Па Дняпры ў пачатку веку

Ножнікаў, М. Па Дняпры ў пачатку веку / М. Ножнікаў / Магілёўская праўда. — 1990. — 9 студзеня.

I сёння, калі, здаецца, родная зямля вывучана да дробязей, нам усё роўна адчувальна не хапае кніг і матэрыялаў па гісторыі і геаграфіі Беларусі. Асабліва пуцевадзіцеляў, якія даюць папулярныя і кампактныя звесткі пра гарады і сёлы, рэкі і азёры, помнікі архітэктуры, цікавыя факты з жыцця людзей.

Пэўную цікавасць у гэтым плане ўяўляе выпушчаны ў Кіеве ў 1910 годзе «Спутник по Днепру и его притокам» з падзагалоўкам «Историко-­археологический очерк Приднепровского бассейна».

Не названыя ў кнізе аўтары даюць лаканічную характарыстыку гістарычнага мінулага прыдняпроўскіх зямель, іх засялення рознымі народамі, геаграфічны нарыс пра Днепр і гісторыю суднаходства па ім.

Асобныя главы расказваюць пра найбольш значныя адрэзкі ракі, гарады і сёлы, што стаяць на яе берагах, а таксама прытокі — Сож, Бярэзіну, Прыпяць, Дзясну і ншыя.

У той час у басейне Дняпра было 15 губерняў (ад Смаленскай да Таўрычаскай). Сярод іх — Магілёўская, Мінская і Гродзенская. А суднаходства ажыццяўлялася ад Оршы да Чорнага мора з перапынкам ля славутых парогаў. Вясной, аднак, невялікія параходы ўзнімаліся да Смаленска і нават Дарагабужа, ад якога ўжо недалё­ка да Падмаскоўя.

Цяжка нават уявіць, што пасажырскія судны па Сожы і Беседзі ад Гомеля даходзілі аж да Хоцімска!

Але сапраўднае суднаход­ства па вялікай рацэ пачыналася ад Оршы тавара пасажырскімі параходамі, якія адпраўляліся штодзённа ка­ля 2 гадзін дня і дасягалі Магілёва ў 7—8 гадзін вечара. Не трэба думаць, ад­нак, што тады, у дамеліярацыйную эпоху, Днепр уражваў шырьшёй ці глыбінёй. У верхнім цячэнні ён ніколі не быў асабліва маштабным. Пад Оршай і Магілёвам — не больш 35 сажняў, або крыху шырэй 70 метраў. Гэта пад Кіевам было за 200 сажняў (каля 500 метраў), пад Крэменчугом 500 сажняў (звыш кіламетра) і г. д. А неабходную глыбіню забяспечвалі інжынерныя меры, у тым ліку плятні ў рэчышчы.

Уверх, ад Магілёва да Ор­шы, параходы адпраўляліся таксама штодзённа ў 11 гадзін вечара. Білет на гэты адрэзак каштаваў 1 рубель у 1-м класе, 70 капеек — у 2-м, 45 капеек — у 3-м. Перавозка 1 пуда багажу — 10 капеек.

А вось уніз з Магілсва судны ішлі куды далей — аж да Кіева (610 вёрст па рацэ), міма Буйніч, Дашкаўкі і Баркалабава, праз Жлобін і Лоеў. Адчаліўшы ў 6—7 гадзін раніцы, параход вечарам быў у Жлобіне, на другі дзень прыходзіў у Лоеў (у 2 гадзіны дня), а наступнай раніцай спыняўся ля Кіеўскай прыстані. Дарога займала два дні і яшчэ некалькі гадзін. Супраць цячэння — 3,5 — 4 дні.

Падарожнікі атрымлівалі з кнігі даволі каштоўныя практычныя парады. Тыя, хто прыязджаў у горад на поездзе (скоры з Пецярбурга прыходзіў у 5 гадзін ве­чара), каб перасесці на па­раход, маглі пераначаваць у гасцініцы «Брыстоль» (у яе будынку цяпер культасвет-вучылішча), з «приличным» рэстаранам або на самім параходзе, які стаяў ля прыстані.

