Афанасьева, З. Дакументы расказалі / З. Афанасьева // Магілёўская праўда. — 1989. — 6 чэрвеня.
Вось ужо не працягу некалькіх год вядомы ленінградскі пушкініст Л. А. Чарэйскі збірае дэкументальныя матэрыялы аб тых людзях, з якімі меў зносіны вялікі паэт. Да нядаўняга часу ў картатэцы даследчыка налічвалася 2500 імён, а сёння яе дапоўнілі яшчэ 200, выяўленых у працэсе новых адшуканняў. Сярод знаёмых А. С. Пушкіна — асобы розных саслоўяў і ўзростаў. Разнастайнымі былі іх узаемаадносіны з Аляксандрам Сяргеевічам — ад дружбы і прыяцельства да выпадковых сустрэч. У коле знаёмых А. С. Пушкіна аказаўся і наш зямляк — Васіль Якаўлевіч Мызнікаў (1799—1861), настаўнік малодшых класаў юнкерскай школы ў Maгілёве.
Па словах мемуарыста Г. І. Філіпсона («Успаміны», 1885), Мызнікаў «ведаў і любіў літаратуру і сам быў крыху пісьменнікам у прозе і вершах». У фондах Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе ёсць драматычныя творы нашага земляка — «Палермскі вязень», «Апошнія дні асады Севастопаля», а таксэма леракладзеная ім і выдадзеная ў 1837 годзе кніга «Фядон, або Аб бессмяротнасці душы Маісея Мендэльсона». У архіве Пушкіна зэхавалася пісьмо Мызнікава, адпраўленае з Беларусі ў сталіцу 19 верасня 1833 года, у якім ён звярнуўся да Пушкіна за дазволам «упрыгожыць яго імем» адзін са сваіх вершаў.
Акружэнне Пушкіна арганічна ўваходзіць у яго біяграфію і творчасць, і наша разумение яго спадчыны ў многім залежыць ад таго, наколькі мы ведаем асяроддзе, у якім паэт жыў і працаваў. А вывучэнне яго, збор дакументальных матэрыялаў аб знаёмых Пушкіна працягваецца і сёння.
З. АФАНАСЬЕВА.