Ножнікаў, М. Не заpасцe народная сцяжына / М. Ножнікаў // Магілёўская праўда. — 1987. — 6 чэрвеня.
А. С. Пушкін і Магілёўшчына
У кожнага з нас свой Пушкін. Гэта ходкая фраза здаецца ўжо вельмі звыклай, тым не менш іменна яна ёмка і лаканична адлюстроўвае месца, што займаюць у нашым жыцці вялікі паэт і яго бессмяротная творчасць.
Многае ўмясцілі ў сябе пушкінскія творы, пушкінскае ня вельмі працяглае жыццё. Знайшлося ў іx месца для Беларусі і беларусаў, для Магілёўшчыны. Вядома, да прыкладу, што асновай для вядомай аповесці «Дуброўскі» паслужыў лёс збяднелага двараніна Астроўскага з Віцебскай губерні.
Паэт двойчы праязджаў праз Беларусь, праз Mariлёў, у сваіх вымушаных падарожжах, спачатку ў паўднёвую, а потым у паўночную ссылкі. Вельмі шкадаваў яго лепшы сябар «друг бесценный» — Іван Пушчын, убачыўшы летам 1820 года у кнізе праязджаўшых, на паштовай станцыі ў Магілёве, запіс, які сведчыў, што некалькі раней пабываў тут «калежскі сакратар А. С. Пушкін».
Праз чатыры гады паэт на некалькі гадзін затрымаўся ў Магілёве, не зважаючы на абавязацельства, дадзенае адэскаму граданачальніку Гур’еву — нідзе ў дарозе не спыняцца. Аб сустрэчы з 25-гадовым, але ўжо шырока вядомым творцам, расказаў праз паўстагоддзя ў часопісе «Русская старина» былы карнет Аляксандр Пятровіч Распопаў. На яго кватэры ў ноч на 7 жніўня 1824 года ішла ажыўленая, шчырая размова паэта з гаспадаром і яго сябрамі-афіцэрамі А. Куцынскім. М. Абаленскім і С. Юр’евічам. Раніцай маладыя людзі праводзілі паэта ў далейшы шлях. Наперадзе была 71 вярста да Оршы і далей — праз Віцебскб Полацк і Апочку да Міхайлаўскага.
Не вельмі дасведчаныя нашы землякі любяць сцвярджаць, быццам тады ў Магілёве Пушкіну зрабілі нават ванну з шампанскага. Гэтага не было, хапя М. Абаленскі і выказаў такую прапанову. Паэт ветліва адмовіўся ад такога гонару — трэба было спяшацца далей. Пераканацца ў гэтым можна, прачытаўшы ўрыўкі з дастаткова вядомых успамінаў А. П. Распопава. Іх копія ёсць у абласным краязнаўчым музеі. Яны цытаваліся ў кнігах віцябчаніна Д. Сімановіча «Падарожная Пушкіна» і «Скрозь даль часоў», мінскага даследчыка С. Букчына «…Народ, издревле нам родной».
Назвай апошняй паслужылі словы А. С. Пушкіна з яго рэцэнзіі на выпушчаны ў 1835 годзе збор твораў магіляўчаніна, у свой час праваслаўнага архіепіскапа ўсходніх зямель Польшчы (з 1755 г.) Георгія Каніскага (1717 — 1795). Не ўдаючыся ў падрабязнасці яго рэлігійнай дзейнасці, трэба зазначыць — гэта быў выдатны аратар, паэт, пісьменнік, драматург, гісторык, філосаф. Яго імя нездарма можна і сёння знайсці ва ўсіх сур’ёзных энцыклапедычных выданнях. Бронзавы барэльеф Каніскага — на славутым помніку 1000-годдзя Расіі ў Ноўгарадзе, сярод 129 змешчаных там гістарычных асоб.
У першай кніжцы толькі што заснаванага часопіса «Современник» у 1836 годзе вялікі паэт з захапленнем пісаў пра Каніскага — бліскўчага палітычнага аратара, пісьменніка-палеміста, абаронцу нацыянальных інтарэсаў беларусаў — «…народа, издревле нам родного, но отчуждённого от России жребиями войны». Якая дакладная і ясная гістарычная характарыстыка!
Рэцэнзія на творы Каніскага паказвае даволі шырокую дасведчанасць Пушкіна ў беларускай гісторыі. У падрыхтоўчых тэкстах да «Гісторыі Пятра» нямала сустракаецца нашых гарадоў, вёсак з часоў вайны са шведамі: Магілёў, Прапойск (цяпер Слаўгарад), Мсціслаў, Крычаў, Чырыкаў (Чэрыкаў), Лясная… У «Гістарычных запісах» ён прыгадвае славуты «дамашні тэатр» колішняга ўладальніка Шклова графа Зорыча. A ў чарнавіку «Палтавы» ёсць радок пра паплечніка Качубея, палкоўніка Палтаўскага казацкага палка — «…Искра в древнем Могилёве».
Добрая дружба была ў Пушкіна з генералам М. М. Раеўскім, які праславіўся ў вайне 1812 года, асабліва пад Магілёвам, калі яго корпус вёў каля Салтанаўкі няроўны 10-гадзінны бой cупраць пяці дывізій напалеонаўскага маршала Даву. Як сцвярджалі многія (гісторыкі цяпер аспрэчваюць сапраўднасць гэтага факта), у рашаючую хвіліну бою генерал разам з двума малалетнімі сынамі выйшаў у ланцуг сваіх салдат і гэтым прыкладам натхніў іх на атаку. Пра бітву пад Салтанаўкай і Дашкаўкай паэт успамінаў у прысвячэнні да «Каўказскага палонніка».
Не знойдзеш у нашай краіне горада, нават невялікага, дзе б не было вуліц Пушкіна. Ёсць яна і ў Магілёве, у апошнія гады ператварылася ў праспект. Побач з ім, каля кінатэатра «Космас», ужо трэці дзесятак год узвышаецца амаль струхнелая, ці то гіпсавая, ці бетонная фігурка паэта.
Зразумела, даўно ўжо ўзвёў сабе паэт у людской памяці «нерукотворный» помнік, аднак, хацелася б і ў нашым абласным цэнтры бачыць нешта больш матэрыяльнае, даўгавечнае. Не абавязкова вялікі манумент, але, падкрэслім, — высокамастацкі. Такі, як, скажам, бронзавы бюст Пушкіна ў Смаленску, дзе ён, дарэчы, ніколі не бываў. Трэба, каб не зарастаючая народная сцяжынка вяла да месца лірычнага, помніка прыгожага, значнага не памерамі — выглядам.
М. НОЖНІКАЎ.