Кедравая ці Кедрава?

Ножнікаў, М. Кедравая ці Кедрава? / М. Ножнікаў // Магілёўская праўда. — 1989. — 23 жніўня.

Дарагая рэдакцыя! Наш інтэрнат знаходзіцца на вуліцы Кедравай (раён металургічнага завода). Мяне вельмі зацікавіла гэта назва. Каб даць яе, напэўна, трэба мець тут хаця б некалькі магутных сібірскіх прыгажуноу-дрэў, але іх няма. Нашу зялёную вуліцу можна назваць Бэзавай, Тапалінай і інш., толькі не Кедравай.

У мяне ёсць меркаванне, што яна магла б насіць імя Баніфацыя Міхайлавіча Кедрава-сына або Міхала Сяргеевіча Кедрава-бацкі — прафесіянальных рэвалюцыянерау-бальшавікоу. Бацька, у прыватнасці, атрымаўшы вялікую спадчыну, усю яе аддаў бальшавіцкай партыі для арганізацыі партыйнага выдавецтва «Зерне», якое ён узначаліў разам з жонкай О. А. Кедравай.

Дык як жа правільна называецца наша вуліца — Кедравая або імя рэвалюцыянера Кедрава?

А. КАРАБАНАВА, выхавальніца інтэрната завода «Зеніт».

Такое вось пісьмо цікаўнага чалавека атрымалі мы нядаўна, Вымушаны адразу ж расчараваць аўтарку: вуліца Кедравая не мае ніякix адносін ні да славутага сібірскага дрэва, ні да сям’і славутых рэвалюцыянераў. Гэта ўскосна пацвярджае энцыклапедычны даведнік «Их именами названы», выпушчаны ў Мін­ску ў 1987 годзе. Там пра Кедравых звестак няма, як няма і у іншых аналагічных выданнях. Не будзе і ў энцыклапедычным даведніку «Магілёў», што плануецца выдаць на пачатку 1990 г. Яго карэктуру бачылі і чыталі некаторыя магіляўчане.

Скажам больш: нават у апошнім названым даведніку, дзе мяркуецца змясціць звыш ста артыкулаў пра людзей, чые імёны носяць вуліцы абласнога цэнтра, мы не многа адшукаем звестак пра Беларусь і Магілёўшчыну, славутых землякоў. Наша мікратапаніміка склалася так: пераважная большасць наз­ваў вуліц горада (пра гэта неаднойчы пісалася I гаварылася, а справа на месцы) абсалютна Ніякіх адносін ні да рэспублікі, ні да вобласці не мае. Больш таго — некаторыя наводзяць на думку, што выдумлялі і прысвойвалі IX людзі не проста некультурныя, але і элементарна непісьменныя, не абцяжараныя празмерным розумам.

Прыклады, фактычныя і стылістычныя, недалёка: завулак Мінамётны, Нафтавы, Брыкетны, Адкрыты, Унутраны (?), Нацыянальны і Рэспубліканскі спускі, Клубны (!) Аўраг, завулкі Алмазны, Мысавы, Вуглавы, Круглы і Трохвугольны (!), вуліцы Кахоўская (ці дзекабрыста Кахоўскага па ана­логіі з Кедравай), Пражэктарная, Пацемкіна (якога?), 3 ліпеня, Безыменная, Карнілава (якога?), 8-га Сакавіка, вуліцы і чатыры завулкі Красавіцкія — асабліва ве­села гучыць па-руску такі — переулок 1-й Апрель­ский, вуліцы і завулкі Лізы Чайкінай іх толькі 13), Лютаўскія, Сакавіцкія, Чэрвеньскія, Ліпеньскія, Ка стрычніцкія…

Не буду у каторы раз паўтараць шматлікія «геаграфічныя» вельмі далёкія ад нас назвы — аж да Камчацкага завулка, імёны розных дзеячаў, якія ніколі не бы­валі на Беларусі. Іх зашмат. Адыдзем крыху ад вуліцы — абласная друкарня носіць імя Я. М. Свярдлова, які адносін да паліграфіі не мае, на Магілёушчыне не быў. А вось слаўных землякоў — першадрукароў Пятра Мсціслаўца і Спірыдона Собаля — дзе ўвекавечаны імёны?

Так вось і з назвамі «драўлянымі», што не адпавядаюць сапраўднасці, нічым гістарычна або фактычна не абумоўлены. Бярозаўская, Ліпавая алея, Вербавая (ёсць I рускі варыянт – Івовая), Вішнёвы, Грушаўскія, Арэхаускі, Кед­равая.

Бадай, I самыя дасведчаныя краязнаўцы адразу не скажуць, хто ўвекавечаны ў назвах вуліц Ламакі, Скрыпнікава, Лагоды (а, можа, Ягоды?), Хальзунава, Гудаванцава (не Гадуванцава як на шыльдах), Чаплыгіна, Якаўлева, Федасеева, Каза­кова, Марозава, Нікітаўскай, Альчынскай, Фёдарава, Дзегцярова, Кацельнікава, Кашаноўскай, Корнышава.

Гартаючы спіс вуліц гора­да, з прыкрасцю бачыш, што гісторыя дарэвалюцыйная, а тым больш сярэднявяковая (багацейшая!) У Магілёве адсутнічае зусім. Яе няма нідзе: Ні ў назвах вуліц і плошчаў, бібліятэк, клубаў і інш. Як быццам наш горад не мае 722 гадавую гісторыю, а узнік пасля 1917 года. Возьмем, да прыкладу, хаця б вуліцу Боткіна. Імя вядомага рускага доктара Ці хваробай яго імя названа яна? Прыгадаем: яшчэ ў дарэвалюцыйныя ча­сы, у Мінулым стагоддзі, звыш дзесяці нашых землякоў-магіляўчан сталі дактарамі медыцыны. Сярод іх Грум-Гржымайла, Фольбарт (імя Аляксандра Іванавіча Фольбарта носіць нават адкрыты ім Мінерал — ванадат медзі), першая у Расіі жанчына-доктар медыцыны Кашаварава-Руднева. Медыкам, і неблагім быў славуты рэвалюцыянер Судзілоускі-Русель. А знаходзіцца вул. Боткіна на колішняй Гваздоўцы, побач з колішняй Касцерняй. Вось і думай, што да чаго…

Дык як жа правільна называць? Не ведаюць гараджане, не хочуць ведаць гарадскія ўлады. Пэўна, няхутка пачнём мы наводзіць сапраўдны парадак у тапаніміцы нашага старажытна­га горада, у сваей тапаніміцы.

М. НОЖНІКАЎ.