Пра наш край

Мельнікаў, М. Пра наш край / М. Мельнікаў // Магілёўская праўда. — 1989. — 6 чэрвеня.

Вялікі паэт неаднойчы ўспамінаў пра Магілёў і Крычаў, Мсціслаў і Чэрыкаў, Быхаў і Прапойск, іншыя гарады і насе­леныя пункты Беларусі ў сваёй вядомай працы «Гісторыя Пятра», Цікавасць выклікаюць гэтыя старонкі, вялікае значанне набываюць яны для вывучэння пушкініяны Магілёўшчыны. У нашых школах яны дазваляюць зрабіць урокі цікавейшымі.

Звернемся да прыгаданай «Гісторыі Пятра». У ёй расказваецца аб ходзе вайны са шве­дамі, аб тым, што Пётр быў у Дуброўне, Оршы, Мінску. Быў ён і ў Гомелі.

Асабліва цікавыя старонкі, прысвечаныя 1708 году, калі руская армія адышла на Магілёўшчыну. Вось бой пад Галоўчынам, падзеі ў Магілёве, потым звесткі аб тым, што «Пётр з палавінай пяхоты прыбыў у Мсціслаў». Далей — апісанне руху Карла XII ад Магілёва да Чэрыкава, а Пятра — насустрач ворагу да Расны, Чавус, пра яго пераправу цераз Проню і заняцце Доўгавіч. Гаворыцца аб тым, што Пётр рухаўся «да Крычава, у пяці мілях ад Чэрыкава».

Прайшоўшы ў Крычаў, цар «загадаў абозу свайму пераправіцца цераз Сож і стаць лагерам». I далей: «Сам жа пераехаў пад Крычавам у брод з гвардыяй, злучыўся са сваім абозам і прыйшоў У мястэчка Бэрысаўка». Трэба адзначыць, што ў гэтым месцы брод быў з даўніх часоў. Тут адыходзілі нашы войскі і ў 1941, наступалі ў 1943 гадах.

У кнізе А. С. Пушкіна даволі падрабязна расказваецца пра бой каля вёскі Добрае 29 жніўня 1708 года. Гэта недалё­ка ад Мышкавіч, а таксама Маляціч, у якіх стаяў Карл ХІІ. Атрыманая першая за некалькі гадоў вайны перамога ўзрадавала Пятра. Ен паведаміў пра яе ў Пецярбург, некалькім іншаземным урадам. Аўтар расказвае пра бітву пад Лясной, дзе Пётр разграміў  шведскі корпус Левенгаупта. Пушкін піша: «Перамогу пад Лясной Пётр назваў затым маці Палтаўскай перамогі».

У Крычаўскім краязнаўчым музеі шмат матэрыялаў і схем, прысвечаных баям войск Пятра I у нашым краі. Будзе адлюстраван і ўклад А. С. Пушкіна ў вывучанне падзей таго часу на беларускай зямлі. Паэт высока цаніў дапамогу беларускага народа рускім войскам. Ён адзначыў, што многія са шведаў загінулі ад рук мужыкоў. Аб гэтым жа знаходзім нямала радкоў у вучонага-гісторыка А. Меера, які пісаў, што крычаўскія мужыкі, стараючыся дапамагчы рускім, за­рывалі ў зямлю пажыткі і падаваліся ў лес, перагароджвалі заваламі лясныя дарогі, знішчалі інтэрвентаў, хадзілі ў разведку. А адзін з сялян, што жыў каля Крычава, даў згоду шведам правесці іх самым кароткім шляхам на Украіну, але завёў у такія лясныя балоты, адкуль многія захопнікі не змаглі выбрацца. Беларускі Сусанін быў пакараны страшнай смерцю.

У гэты час украінскія пара­ды, куды накіраваліся шведы, паспелі падрыхтавацца да абароны і вытрымалі з дапамогай падаспеўшых рускіх войск націск ворага. Вось якое стратэгічнае значэнне меў подзвіг невядомага беларускага селяніна-патрыёта.

Ён загінуў ад рук захопнікаў у глушы бранскіх лясоў, сярод балот, але свята выканаў свой абазязак перед Радзімай, пе­ред рускімі братамі. Думаецца, паэты, празаікі, скульптары, мастакі Магілёўшчыны павінны ў мастацкіх творах увекавечыць подзвіг земляка, беручы прыклад з рускіх (на жаль, не беларускіх) гісторыкаў. Шкада, што нельга ўстанавіць імя ге­роя, але подзвіг яго жыве.

М. МЕЛЬНІКАЎ,
заслужаны работнік культуры БССР.