Друкаванае слова на Магілёўшчыне

Бурдзіна, Л. Друкаванае слова на Магілёўшчыне / Л. Бурдзіна // Магілёўская праўда. — 1990. 9 чэрвеня.

Першыя дакладныя звесткі аб узнікненні друку ў Mariлёвe можна знайсці ў гістарычных крыніцах за XVII стагоддзе. Друкаванае слова шырока выкпрыстоўвалася мясцовымі царкоўнікамі. Першая друкарня ў горадзе была заснавана ў царкве «У імя ўваходу ў Іерусалім».

у XVII СТАГОДДЗІ існуючае тут «брацтва» выпусціла шэраг выданняў. У іх ліку «Служэбнік» — аб’ёмісты том, так званае «Настаўніцкае Евангелле», складзенае «працавітасцю Іераманаха Кірылы Транфіліёна, прапаведніка сло­ва боскага», кніга «Вера свя­той кафалічнай царквы». У 1636 годзе ў Магілёве арганізуецца новая друкарня. Загадвае філіялам Спірыдон Собаль, былы кіраўнік друкарні паноў Станкевічаў у Куцейнскім манастыры, што пад Оршай. Новай друкарняй быў выдадзен «Букварь языка словеньска». Гэта была свайго ро­ду граматыка — «карыснае кіраўніцтва для дзяцей і дарослых, якія чытаць і пісаць вучыцца хочуць». У 1637-38 га­дах магіляўчане атрымалі для «карыснага кіраўніцтва» яшчэ два выданні: «Псалтыр» і «Апостал». Вялікі ўплыў на развіццё паліграфічнай прамысловасці ў Магілёве ў той час аказаў Максім Вошчанка. Ён праявіў сябе не толькі доб­рым кнігадрукаром, але вядо­мым аферыстам. Атрымаўшы ў «Брацтва» ў арэнду друкарню і не жадаючы плаціць грошы, Вошчанка спрытна абдурыў святых айцоў. У час каранацыі ў Варшаве (1698 год) ён ухітрыўся атрымаць на сваё імя грамату, якая давала пра­ва на ўтрыманне гэтай друкарні. Паколькі ў грамаце не было ўказана аб прыналежнасці яе, прыехаўшы з Варша­вы, Вошчанка наладзіў выпуск кніг у сваім доме. Выданні ён падпісваў сваім прозвішчам, а грошы, якія павінны былі ісці на патрэбы «Брацтва», на «за­конных» падставах прысвойваў. Толькі пасля доўгай судовай валакіты, шматлікіх скаргаў каралю і мітрапаліту «Брацтву» ўдалося адваяваць друкарню.

Найбольшую каштоўнасць уяўляюць работы навукова-публіцыстычнага і гісторыка-геаграфічнага характеру, якія выйшлі ў 80-х гадах XIX стагоддзя. Так, Магілёўскім губернатарам Дэмбавіцкім быў выдадзен трохтомнік «Вопыт апісання Магілёўскай губерні». Побач з царкоўнымі тэмамі тут мы знаходзім шмат каштоўнага статыстычнага матэрыялу аб мінулым нашага горада, таксама як і ў «Памятных кніжках Магілёўскай губерні», якія выдаваліся губернскімі праўленнем і статкамітэтам. Асаблівае значение мае выдадзены ў Магілёве «Гістарычны кароткі агляд кіравання Пятра Вялікага і будаўніцтва ім Санкт-Пецярбурга». Каштоўнасць уяўляе брашура «Магілёў за 1912 год», дзе ўтрымліваецца багаты матэрыял «Да 100-годдзя Айчыннай вайны». 3 паэтычных твораў у горадзе былі выдадзены толькі 5 кніг. Сярод іх «Тарас на Парнасе».

