Гэта чароўнае відовішча

Кароль, У. Гэта чароўнае відовішча / У. Кароль // Магілёўская праўда. — 1986. — 4 ліпеня.

Самалёт сёння — не толькі від транспарту, але і сродак вытворчасці. Больш ста відаў розных работ выконваюць авіятары. Самааддана працуюць яны на БАМе і ў Цюмені, у зоне Нечарназем’я і на Край­няй Поўначы, ва ўсіх кутках нашай неабсяжнай Радзімы. Працягласць маршрутаў аэрафлоту прыблізілася да мільёна кіламетраў, і рэдка знойдзецца сярод нас той, хто не карыстаўся гэтым зручным і хуткасным відам транспарту.

 А вось семдзесят пяць гадоў таму назад, у маі 1911 года, газета «Мінскае слова», аналізуючы дасягніенні пaкарыцеляў трэцяга вымярэння, заяўляла наступнае:  «Самым шкодным і небяспечным спосабам перамяшчэння з’яўляецна авіяцыя. Відавочна, чалавек далёкі яшчэ ад поўнай перамогі над паветрам».

Ну што ж, мабыць, газета была права. Годам нараджэння айчыннай авіяцыі прынята лічыць 1910-ы, а дакладней — яго другое паўгоддзе, Чалавек сапраўды рабіў яшчэ першыя няўпэўненыя крокі ў небе. Але гэта был! гераічныя шагі першапраходцаў. Натоўпы людзей збіраліся на незвычайнае відовішча і назіралі за першымі палётамі чалаека. Гэта было ажыццёўленый казкай, містыкай наяву.

«Які цудоўны век! — захапляўся пісьменнік Леанід Андрэеў. — Мы дажылі да самай храбрай мары Жюля Верна. Гэта чароўнае відовішча. Чалавек з адкрытым тварам глядзіць у глыбіню неба і ляціць у паветры, — у гэтым ёсць штосьці ад гераічнага чалавека будучага, які канчаткова пераможа стыхію».

I вось «гэта чароўнае відовішча» ўпершыню ў і небе Баларусі прадэманстраваў слаўны піянер рускай авіяцыі Сяргей Ісаевіч Утачкін. Першымі відавочцамі яго палётаў былі гамяльчане, затым мінчане і потым палёт «чалавека-птушкі» ўбачылі жыхары Магілёва. Напярэдадні яго палётаў газета «Мінскія ведамасці» пісала: «Дастаткова было прачытаць на афішы гэта імя, каб быць упэўненым ў поспеху, які чакае яго».

Яшчэ б! Імя Утачкіна да гэтага часу сапраўды ста­ла папулярным не толькі на Радзіме, але і далёка за яе межамі. Яго аэраплан смела лятаў над егіпецкім Сфінксам, над во­дамі старага Ніла і перамідай Хеопса, над гарадамі легендарнай Элады… Але звернемся да палётаў авіятара ў небе Беларусі.

«Наступны чарговы па­лет Утачкіна — 96-ы і 97-ы, як яго прадставіла па ліку палётаў газета «Магілёўскі веснік», —састаіцца ў Магілёве чацвёртага і пятага чэрвеня 1911 года». I палёты авіятара адбыліся. Рэпарцёры мясцовай газеты пакінулі нам падрабязную справаздачу аб гэтай унікальнай падзеі —першым палёце аэраплана ў небе Магілёва. Iтак, прадстаўляем ім слова.

«Першага чэрвеня апарат Утачкіна прыбыў па чыгунцы, — паведамлялася ў мясцовай газеце. — Нашы ламавікі (возчыкі грузаў— У. К.) запрасілі за перавозку апарата, які важыў 22 пуды, (а з прыстасаваннямі і запас­нымі часцямі каля 75-ці) на аэрадром, які размяшчаўся непадалёк ад вакзала, 50 рублёў. I толькі пасля доўгіх перагавораў згадзіліся на дзесяць рублёў. Апарат перавезлі на звычайных дрогах, падтрымліваючы яго рукамі».

Сучаснікам будзе цікава ведаць, што ўяўляў апарат Утачкіна. Дадзім слова відавочцу палётаў авіятара пісьменніку Льву Успенскаму. Вось як ён апісвае аэраплан «Фарман-4» у сваёй кнізе «Запіскі старага пецярбургца»: «Гэты аэраплан — цікаўнае змайстраванне, якое складалася з двух, змацаваных паміж сабою тонкімі вертыкальнымі стойкамі жоўтых паркалёвых плоскасцяў: у палёце яны прасвечваліся. Паміж стой­камі па дыяганалі былі нацягнуты дротавыя расцяжкі. Ззаду за плоскасцямі, на вельмі кволай ферме квадратнага сячэння, на яе канцы былі два гарызантальных кілі і паміж імі два рулі кіравання. Руль вышыні быў вынесен далёка ўперад на чатынрох тонкіх кранштэйнах. На ніжняй плоскасці, ля самага яе пярэдняга краю, было пакладзена плоскае сядзенне. Авіятар садзіўся на яго, беручыся рукой за рычаг гарызантальнага руля. Ногі ён ставіў на рашотчатую падножку ужо за межамі . аэраплана… Знізу было страшна глядзець на маленькую фігурку, сідзячую на краю празрыстай па верхні з нагамі, спушчанымі ў прастору…». Да гэтага дабавім, што згодна справачнай табліцы «Фарман-4» меў палётную вагу каля 580 кг,а не 352, як указвалася ў газеце). Яго матор у 50 к. с. развіваў скорасць аэраплана да 65 кіламетраў у гадзіну

