Майстар гарадскога пейзажу

Падліпскі, А. Майстар гарадскога пейзажу / А. Падліпскі // Магілёўская праўда. — 1986. — 27 августа.

…Невялікая вузкая вулачкз ў старажытным горадзе. Удалечыні — сабор з высокім прыгожым купалам, злева — двухпавярховыя цагляныя дамы. На вузкіх тратуарах — газавыя ліхтары.

Такім убачыў і адлюстраваў адзін з куткоў старога Магілёва мастак Г. К. Лукомскі. Каляровая паштовая картачка з гэтым малюнкам выпушчана ў 1916 годзе ў Маскве.

Хто ж такі Г. К. Лукомскі і чаму старажытныя кварталы беларускага горада прыцягнулі яго ўвагу? Георгій Краскенцьевіч нарадзіўся ў 1884 годзе. Вельмі рана зацікавіўся жывапісам. У 1910—1911 гадах у розных часопісах паяўляюцца яго артыкулы аб помніках старадаўнасці і архітэктурнага жыцця Масквы. Чалавек, улюбёны ў гісторыю, ён шмат раз’яджае па гарадах Расіі і знаёміцца з мясцовай даўнінай. Яго шматлікія малюнкі і эскізы адлюстроўваюць як асобныя дамы і помнікі, так і цэлыя вуліцы, ансамблі, кварталы. Адлюстроўваючы ўзоры сталічнага і асабліва правінцыяльнага класіцызму, якія захаваліся, Г. К. Лукомскі стварыў серыю работ на тэмы рускага ампіру. Пзказваючы нічым, на першы погляд, не вартыя ўвагі куткі старажытных гарадоў, ён тым не менш выбіраў найбольш характэрнае і даваў стылістычна цэльныя архітэктурныя пейзажы, ад сталічнага да заштатнага мястэчка.

У той жа час Г. К. Лукомскі раскрывае рамантычную прывабнасць далёкага мінулага, гарманічны свет яго вобразаў. 3 майстэрствам, з нядрэнным пачуццём стылю паказаў ён гарадскі рускі пейзаж XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Яго лісты даюць пераканаўчую карціну той архітэктурнай эпохі.

Вынікам шматлікіх паездак сталі і кнігі Г. К. Лукомскага. 3 1912 года яны з яўляюцца адна за адной — «Батурынскі палац, яго гісторыя, разбурэнне і рэстаўрацыя» (1912 г.). «Кастрама» (1913 г.), «Волагда і яе старадаўнасць» (1914 г.), «Варонежская старана» (1915 г.), «Старажытныя сядзібы Харкаўскай губерні» (1917 г.). «Старажытны Пецярбург» (1917 г.). У 1916 годзе выдадзена адна з найбольш вядомых работ Г. К. Лукомскага — двухтомнік «Помнікі старажытнай архітэктурьі Расіі ў тыпах мастацкагз будаўніцтва», якая не страціла свайго навуковага значэння да гэтага часу.

У 1917—1920 гадах Георгій Краскенцьевіч актыўна ўдзельнічае ў мастацкім і грамадскім жыцці Петраграда. Ён чытае лекцыі на сходах і ў гуртках, аб’язджае старажытныя сядзібы. У саставе камісіі па справах мастацтва разам з М. Горкім, А. Бенуа, I. Грабаром і іншымі выдатнымі дзеячамі рускай культуры Георгій Краскенцьевіч шмат зрабіў для захавання мастацкіх каштоўнасцей краіны. Пад яго кіраўніцтвам быў ажыццёўлен дэталёвы перапіс усіх прадметаў мастацтва і даўніны ў загарадных палацах, якія знаходзяцца ў наваколлі Петраграда.

Удзельнік многіх мастацкіх выставак у Пецярбургу-Петраградзе, Парыжы, Маскве, Казані, Г. К. Лукомскі з’яўляўся прыхільнікам шырокай прапаганды і папулярызацыі архітэктурнай даўніны. Ён заклікаў да выдання і распаўсюджвання мастацкай рэкламы, кніг і брашур, распрацоўкі спецыяльных турысцкіх маршрутаў і пуцевадзіцеляў. Менавіта для гэтага і прадпрымаўся выпуск серыі паштовых картак з рэпрадукцыямі работ самога мастака. Іх вядома больш 40 — з відамі Кіева і Калугі, Разані і Камянец-Падольскага, Адэсы і Чарнігава, Роўна і Цверы, Курска, Смаленска, Нежына, Астрога, Львова, Серпухава, Тулы, і Мінска, Магілёва, Гомеля. Віцебска.

А. ПАДЛІПСКІ, член Саюза журналістаў СССР
Намеснік рэдактара Я КРЫСКАКВЕЦ