З’яўленне ў Магілёве перыядычнага друку адносіцца да пачатку XIX стагоддзя. Першы нумар газеты «Могилевские губернские ведомости» выйшаў 2 ліпеня 1838 года. Гэта быў афіцыйны орган губернскага праўлення. Газета мела два аддзелы: афіцыйны І неафіцыйны. Многа месца ў ёй удзялялася рэкламе, а такса­ма публікацыям афіцыйнага матэрыялу. Газета праіснавала да 1917 года, не дажыўшы крыху да свайго 80-годдзя. Побач з газетай выходзілі яшчэ папоўскі орган друку «Могилевские епархиальные ведомости» і «Духовный вестник».

1 студзеня 1906 года ў Ma­гілёве пачаў выдавацца орган «партии народной свободы» (кадэтаў) — «Могилевский го­лос».

Вялікую выдавецкую работу разгарнула і земства. Яно друкавала свае матэрыялы на старонках газеты «Могилев­ский вестник», а з 1915 года і да ліпеня 1917 года выходзіў часопіс «Вестник Могилевско­го земства». Гэты «Вестник» у 1917 годзе быў перайменаван у газету «Могилевская жизнь», якая выдавалася губернскай земскай управай і закончыла сваё існаванне 99-м нумарам.

21 красавіка 1917 года выйшаў першы нумар газеты «Свобода, равенство и братст­во». У ім паведамлялася, што «Могилевский вестник» па «не­залежных абставінах» спыняе сваё існаванне.

У пачатку чэрвеня 1917 го­да з’явілэся другая газета — «Молот» — орган Магілёўскага Савета сялянскіх, рабо­чых і салдацкіх дэпутатаў. Яе лозунгамі былі: «У барацьбе знойдэеш ты права сваё», «Няхай жыве дэмакратычная рэспубліка». «Молот» выдавалі да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пас­ля рэвалюцыі — 20 лістапада 1917 года — выйшаў першы нумар штодзённай газеты «Ре­волюционная ставка». Пачынаючы з 19 нумара, газета становіцца органам цэнтральнага камітэта дзеючай арміі і фло­ту («Цекодарф»). А пасля першага З’езда Саветаў (студзень 1918 года) у горадзе выходзяць «Известия губисполкома». Такім чынам, на працягу двух месяцаў у Магілёве выходзілі адразу дзве штодзённыя газеты. У лютым 1917 года яны аб’ядналіся ў адну — «Известия губернско­го военно-революционного ко­митета». 2 сакавіка 1918 года выхад газеты спыніўся.

У перыяд нямецка-польскай акупацыі ў Магілёве выдава­лся дзве газеты: група белагвардзейскіх афіцэраў выпус­кала пагромна-чарнасоценную газету «Труд», а кадэты — «Эхо».

У лістападзе 1918 года Магілёўшчына вызвалена ад акупантаў. I зноў выходзіць га­зета «Известия Могилевского губернского ревкома», якая ў першым жа нумары 3 лістапада 1918 года паведамляе магіляўчанам аб перамогах Чырвонай Арміі. Хутка газеце бы­ла дадзена новая назва «Соха и молот». Яна стала органам спачатку губернскага, а потым павятовага камітэта РКП, выканкома і прафбюро. Апошні нумар (1871-ы) газеты «Соха и молот» выйшау 30 мая 1925 года. У Магілёве засталася толькі адна газета «Магілёўскі селянін», якая пачала выходзіць у кастрычніку 1924 года. Яна выходзіла два разы на тыдзень — на беларускай і рускай мовах. Тыраж складаў — 3500—4000 экземпляраў.

У 1929 годзе, перайменаваная ў «Коммунар Могилевщины», газета стала штодзёмным выданнем. Згодна з пастановай першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР, Магілёў стаў абласным цэнтрам. Арганізацыя ў Магілёве абласной газеты з’явілася магутным сродкам у справе ажыццяўлення вялікіх задач, пастаўленых Камуністычнай партыяй перед працоўнымі нашай вобласці.

Л. БУРДЗІНА,
інст
руктар партархіва абкома КПБ.