І вось наступіў доўгачаканы дзень палётаў. Ён выпаў на нядзелю, пятае чарвеня 1911 года. Усе трыбуны і прылягаючыя вуліцы былі запоўнены гледачамі. У сярэдзіне поля авіятар і яго памочнікі каля аэраплана. Нарэшце Утачкін забраўшыся на авіятарскае крэсла, і «пасля неікалькіх проб з вялікай скорасцю закруціў ся прапелер». Прайшло яшчэ некалькі мінут і аэ­раплан хутка пакаціўся па полю. Падскочыў два — тры разы, як бусел, ён адарваўся ад зямлі і пачаў набіраць вышыню. Крыкі захаплення, апладысменты несліся ўслед чалавеку-птушцы.

«Палёты былі нізкімі і нядоўгімі, — чытаем мы радкі рэпартажу. — Першы палёт — «фігурны» — прадаўжаўся тры з палавінай мінуты, другі — уздым і спуск на намечанае месца — сем мінут, трэці – вопыт кідання з аэраплана пісьмаў на зададзенае месца — дзве з палавінай мінуты, чацвёрты — планіруючы са спыненым маторам — пяць мінут. І апошні палёт праходзіў над чыгункай чатыры з палавінай мінуты».

Дваццаць дзве з палавінай мінуты захапляліся жыхары Магілёва і акружаючых вёсак палётамі адважнага рускага лету­на Сяргея Утачкіна.

І яшчэ некалькі радкоў аб aвіятары. Да Утачкіна яшчэ не было ў Расіі такога рознабаковага спартсмена, які б лідыраваў у многіх відах спаборніцтваў. «Акадэмікам спор­ту» называлі яго сучаснікі. Ды і сам Сяргей Ісаевіч пісаў у пецярбургскім папулярным «Сінім часопісе» ў 1913 годзе: «У пятнаццаці відах спорту заўсёды дабіваючыся ўдасканалення, прымяняючы створаныя прыёмы, паляпшаў іх і ствараў свае…».

Лятаць Утачкін навучыўся самастойна. Ніякіх інструктаіраў у яго не бы­ло, апрача ўбачанага ў Францыі на аэрадромах, і ведаў, атрыманых у дні работы на авіяцыйна-маторным заводзе, ды яшчэ навыкаў аўтамабільнага гоншчыка…

Аб яго першым узлёце ў неба засталіся ўспаміны, якія пакінуў нам Утачкін. «Я верыў у сябе, — пісаў авіятар. Чаму, — думаў я, — у многіх разнавіднасцях спорту я лёгка авалодаў кожным і вельмі хутка пасцігаў усе тонкасці яго? Вока маё выпрацавана, рука цвёрдая, энергія і воля… Я ўсміхаўся і, сядаючы на сваё месца, паглядзеў на сумную ку­чу чырвонай цэглы і падумаў: праз некалькі імгненняў я буду над ёй».

І Утачкін падняўся над ёй, але спачатку «пабегаў» на аэраплане па полю, папрактыкаваўся ру­лямі. Гэта адбылося 15 сакавіка 1910 года праз тыдзень пасля першага па­лёту ў небе Расіі авіятара Міхаіла Яфімава. А 31 сакавіка Утачкін атрымаў ад Адэскага аэраклуба грамату на званнё пілота-авіятара. 3 той пары ён многа і паспяхова лятаў, прабуджаючы ў многіх жаданне лятаць і будаваць аэрапланы. Яго палётамі любаваліся Сярожа Каралёў, Коля Палікарпаў, Сярожа Сухой, Валодзя Клімаў, Шура Мікулін, Сярожа Ільюшын… I хто ведае, мабыць, палёты Утачкіна раз будзілі ў іх запаветную мару аб небе! Ва ўсякім выпадку, касманаўт Гер­ман Цітоў на заданае мною пытанне аб піянерах рускай авіяцыі, пасля некаторага роздуму, адказаў; «Не было б іх, не было б і нас».

1

Палёт С. Утачкіна на «Фармане-4», 1911 год.

У. КАРОЛЬ, журналіст.