Аднаконны рамізнік з вакзала да цэнтра горада тады каштаваў 30 — 35 капеек, а да парахода — на 10 капеек даражэй, двухконны — 40— 50 капеек і 70 — да прыстані. Жадаючым запасціся прадуктамі ў дарогу рэкамендавалі зайсці ў булачную Георгія Шчыто, за маслам — у латышскія малочныя, за іншым — у так званы спажывецкі магазін.

Прыводзіліся звесткі з гісторыі Магілёва, пачынаючы з 1276 г., і варыянт паходжання назвы горада з Баркалабаўскага летапісу — ад гары Магілы.

Магілёў пачатку нашага стагоддзя меў нямала славутасцей, і падарожнікам рэкамендавалі абавязкова: 1. Узняцца на вежу гарадской ратушы і агледзець горад з Дпяпром з вышыні птушынага палёту, як гэта ў чэрвені 1780 г. зрабіў аўстрыйскі Імператар Іосіф І, які сустракаўся тут з імператрыцай Кацярьінай II (у адным пісьме яна заўважала «Спатканне ў Магілёве ме­ла паўнейшы поспех»). 2. Па бываць у Іосіфаўскім сабо ры і агледзець цудоўны жывапіс яго іканастаса. 3. Зай сці ў Брацкі манастыр, заснаваны ў 1618 г., і агле­дзець велічны храм Багаяўлення, пабудаваны ў 1636 г. 4. Наведаць Спаскі сабор, заснаваны ў 1447 г., дзе пахаваны свяціцелі зямлі ма гілёўскай Георгій Каніскі, Іеранім Валчанскі і інш. 5. Агледзець мясцовы музей, які меў нямала рэдкіх рэчаў, і прагуляцца па гарадскому саду, адкуль адкрываецца Цудоўны від на наваколле.

Параўноўваць з тым, што мы маем зараз, не трэба. На ворагаў усё не зваліш, Успомнім хаця б узарватыя Іосіфаўскі сабор (1938 г.), ра­тушу (1957 г.), абласны му­зей. які закрыт амаль паўтара дзесяцігоддзя. А пра паездку па Дняпры, хаця б на прагулачным катэры, застаецца толькі марыць… У гэтым сэнсе старая кніга прымушае добра задумацца пра некаторыя бакі гісторыі і культуры горада і іх сучасны стан. У першую чаргу пра амаль поўную адсутнасць сапраўднай — і навуковай, і папулярнай — краязнаўчай літаратуры.

Кніга гэта выйшла восем дзесяцігоддзяў назад і зроблена куды лепш за пуцевадзіцелі П. Лапаногава «Днепр», што двойчы выходзілі ў Ленінградзе і Маскве ў 70-я гады. Магілёву (пра іншыя гарады вобласці гаварыць не будзем) удзяляліся там лічаныя абзацы, не пазбаўленыя памылак.

Але вернемся да суднаходства. У апошнія гады прэса неаднойчы паведамляла пра знаходкі на ніжнім Дняп­ры чаўноў і іншых суднаў скіфаў, запарожцаў і г. д. Гэта вельмі далёкая гісторыя. А вось пра першы па­раход дакладна вядома, што ён, драўляны, з’явіўся на Дняпры ў 1823 г., належаў чаркаскаму памешчыку М. С. Варанцову і мог буксіраваць дзве баржы. Потым рабіў рэйсы паміж Херсонам і Нікалаевам. Першая параходная кампанія была створана ў 1835 г. Яе судны (2 парахо­ды) вазілі грузы для будаўніцтва Кіеўскай крэпасці і Кіева-Браварскага шасэ. У 1859 г. узнікла «Общество пароходства по Днепру и его притокам». Праз дзевяць год яно мела 10 параходаў, пабудаваных за мяжой. У 1892 г. па Дняпры хадзіў 41 параход — ад Магілёва да Кіева і Крэменчуга. На пачатку XX стагоддзя на Дняп­ры і яго прытоках было 305 параходаў (на Волзе—1593, на Няве — 421). Даўжыня суднаходных ліній у Дняпроўскай сістэме дасягала 3852 вярсты.

Кнігу, якая прыводзіць гэтыя звесткі, нашы бібліятэкі не маюць. Магіляўчанам даў магчымасць азнаёміцца з ёй прафесіянальны экскурсавод і бібліяфіл А. А. Якаўлёў з г. Новая Кахоўка.

М. НОЖНІКАЎ.