыць спраектаваныя ў тыя часы сціплыя пабудовы, як, ска­жем, двухпавярховыя дамы на праспекце Пушкіна ў Магілёве, некаторыя грамадскія будынкі.

Прайшлі дзесяцігоддзі. За­лечены раны вайны. Непазнавальна змяніліся гарады і вёскі Магілёўшчыны. I ўвесь гэты час працягвалі пашырацца і ўскладняцца задачы праекціроўшчыкаў. Этапамі росту паўсталі мікрараёны Магілёў-2, Мір-1, Мір-2, Юбілейны…

Асабліва характэрныя маштабамі будаўніцтва 70-я і 80-я гады ў сувязі з паскораным развіццём сельскай гаспадаркі, узвядзеннем у Магілёве аб’яднання «Хімвалакно», іншых вялікіх прадпрыемстваў, значным прытокам насельніцтва. У 1984 годзе буйнейшай праектнай арганізацыі вобласці нададзены статус інстытута «Магілёўграмадзянпраект». Цяпер у ім працуе звыш шасцісот спецыялістаў па ўсіх асноўных галінах горадабудаўніцтва: архітэктары, канструктары, геадэзісты, сантэхнікі, электрыкі і іншыя. Ёсць аддзел ЭВМ, які вядзе разлікі падмуркаў, іншых канструктыўных элементаў. У блізкай перспектыве — переход на аўтаматызаванае праектаванне. У Бабруйску ад інстытута дзейнічае асобная комплексная майстэрня — звыш ста спецыялістаў.

Плён работы інстытута — ажыццёўленыя задумы і праекты мы з вамі бачым кожны дзень. Жывём у сучасных да­мах новых мікрараёнаў, водзім дзяцей у сады, адпраўляем у школы, праводзім вольны час ва ўстановах культуры, ходзім у магазіны, наведваем дзяржаўныя ўстановы, гандлю і быту, вучымся ў прафтэхвучьілішчах, тэхнікумах, інстытутах і г. д.

Многія работы творчага калектыву адзначаны дыпломамі, іншымі ўзнагародамі ВДНГ СССР і БССР, рэспубліканскай будаўнічай выстаўкі. Сярод іх будынак міжшкольнага камбіната працоўнага выхавання і прафарыентацыі Ленінскага раёна Магілёва, праекты забудовы пасёлкаў саўгаса-камбіната «Усход» пад Магілёвам, калгаса імя Кірава Шклоўскага раёна і многія іншыя.

У актыве інстытута праекты многіх новых мікрараёнаў абласнога цэнтра, рэканструкцыі вул. Першамайскай, планіроўкі цэнтральных сядзіб саўгасаў, многія значныя аб’екты ў Баб­руйску, Горках, Крычаве, Асіповічах.

Сярод асобных аб’ектаў у Магілёве — Палац піянераў і школьнікаў, абласная бальніца, кінатэатр «Кастрычнік», Дом палітычнай асветы, аэрапорт, карпусы машынабудаўнічага, педагагічнага і тэхналагічнага інстытутаў, абласная дзіцячая бальніца, корпус абкома партыі і іншыя значныя пабудовы.

У розны час інстытут узначальвалі вядомыя ў вобласці спецыялісты В. I. Кандратовіч, I. I. Блізняцоў, I. Ц. Гапеенка, Я. А. Калеснікаў. Літаральна на днях па рашэнню савета працоўнага калектыву адбыліся выбары новага кіраўніка. Ha пасаду дырэктара вылучаны вопытны спецыяліст і арганізатар В. I. Кандзібор, які пачаў працаваць тут звыш дзесяці год назад.

Новы час — новыя задачы ставіць жыццё. Асабліва адказная — забяспечыць да 2000 года кожную савецкую сям’ю асобнай кватэрай. гэта і распрацоўка новых жылых раёнаў, праектаў індывідуальных 6удынкаў, тыпавых, сучаснай архітэктуры дамоў, уласных падворкаў і адпаведна з ростам гарадоў і пасёлкаў — стварэнне так званай інфраструктуры — аб’ектаў сацыяльна культурнага прызначэння.

Неабходна заканчваць рэканструкцыю цэнтральнай часткі Магілёва і ўсур’ёз брацца за рэстаўрацыю яго старых кварталаў, заканчваць забудову многіх мікрараёнаў ды і проста пустых месц, што ўтварыліся ў розных раёнах горада з-за някомплекснага падыходу да будаўніцтва, пры гэтым не забываць пра добраўпарадкаванне…

Нярэдка бывав крыўдна калектыву, калі добрыя і цікавыя праекты шмат год пыляцца на паліцах, старэюць. Успомнім так і не пабудаваны кінатэатр «Машэка», фізкультурна-аздараўленчы камбінат на вул. 30 год Перамогі, велатрэк на вул. Арлоўскага, гарадскую ра­тушу, якую яшчэ ў 1976 годзе было вырашана аднавіць, гарадскі парк у Падніколлі, многія скверы. Вось і здаецца іншы раз, што горад складаецца э нейкіх рознастылевых лапікаў.

I праекты, і ўмовы работы становяцца ў апошні час усё больш складанымі. У горадзе з’явілася некалькі новых праектных арганізацый, разгортваюцца кааператывы праекціроўшчыкаў. Значыць, будзе боль­шая канкурэнцыя, але гэта не палохае супрацоўнікаў старэйшай праектнай установы вобласці. У іх добры творчы патэнцыял. Побач з ветэранамі, якія аддалі любімай справе дзесяткі год жыцця, А. Ц. Кучарэнкам, Д. С. Воранавым, В. Н. Фядосавым, А. У. Скамарохавай, Н. К. Грынько, А. П. Букаціным, кавалерам ордэна «Знак Пашаны» Ц. П. Ціванавым, Р. А. Алексіным, заслужаным будаўніком БССР I. А. Гапонавым плённа працуюць многія больш маладыя здольныя работнікі.

Калектыў інстытута «Магілёўграмадзянпраект» поўны сіл і аптымізму. У яго шмат цікавых арыгінальных задум. Няхай жа яны здзяйсняюцца!

М. НОЖНІКАЎ.